“У 2019 годзе у нашай краіне пройдзе чарговы перапіс насельніцтва, сярод пунктаў будуць пытанні (нумар 12 і 13) і пра Вашую родную мову. Адказ мае не толькі сімвалічнае, але і практычнае значэнне. Ад колькасці людзей, якія ў адказах назавуць беларускую мову, будзе залежаць далейшая палітыка дзяржавы. Адказам «беларуская» вы станоўча паўплываеце на яе.
Беларуская мова – гэта неад’емная частка нашай культуры і гарантыя нашай будучыні як унікальнага народу. Вынікамі перапісу мы здольныя засведчыць самі сабе і ўсяму свету, што мы паўнавартасная нацыя, вартая зацікаўлення і павагі з боку іншых нацыяў свету. Падтрымаем наш нацыянальны скарб – мову нашых продкаў, якая нас усіх аб’ядноўвае і робіць унікальнымі.
Адказ «беларуская» на пытанні перапісчыкаў аб роднай мове і мове штодзённага ўжытку мае не толькі сімвалічнае, але і практычнае значэнне. Ад колькасці людзей, якія ў адказах назавуць беларускую мову, будзе залежаць далейшая палітыка дзяржавы. Адказам «беларуская» вы станоўча паўплываеце на яе.
Будзем жа памятаць пра гэта, адказваючы на пытанні перапісчыкаў! Падтрымаем наш нацыянальны скарб – мову нашых продкаў, якая нас усіх аб’ядноўвае і робіць унікальнымі.” – паведамляюць арганізатары кампаніі.
Пра мерапрыемствы, якія маюць адбыцца ў межах кампаніі, распавёў кіраўнік аддзелу прамоцыі тэлеканалу Лукаш Бырскі:
“Будзем ангажаваць, будзем заахвочваць не толькі нашых гледачоў, але і нашых грамадскіх партнёраў праводзіць сумесную кампанію ў рамках якой мы будзем заахвочваць людзей не толькі размаўляць на беларускай мове, але і адзначыць беларускую мову як родную. 73 адсоткі ў 1999 годзе прызналі беларускую мову роднай, у 2009 было толькі 53 адсоткі. А што будзе далей? Адразу да кампаніі далучылася Арт Сядзіба, symbal.by, Асамблея, Талака, ПЭН-цэнтр і інш. Але мы запрашаем і іншыя кампаніі…”
Сачыць за навінамі можна на адмысловай старонцы кампаніі, якая з’явілася на сайце Белсату.