• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
17.02.2019 | Афіша Кіно

«Форэст Гамп», Уолтэр Міці і Нарнія вяртаюцца: у Мінску пройдуць спецыяльныя паказы найлепшых фільмаў праекта «Беларускія ўікэнды»

22–24 лютага праект «Беларускія ўікэнды» правядзе спецыяльныя паказы фільмаў «Форэст Гамп», «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб» і «Таемнае жыццё Уолтэра Міці». Гэтыя карціны набралі больш за ўсё галасоў у глядацкім галасаванні за любімыя фільмы праекта. Паказы будуць прысвечаны Дню роднай мовы. Агучку і пераклад фільмаў на беларускую мову выканала кампанія «Кінаконг» пры падтрымцы velcom.

Беларускія ўікэнды

Глядацкае галасаванне за найлепшыя фільмы праекта «Беларускія ўікэнды» праходзіла ў студзені ў рамках «Каляднага марафону». Гледачам і анлайн-аўдыторыі праекта было прапанавана выбраць любімыя жанры фільмаў і тыя карціны, якія яны хацелі б зноў убачыць на вялікім экране. Па выніках галасавання, у якiм прыняла ўдзел больш за паўтары тысячы чалавек, «Форэст Гамп», «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб» і «Таемнае жыццё Уолтэра Міці» увайшлі ў топ-3 любімых фільмаў.

Фільм «Форэст Гамп» пераклалі на беларускую мову ў 2017 годзе. Гісторыю незвычайнага лёсу, якая атрымала ў 1995 годзе сем прэмій «Оскар», на вялікіх экранах Мінска ў беларускай агучцы паглядзела больш за 2000 чалавек. Прэм’ера карціны «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб» адбылася ў пачатку 2018 года. На спецыяльным перадпаказе разам з фільмам была прэзентавана аднайменная кніга на беларускай мове, якую, як і фільм, пераклалі прафесіяналы «Кінаконг».

Фільм «Таемнае жыццё Уолтэра Міці» на беларускай мове з’явіўся на вялікіх экранах Мінска мінулай вясной. Адмыслова да прэм’еры фільма каманда праекта запісала відэакліп на спеў з фільма – перакладзены на беларускую мову Space Oddity Дэвіда Боўі, які выканала маладая спявачка Валерыя Яскевіч і музыка гурта ЛСП Пётр Клюеў. Кліп быў зняты на даху офіса кампаніі velcom. Ролік набраў каля мільёна праглядаў на YouTube і ў сацсетках.

Дзень роднай мовы адзначаюць 21 лютага, і «Беларускія ўікэнды» запрашаюць працягнуць яго і адзначыць у кінатэатры – за праглядам кіно на беларускай мове. 22 лютага адбудзецца паказ фільма «Форэст Гамп». «Хронікі Нарніі: Леў, Вядзьмарка і гардэроб» можна будзе ўбачыць 23 лютага, «Таемнае жыццё Уолтэра Міці» пакажуць 24 лютага. Квіткі ўжо даступныя ў касах кінатэатра і на сайтах квітковых аператараў.

У рамках праекта «Беларускія ўікэнды», які рэалізуе кампанія «Кінаконг» пры падтрымцы velcom, вядомыя прадстаўнікі тэатра і кіно Беларусі ўдзельнічаюць у перакладзе і агучцы на беларускую мову разнапланавых замежных фільмаў, якія пасля дэманструюцца ў шырокім пракаце. Сачыць за навінамі праекта і раскладам сеансаў фільмаў на беларускай мове можна на сайтах kinakong.by і velcom.by.

 

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Беларуская мова

КДБ Беларусі атрымаў назву на беларускай мове

КДБ Беларусі атрымаў афіцыйнае найменне на беларускай мове, паведамляе «Еўрарадыё». Яно ўводзіцца ўказам Аляксандра Лукашэнкі №445 ад 6 снежня 2019 года, апублікаваным на Нацыянальным прававым...

valiancina_shauchenka
Беларуская мова

Начальнік стаўбцоўскай міліцыі Іван Мамайка: Я заўсёды буду выступаць у парламенце па-беларуску

У кулуарах паседжання Палаты прадстаўнікоў карэспандэнт «Нашай Нівы» пагаварыў з Іванам Мамайкам. Гэта адзін з дэпутатаў новага склікання, якія сталі выступаць па-беларуску. Цікава, што сваё дэпутацтва Мамайка...

valiancina_shauchenka
Культура

«Паўлінка» прызнана нематэрыяльнай каштоўнасцю

Спектакль «Паўлінка» Купалаўскага тэатра прызнаны нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў Алесь Суша, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі...

valiancina_shauchenka
Асоба

«Яна ўпрыгожвала Менск». Сябры — пра сьмерць мастачкі Ілоны Барадулінай

8 сьнежня ў Ізраілі памерла Ілона Барадуліна, адзіная дачка народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Яна была мастачкай-імправізатаркай, яе творы выстаўляліся ў Беларусі, Аўстрыі, Расеі. Ілоне Барадулінай было 57 гадоў...

Апошнія навіны

    Беларуская мова
    КДБ Беларусі атрымаў назву на беларускай мове
    Беларуская мова
    Начальнік стаўбцоўскай міліцыі Іван Мамайка: Я заўсёды буду выступаць у парламенце па-беларуску
    Культура
    «Паўлінка» прызнана нематэрыяльнай каштоўнасцю
    Асоба
    «Яна ўпрыгожвала Менск». Сябры — пра сьмерць мастачкі Ілоны Барадулінай
    Літаратура
    Абвешчаны збор сродкаў на кнігу ўспамінаў Радзіма Гарэцкага. У томе 900 старонак
    Гісторыя
    На конны помнік князю Міндоўгу ў Навагрудку патрэбна яшчэ 18 тысяч рублёў
    Маё права
    Як цела ператвараецца ў нож
    Афіша
    «Ваўкалак». Новая пастаноўка па творы Яна Баршчэўскага
    Замежжа
    Сёння ў Браціславе адкрыюць дошку ў гонар Янкі Купалы
    Літаратура
    "Грай, Дудар": Ганна Севярынец пра Алеся Дудара
    Грамадства
    Віктар Марціновіч: пасля сюжэта АНТ пра "Возера радасці" апускаюцца рукі
    Маё права
    Як Кастусь і Марыя правы баранілі
    Літаратура
    Алег Лойка пра Максіма Багдановіча і яго творчасць
    Грамадства
    У Ізраілі ў 57 гадоў памерла адзіная дачка Рыгора Барадуліна
    Музыка
    20 гадоў прыгодаў “Старога Ольсы”: падборка малавядомых фактаў да Каляднага Фэста

Афіша

  • 12.12

    Заняткі жывапісам і керамікай для дзетак 6-11 гадоў

  • 11.12 20:00Блюз от EIGHTANDOUT в TNT Rock Club!
  • 12.12 18:00Заняткі жывапісам і керамікай для дзетак 6-11 гадоў
  • 12.12 18:30Дикая лекция: Болотные истории
  • 12.12 19:00Крама. Канцэрт у падтрымку запісу новага альбому
  • 12.12 20:00Зимний вечер с Квартирником!
  • 12.12 20:00Kaciaryna Vadanosava & Fantasy Orchestra прэзентуюць альбом "Стрэчанне"
  • 13.12 10:00Конференция "Новые решения в государственном управлении"

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Падпісаць Нішто
    • Дзмітрый Шэпелеў: "Я грамадзянін Беларусі. Я не грамадзянін Расіі"
    • Віктар Марціновіч: пасля сюжэта АНТ пра "Возера радасці" апускаюцца рукі
    • “Будзьма!” займела ўласную інтэрнэт-краму!
    • «Ані літоўцы, ані беларусы ня кралі ў Польшчы ніякіх герояў», — польская тэлевядоўца

Ахова спадчыны

  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
  • Праца ў Леніне з дапамогай “Рэммерса”
  • Праблема Жыровіцкага манастыра яшчэ не вырашана
  • Прапанова Таварыства па статусу жыровіцкіх флігеляў
  • Таварыства прапанавала склікаць камісію па ахове спадчыны
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM