• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
15.11.2017 | Афіша Літаратура

Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дарослых 21 лістапада

21 лістапада ў мінскай прасторы “Кніжная Шафа” (пр. Дзяржынскага, 9; уваход са двара; ст. м. Грушаўка) адбудзецца першая сустрэча-гутарка пра ўнікальную “Суперкнігу пра Біла з Болаю (Біл разумны, а Бола вясёлая)”. Пачатак у 19.00. Уваход вольны

bila_bola_adult

Гэтая кніга для дзяцей пабачыла свет у серыі “Каляровы ровар” Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве “Кнігазбор”. На сустрэчы яе перакладчыкі на беларускую мову Андрэй Хадановіч, Алеся Башарымава і Надзея Кандрусевіч раскажуць пра Гунілу Бэргстрэм, яе выданні, пра Біла і Болу, як яны працавалі і чаму было важна гэта зрабіць.

У хлопчыка Біла з’яўляецца маленькая сястрычка Бола – нагода для радасці, весялосці і гонару. Але час ідзе, і паступова сям’я пачынае разумець, што з Болай адбываецца нешта не тое, яна зусім не размаўляе. Кніга ў вершаванай форме распавядае пра жыццё маленькай дзяўчынкі, якая  ніколі не будзе як усе.  Пра звязаныя  з гэтым радасць і гора, надзею і роспач. Пра тое, наколькі мы гатовыя жыць побач з тымі, хто не падобны да нас. Але найперш гэтая кніга пра любоў і здольнасць прымаць.

Ініцыятыва выдання кнігі належыць Надзеі Кандрусевіч, перакладчыцы са шведскай мовы:

“Я прачытала кнігу пра Біла і Болу чатыры гады таму, і яна вельмі мяне зачапіла — тады я ўжо ведала, што ў нас у сям’і расце асаблівае дзіця — малодшая дачка Марына, — распавядае Надзея. — Уразіла, як гэта ўсё напісанае — няма ніводнага лішняга слова. Усё было дакладна названае сваімі імёнамі, і я зразумела: так мог напісаць толькі той, хто сам прайшоў праз гэта. Я пачала шукаць інфармацыю пра Гунілу, пра яе іншыя кніжкі. У Швецыі яна пазнавальная дзякуючы серыі кніг пра Альфонса Оберга. Гэтыя кнігі таксама вельмі цікавыя, бо аўтарка — тонкі псіхолаг і трапна апісвае свае назіранні. Але кніга пра Біла і Болу, як кажа сама Гуніла, больш складаная, больш асабістая”.

З 1971 года Гуніла Бэргстрэм напісала каля 40 дзіцячых кніг, якія сама і праілюстравала. Яна пісала гісторыю Біла і Болы са сваёй уласнай сям’і: у яе двое дзяцей, а ў малодшай дачкі аўтызм.

Кнігі пра Біла і Болу – класіка шведскай літаратуры, яны шырока чытаюцца ў каледжах і навучальных установах. Паводле іх знятыя анімацыйныя фільмы і зробленыя тэатральныя пастаноўкі.  А ў 2012 годзе на кніжным кірмашы ў Гётэборгу Гуніле Бэргстрэм уручылі залаты медаль “за новы падыход у напісанні і афармленні дзіцячай кнігі з бездакорным адчуваннем дзіцячага светапогляду”.

Гл. таксама: інтэрв’ю з перакладчыкамі тут.

Запрашаем!

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Часопісаў, якія адмовіўся прадаваць «Белсаюздрук», за 2 дні прадалі больш, чым за месяц

Пасьля таго, як 5 сакавіка «Белсаюздрук» адмовіўся прадаваць папулярныя часопісы «Наша гісторыя», «Дуду» і «Асьцярожна,...

valiancina_shauchenka
Краіна

Жанчыны эпохі БНР: выхад з гістарычнага ценю

Рух нацыянальнага Адраджэння першай чвэрці ХХ стагоддзя, нацыятворчыя працэсы на руінах Расійскай імперыі ўзнялі...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Закахацца можна ў мужчыну ў электрычцы. Народзіцца дзясятак вершаў, а ён не дазнаецца пра гэта». Гутарка з пісьменніцай Раісай Баравіковай

«Пра многіх пісьменнікаў ходзяць самыя неверагодныя чуткі», — загадкава пасміхаецца паэтка Раіса Баравікова. Выдумкі...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Трудна сначала, прыятна патом». Гурт «РСП» расказаў пра сваю адседку і турэмны альбом

Гурт «Разьбітае сэрца пацана» выйшаў на волю пасьля 15-дзённага арышту за канцэрт на закрытай вечарынцы. Хлопцы...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Часопісаў, якія адмовіўся прадаваць «Белсаюздрук», за 2 дні прадалі больш, чым за месяц
    Краіна
    Жанчыны эпохі БНР: выхад з гістарычнага ценю
    Літаратура
    «Закахацца можна ў мужчыну ў электрычцы. Народзіцца дзясятак вершаў, а ён не дазнаецца пра гэта». Гутарка з пісьменніцай Раісай Баравіковай
    Музыка
    «Трудна сначала, прыятна патом». Гурт «РСП» расказаў пра сваю адседку і турэмны альбом
    Культура
    Уладзімір Цэслер прысвяціў новы твор беларускім жанчынам
    Гісторыя
    Алавянае войска. Як настаўнік з Гродна выкладае школьнікам гісторыю з салдацікамі і салідамі
    Культура
    Ціск на культуру: арганізатарам Moving Art Festival адмовілі ў пляцоўцы ў апошні момант. Усё пераносіцца
    Грамадства
    Родная мова цяпер — гэта штодзённы адзіночны пікет
    Замежжа Музыка
    Песню мегапапулярнага беларускага рэпера Алега ЛСП заблакавалі ў Расіі
    Грамадства Адукацыя
    У Гродзенскім універсітэце з прафесарам, які напісаў у жніўні адкрыты ліст Лукашэнку, не працягнулі кантракт
    Замежжа Кіно
    «Недарэчны трах, або Вар’яцкае порна» атрымаў галоўны прыз Берлінале
    Музыка
    Оперная спявачка, якая троліць чыноўнікаў і сілавікоў. Хто такая Маргарыта Ляўчук?
    Гісторыя
    Як апраналіся беларускі 100 гадоў таму? З'явіўся каталог традыцыйнага адзення
    Літаратура
    125 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Наша пакаленне і цяперашні рэжым не могуць існаваць разам, бо гэта як два розныя сусветы»

Афіша

  • 08.03 20:00Зміцер Вайцюшкевіч запрашае сустрэць вясну разам!
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»
    • «Асцярожна, тут могуць быць бчбэшнікі». Як у Купалаўскім прайшоў першы спектакль пасля прэзідэнцкіх выбараў
    • Звольнены дырэктар магілёўскага музея запусціў адукацыйную праграму на Youtube
    • Вольга Бабкова: «Жывём, хоць і дыхаць цяжка»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM