• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
28.08.2017 | Літаратура

“Блізкае нам вар’яцтва”: стартавала новая кампанія кніжнай серыі “Амерыканка”

“Палёт над гняздом зязюлі” выдадуць па-беларуску”

Беларускія перакладчыкі абвесцілі пра стварэнне новай кніжнай серыі “Амерыканка” і распачалі збор сродкаў на выданне першай кнігі серыі – раману Кена Кізі “Палёт над гняздом зязюлі” ў перакладзе на беларускую мову. Для таго, каб выданне ажыццявілася, неабходна мінімум 5000 рублёў.

Краўдфандынг-кампанія ў падтрымку беларускамоўнага Кізі мае дэвіз “Блізкае нам вар’яцтва”. У рамане “Палёт над гняздом зязюлі” моцны і ўнутрана свабодны пацыент арэгонскай псіхіятрычнай клінікі Р.П. Макмэрфі супрацьстаіць аўтарытарнай Вялікай Сястры, якая з маўклівай згоды дактароў шмат гадоў трымае няспынны кантроль над літаральна прысябечаным ёй аддзяленнем. Дзе, дарэчы, большасць тэрарызаваных ёй пацыентаў знаходзіцца абсалютна па сваёй волі.

Раман Кізі не толькі прымусіў амерыканскае грамадства ў 1960-х перагледзець метады лекавання і ўмовы ўтрымання пацыентаў у псіхлякарнях. Кніга стала падставай для грамадскага дыялогу пра свабоду, чалавечую годнасць і права асобы быць не такой, як усе. Тэмы, якія падымае Кізі, надзвычай актуальныя ў ХХІ стагоддзі ў постсавецкіх грамадствах, якія акурат цяпер перажываюць імклівыя змены.

Вялікая Сястра, якая ў арыгінале мае вымоўнае прозвішча Ratched, у беларускім перакладзе ператварылася ў Брыдар. Гэтую і многія іншыя моўныя знаходкі прыўнёс у беларускі тэкст Аляксей Знаткевіч. “Я пераклаў “Палёт над гняздом зязюлі”, бо гэта адна з найлепшых кніг у літаратуры ХХ стагоддзя”, – матывуе свой выбар перакладчык.

Вы можаце дапамагчы выданню рамана Кізі, перадзамовіўшы асобнік кнігі за 15 рублёў. А інвеставаўшы ў кампанію 40 рублёў, вы падтрымаеце развіццё ўсёй кніжнай серыі, уступіўшы ў своеасаблівы Клуб сяброў “Амерыканкі”.

Па задуме стваральнікаў, “Амерыканка” аб’ядноўвае кнігі культавых пісьменнікаў Паўночнай Амерыкі пра свабоду і чалавечую годнасць. Раней перакладчыкі спрабавалі сабраць значна большую суму на выданне адразу чатырох кніг серыі на платфоме “Улей”. Каб прыцягнуць увагу да сваіх перакладаў, яны зладзілі бясплатныя заняткі па англійскай мове ў мінскай кнігарні “Логвінаў” і паказалі ў культурным цэнтры “КОРПУС” у Мінску і ў этна-краме “Цудоўня” ў Горадні тры амерыканскія фільмы ў беларускім перакладзе. Нягледзфчы на гэта, “Амерыканка” змагла прыцягнуць толькі 25% неабходных сродкаў, таму больш за 7000 рублёў будуць вернутыя на карткі спонсараў.

Апроч шэдэўру Кізі, перакладзеныя на беларускую мову і чакаюць выдання яшчэ тры раманы: “Байцоўскі клуб” Чака Паланюка, “Чытво” Чарлза Букоўскага, “Пенелапіяда” Маргарэт Этвуд.

Змест серыі “Амерыканка”, як і многіх іншых выдавецкіх ініцыятыў сучаснай Беларусі, вызначаюць самі перакладчыкі. Яны не ставяць перад сабой камерцыйных мэтаў, таму выбіраюць тыя творы, якія, на іх думку, паспрыяюць развіццю беларускай культуры і грамадства. Каб беларуская мова і літаратура годна існавала і функцыянавала ў глабальным свеце, па-беларуску мусяць прагучаць самыя разнастайныя творы сусветнай літаратуры. Сучасная класіка ды культавыя аўтары Паўночнай Амерыкі – асноўны прыцэл серыі “Амерыканка”.

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Аляксей Гайдукевіч робіць для budzma.by агляд замежнай прэсы Пра крывавыя падзеі жніўня ў Беларусі першымі даведаліся нашы суседзі. СМІ ў Літве, Польшчы, Чэхіі і іншых краінах рэгіёна ў рэжыме анлайн інфармавалі...

valiancina_shauchenka
Праект Кірыла Стаселькі "Можам"

«Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

У сваім спецпраекце «Можам» Кірыл Стаселька гутарыць з аўтарамі пратэсных плакатаў, каб даведацца, хто гэтыя асобы і што хаваецца за кароткімі мэсіджамі на іх плакатах. У гэтым матэрыяле пра свой плакат, зніклых, забойства...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму

Знойдзен унікальны малюнак Беліцы 1845 года, паведамляюць Моцныя Навіны. Ён быў апублікаваны на сайце праекта Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі ў складзе карты Магілёўскай губерні першай паловы XIX стагоддзя. ...

valiancina_shauchenka
Афіша

Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня

Кампанія «Будзьма!» запрашае 20 студзеня а 19-й гадзіне на анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава, падчас якога прагучаць песні з альбома «Песьні выгнаньня» (1995) на вершы паэтаў, якія былі вымушаны...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    Гісторыя
    Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму
    Афіша
    Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня
    Грамадства
    МУС: Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна аплачвалі штрафы затрыманых дэманстрантаў
    Літаратура
    Нарвежскі саюз пісьменнікаў: мы салідарныя з Беларуссю
    Грамадства
    Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый аб прызнанні палітвязнямі абвінавачаных па справе Прэс-клуба
    Грамадства
    Пісьменнік Саша Філіпенка напісаў другі адкрыты ліст Рэне Фазэлю
    Грамадства
    У «Дана Молл» выступіў «Вольны хор» з «Пагоняй» і вывесілі вялікі бчб-сцяг
    Грамадства
    Кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха не выходзіць на сувязь
    Грамадства
    Больш за 800 беларускіх навукоўцаў падпісалі ліст у падтрымку звольненых з Акадэміі навук калег
    Грамадства
    Вядоўца на заробак ад $100: дзяржСМІ спрабуюць закрыць дзясяткі вакансій
    Грамадства
    «Цудоўня» распачала працу ў новым месцы
    Грамадства
    Ці стаў прыезд Фазэля правалам?
    Грамадства
    «Новы Час» больш не будзе прадавацца ў шапіках «Белсаюздруку»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM