• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
21.01.2021 | Грамадства

«Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю

«Беларусь у маіх вачах» — так назвала Паліна Амяльянчык старонку ў «Інстаграме». І гэта сапраўды погляд закаханай! Выбіраючы аддаленыя ад цэнтра мястэчкі і непапулярныя, малавядомыя турыстам маршруты, дзяўчына адкрывае перад намі нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю. Акрамя фотаздымкаў храмаў і руін былых сядзіб, практычна кожны пост Паліны суправаджаецца яркімі біяграфіямі землякоў, адзначае Звязда. 



— Усё пачалося з падарожжаў... у Еўропу. Мы з мужам ездзілі туды на сваім аўтамабілі, самастойна прадумвалі маршрут, браніравалі гасцініцы паблізу ад прыгожых мясцін і славутасцяў. Асабліва памятным было вясельнае падарожжа ў Італію на 17 дзён. Да гэтага часу ўспамінаем, дзе былі і што бачылі. Потым у нас з’явілася дачка Ксюша, і мы пачалі даследаваць прыгожыя мясціны Беларусі. Але план для нашых падарожжаў па сваёй сутнасці застаўся той жа. Мы склалі спіс з 83 мясцін, якія хацелі б наведаць. Першымі пунктамі на карце былі Косава і Ружаны. Адтуль мы прывезлі не толькі ўражанні, але і фатаграфіі, гісторыі і факты, якімі хацелася падзяліцца. Так з’явілася мая старонка ў «Інстаграме». Я апісвала падарожжа, імкнучыся дадаць у публікацыі як мага больш гістарычных дэталяў і старых фотаздымкаў. Парадавала зваротная рэакцыя: людзі цікавіліся нашымі паездкамі, пыталіся пра маршруты, абмяркоўвалі ў каментарыях гістарычныя факты. Гэта натхняе і далей папулярызаваць беларускія славутасці.

— Таму вы і вырашылі пачаць арганізоўваць экскурсійныя туры?

— Так, я ўбачыла цікавасць да нашай краіны. Падпісчыкі часта прасілі ўзяць іх з сабой, але мы падарожнічаем з дзіцем, і гэта было б нязручна. Тым не менш, мне заўсёды хацелася, каб людзі ўбачылі, колькі прыгожых і незвычайных лакацый ёсць у нашай краіне. Я даўно задумвалася аб стварэнні тураў, але з-за пандэміі жаданне трошкі згасла. Аказалася, дарэмна. Без магчымасці выехаць за мяжу людзі сталі яшчэ больш падарожнічаць па Беларусі.

Паездкі для групы я старалася зрабіць максімальна камфортнымі і разнастайнымі. На маю думку, кожнаму цікава пагутарыць з мясцовымі жыхарамі, з падрадчыкам — аб ходзе рэстаўрацыі, а пра храм лепш за ўсё раскажа святар. Я і сёння цёпла ўспамінаю ксяндза Аляксандра з касцёла святога Уладзіслава, што знаходзіцца ў вёсцы Суботнікі Іўеўскага раёна. Ён расказаў пра архітэктуру і прадметы інтэр’ера, правёў нас у крыпту храма і на хоры. Такія моманты бясцэнныя, і менавіта іх я імкнуся ўключыць у падарожжы. Вярнуўшыся з паездкі, людзі будуць поўныя незвычайных уражанняў і новых ведаў.

— Вы падарожнічаеце з дзіцем — гэта ўскладняе адпачынак?

— Зусім не, Ксюша прывыкла і ёй усё цікава. Яна любіць гуляць з намі па прысядзібных парках, любавацца руінамі. Вывучаем разам расліны, дрэвы, птушак. Летам ездзілі на станцыю акальцоўвання ў Тураве, а ў верасні на працягу некалькіх выхадных назіралі за жураўлямі. Яркім уражаннем стала знаёмства са статкам зуброў непадалёк ад вёскі Стрыеўка. Калі мы выйшлі з машыны, яны насцярожыліся. Потым цэнтр статка лёг — гэта малыя і мамы. А па перыметры засталіся стаяць дазорныя. Адчуванні былі неверагодныя, гэта такое шанцаванне — убачыць паводзіны жывёл у натуральным асяроддзі і паказаць дзіцяці.


— Сярод вашых маршрутаў шмат не вельмі папулярных. Як выбіраеце, куды адправіцца?

— Нам цікава даследаваць радавыя шляхецкія маёнткі. На жаль, вялікая частка з іх сёння існуе ў выглядзе руін. Але гэта не адмяняе іх значнасці. Мы любім наведваць храмы, манастыры, замкі, ваенныя аб’екты (крэпасці, бункеры, форты). Новыя славутасці знаходзім у даведніках або нам падказваюць у размовах людзі.

Калі ідзе гаворка пра былыя маёнткі, цікава прасачыць гісторыю іх уладальнікаў: як правіла, яны мелі некалькі сядзібных дамоў. Шпацыруючы па руінах, паглыбляючыся ў мінулае, быццам бы пераносішся ў казку. Фантазія пачынае «дабудоўваць» пакоі, аздабляць іх дэталямі, «паказваць», як тут было раней. Я шукаю вачыма алеі, гляджу на дзвярныя завесы, заглядаюся на плітку. Многія былыя маёнткі паспеў замаляваць Напалеон Орда ў канцы XІX стагоддзя, у перыяд іх росквіту — з паркамі, садамі, сажалкамі і аранжарэямі. У паездках я заўсёды паказваю турыстам яго карціны, замалёўкі іншых мастакоў ці старыя фота сядзіб. Тады вандроўнікі могуць не толькі параўнаць, як усё было і як стала, але і ўявіць шмат дробязяў. Сядзібы — гэта розныя лёсы, якія абуджаюць розум.


Асабліва глыбока мяне ўразіла гісторыя шляхецкага роду Скірмунтаў. Дынастыя прамыслоўцаў, яны шмат зрабілі, каб змяніць наша Палессе. Дзякуючы ім з’явіўся першы ў краіне цукровы завод, яны арганізавалі перапрацоўку бульбы для вытворчасці ачышчанага спірту, пабудавалі паравыя млыны і сыраварны завод, фабрыку стэарынавых свечак і мыла. Але галоўнае — суконную фабрыку, якая працавала на добрым еўрапейскім узроўні, пра што сведчылі дыпломы мануфактурнай выстаўкі ў Маскве, Парыжы і Вене. Я наведала тры іх некалі квітнеючых маёнткі, якія сёння, на жаль, разбураны... Часам сыходжу ў вывучэнне лёсаў з галавой, пішу пасты з ночы да раніцы, а потым не магу заснуць — балюча ад таго, у якім выглядзе сёння знаходзіцца значная частка нашай багатай гісторыі.

— Якія праблемы чакаюць падарожнікаў па родным краі?

— Я ўжо казала пра стан многіх славутасцяў. Ёсць праблемы з інфраструктурай і інфармаваннем. Напрыклад, некаторыя мясціны не адзначаны на картах. Як людзям знайсці іх? Ці як даведацца, міма чаго яны зараз праязджаюць? Каля многіх аб’ектаў няма хоць бы невялікага стэнда з інфармацыйнай даведкай.

Прыпаркавацца часта няма куды, не кажучы нават пра прыбіральні і альтанкі для адпачынку. Ды і проста лавачак, каб прысесці і перакусіць, часам няма. Ёсць праблема з прыборкай смецця (таму мы ўжо прывыклі прыязджаць на адпачынак са смеццевымі пакетамі і прыбіраць тэрыторыю).

Было б цудоўна, калі б сядзібныя алеі расчышчалі, каб людзі маглі шпацыраваць па іх. А ўявіце, як ажыла б мясціна, калі б аднавілі сядзібныя водныя сістэмы! Бо гэтыя сажалкі і каналы калісьці радавалі вока.


Убачыўшы тое, што адбываецца, я вырашыла паўдзельнічаць у конкурсе Socіal Weekend з праектам па выратаванні сядзіб. Мне вельмі хочацца даць другое жыццё маёнткам і мястэчкам, якія прыходзяць у заняпад. Праект стварыў бы новыя рабочыя месцы, у мястэчках і вёсках праз невялікі час з’явілася б інфраструктура, у тураператараў — пашырыўся пералік маршрутаў. Пакуль праект не скончаны, але я ўжо намячаю план дзеянняў.

— Ці ёсць нейкія станоўчыя зрухі ўжо сёння?

— Так, у свядомасці людзей. Мяне радуе, што людзі, якія аб’ездзілі Еўропу ўздоўж і ўпоперак, у нейкі момант вырашаюць наведаць штосьці сваё. Я бачу, як вектар нашага мыслення мяняецца. Беларусы, якія лічылі, што ў нас «няма чаго паглядзець», цяпер не толькі ездзяць на экскурсіі па роднай краіне, але і клічуць з сабой знаёмых і сваякоў. Я мару, каб такога было яшчэ больш!

Куды можна паехаць зімой?

  • Сядзіба Кашыцаў у Карэліцкім раёне. Мы прыязджалі туды летам і не маглі адвесці вачэй ад навакольнай прыроды навокал. Узімку яна нагадвае казку. Па дарозе можна заехаць у Даўгінава на ферму смаўжоў. 

  • Мне падабаецца сядзіба Паўлінава ў Баранавіцкім раёне, там можна не толькі пагуляць, але і зладзіць пікнік на прыродзе. Наогул Баранавіцкі раён — гэта сапраўдная жамчужына. Там быццам нехта «рассыпаў» бліскучыя каралі. Паглядзіце на сядзібы. Звярніце ўвагу на архітэктуру, планіроўку і паркі. Калі пранікнуцца гэтым духам, уражанняў хопіць надоўга. 

  • На грамадскім транспарце можна паехаць у Гродна. Лепш на два дні, з начлегам. У мяне ўжо ёсць гатовы маршрут, які магу параіць. Харальная сінагога, лютэранская кірха і вуліца з домікамі польскай архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя... Гэта толькі малая частка таго, што чакае вас у горадзе. 

Тры маёнткі, якія варта наведаць:

Сядзіба Плятэраў у Опсе Віцебскай вобласці. Фантастычная мясціна: знаходзіцца на ўзвышшы над возерам, вакол парк, з тэрасы адкрываецца незвычайнай прыгажосці краявід. Ад сядзібы, пабудаванай у неагатычным стылі, да пірса вяла каменная лесвіца з мноствам прыступак. Кажуць, тут гасцявала графіня-рэвалюцыянерка Эмілія Плятэр. Захаваліся жылы флігель, гаспадарчыя пабудовы і стары каменны масток. Знаходзячыся ў гэтым цудоўным кутку, быццам падпадаеш пад яго чары. 

Сядзіба Навіцкіх у Савейках Брэсцкай вобласці. Аднойчы мы рабілі маршрут Грушаўка — Савейкі, і гэта заняло ўвесь дзень. У савецкі час маёнтак Навіцкіх прыводзілі ў парадак. Таму цяпер там ёсць помнік Леніну, скульптуры аленя і зубра ды іншыя цікавінкі, якіх першапачаткова не было. У Савейках добра захавалася пад’язная алея: яна вядзе да разваротнага кальца і прыводзіць да сядзібы. Яшчэ можа ўразіць парк з некалі маляўнічымі алеямі, альтанкамі, арачнымі масткамі і вадаёмамі. Захавалася не толькі сама сядзіба, але і бровар з бутавых камянёў. 

Сядзіба Рэйтанаў у Грушаўцы Брэсцкай вобласці. Чаго вартая адна гісторыя жыцця Тадэвуша Рэйтана! Гэта быў рэдкі чалавек, дэпутат сейма Рэчы Паспалітай. Дамагаючыся пратэсту супраць падзелу Рэчы Паспалітай, Тадэвуш не выпускаў дэпутатаў з залы пасяджэнняў — лёг перад выхадам са словамі: «Забіце мяне, не забівайце Айчыну!» Гэты момант адлюстраваны на карціне Яна Матэйкі «Рэйтан». У Грушаўцы звярніце ўвагу на капліцу каля лесу. Раней у той бок вяла алея з лістоўніц, яна часткова захавалася. Восенню іголачкі іх жоўкнуць, а ствалы застаюцца чорныя. Пейзаж зачароўвае. Цікава, што лістоўніцы становяцца вышэй ад пачатку алеі да капліцы — у гэтым закладзена метафара дарогі ў неба. 

Фота з архіва Паліны АМЯЛЬЯНЧЫК

Віталіна БАНДАРОВІЧ, Звязда

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Мяне судзяць за танец». Рок-музыкант, якога судзяць за тое, што зьняў штаны, абвясьціў сухую галадоўку

Справу прадстаўніка горадзенскага андэграўнду Ігара Банцэра пачалі разглядаць у судзе Ленінскага раёну Горадні 3 сакавіка....

valiancina_shauchenka
Тэатр

Паліграф Сабачын: Васхіціцельны спектакль

Ад рэдакцыі. Раніцай да нас прыйшоў чалавек у аранжавай робе, з характэрным сіняватым колерам твару і, блішчучы залатым...

valiancina_shauchenka
Замежжа

Аўстралійская авіякампанія Qantas запусціла рэйсы ў невядомым кірунку. Даведацца пункт прызначэння можна толькі пры пасадцы

«Загадкавыя рэйсы» павінны стымуляваць унутраны турызм — у Аўстраліі забароненыя выезды за мяжу. Аўстралійская...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як масоны змагаліся за Беларусь

Гісторыя тайных таварыстваў і сакрэтных арганізацыяў налічвае шмат стагоддзяў. Адным з найбольш знаных падобных...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Мяне судзяць за танец». Рок-музыкант, якога судзяць за тое, што зьняў штаны, абвясьціў сухую галадоўку
    Тэатр
    Паліграф Сабачын: Васхіціцельны спектакль
    Замежжа
    Аўстралійская авіякампанія Qantas запусціла рэйсы ў невядомым кірунку. Даведацца пункт прызначэння можна толькі пры пасадцы
    Гісторыя
    Як масоны змагаліся за Беларусь
    Гісторыя
    Казімір Лышчынскі: філосаф, якога пакаралі за «неіснаванне бога»
    Грамадства
    «Усё што цяпер адбываецца у беларускім грамадстве ўяўляецца мне як фаза парадаксальнага сну соцыума»: Зміцер Вайноўскі пра фатаграфію, пратэсты і тое, што будзе далей
    Грамадства
    У Viber з'явілася функцыя, якая павінна абараніць беларусаў ад званкоў махляроў
    Адукацыя
    Тартускі ўнівэрсытэт абвясьціў конкурс на стыпэндыі для беларускіх студэнтаў
    Грамадства
    Беларусы свету пратэстуюць супраць выкарыстання Беларускага таварыства чырвонага крыжа ў палітычных мэтах
    Грамадства Гісторыя
    «Ня наш гарадавы» — першае «міністэрства ўнутраных спраў» зьявілася ў беларусаў у ХVIII стагодзьдзі
    Гісторыя
    Фотафакт. У Беларусі будавалі дубовыя дарогі
    Грамадства Літаратура
    Затрымалі пісьменьніка Міхася Зізюка
    Тэатр
    «Асцярожна, тут могуць быць бчбэшнікі». Як у Купалаўскім прайшоў першы спектакль пасля прэзідэнцкіх выбараў
    Грамадства
    «За паўтара месяца мая душэўная стараннасць сышла ў мінус». Пісьменніца з Мінску прадала кватэру і купіла сінагогу
    Мастацтва
    «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»

Афіша

  • 04.03 20:00Кірыл Кедук і Міхаіл Радунскі: анлайн-канцэрт класічнай музыкі
  • 06.03 11:00Майстэрня Форум-тэатра
  • 08.03 20:00Зміцер Вайцюшкевіч запрашае сустрэць вясну разам!
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Найстаражытнейшы горад Панямоння. Вандруем у Слонім!
    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Амаральнасць ва ўсёй красе!» У Гомелі абласны суд прызнаў законным звальненне знакамітага гісторыка БелДУТ
    • У Беларусі рыхтуецца да запуску праект «Мова прафесіі», які дапаможа камунікаваць па-беларуску
    • Як ня падаць духам у чаканьні пераменаў? Парады дысыдэнта Міхася Кукабакі, які правёў у лягерах 17 гадоў

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM