• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
23.08.2011 | Будзьма ТУТ!

Блог Усяслава Чарадзея. Пост №18, у якім Усяслаў Чарадзей сустракаецца з Містэрам “Не” і тлумачыць яму полацкую палітыку

У калідорах трэцяга паверха часава-прасторавага кантынуума перастрэўся я з дзядком. Стаім, усміхаемся, паціскаем рукі. Пытае ён мяне:

– А вы, таварыш, хто такі? З капіталістычнага ці з сацыялістычнага блоку?

– Я, – кажу я, – не з блокаў, а з плоці і крыві, бо чалавек, хоць і напалову. Усяслаў Чарадзей мяне клічуць, князь полацкі.

– А-а! Гэта вы той, што дэструктыўны падкоп пад вялікую Русь капаў? На Нямізе дырдыганам уздырдыганіўся, сваіх братанічаў Яраславічаў мячом сек…

– Нікуды я не дырдыганіўся, – абурыўся я, – яны першыя пачалі…

І дэталёва патлумачыў яму полацкую палітыку:

– Гэтыя кіеўцы і наўгародцы, хлопцы, вядома, неблагія, але першыя – садысты: усё сіліліся мяне без дай прычыны ў турму на суткі ці нават на месяцы запраторыць, а другія – мазахісты: увесь час даставалі са сваімі прапановамі сталец наўгародскі заняць, нават нягледзячы на тое, што я званы з іхнай Сафіі гвалтам паздымаў і набег на Ноўгарад учыніў.

– Ага, так і ёсць, я ўсё прыгадаў, – усё ніяк не адчэпіцца дзядок. – Гэта ж вы ў часы Кіеўскай Русі праводзілі палітыку валюнтарызму і махровага імперыялізму?

– Чаго, дзеду, прабачце?

– Святая Русь, кажу, вам па барабане была? – на агульназразумелую пераклаў для мяне дзядок.

– Русь – гэта святое, – адбрахаўся я. – Я ж таксама быў збіральнікам рускіх земляў… вакол сябе. Хацелася, ведаеце, каб Русь была не Кіеўская, а Полацкая. А вы хто такі? – каб адвесці ўвагу ад маіх замежнапалітычных грахоў хітрамудра змяніў тэму гутаркі я.

– Я, – кажа дзядок, – Містэр “Не”.

– А, нешта такое прыпамінаю. Вы такі ўвесь у чорным плашчы і масцы, арыі спяваеце.

– Ды не Містэр “Х”, а Містэр “Не”, – абурыўся дзядок. – Я – Андрэй Андрэявіч Грамыка, ураджэнец вёскі Старыя Грамыкі, што на Гомельшчыне, незаступны міністр замежных справаў СССР. У свой час сустракаўся з Чэрчылем, Кенэдзі, Чарлі Чаплінам, Эйнштэйнам. За сваю няўступлівасць у перамовах з Захадам быў названы Містэрам “Не”.

Грамыка

– Спадар Містэр “Не”, вы ўсім і заўжды кажаце “не”?

– Так.

– Вы толькі што сказалі “так”.

– Не.

– Значыць, вы “так” не казалі?

– Так, не казаў.

– Вось вы зноўку сказалі “так”.

– Не, не сказаў.

І гэтак далей да бясконцасці. Бачу, размова ў нас не клеіцца. Думаю сабе: “Э-э, з такім цікавым суразмоўцам трэба больш пагутарыць. Лепей працягну я гутарку з Містэрам “Не” ў наступным пасце…”

Tweet
Тэгі: Грамыка, Містар "Не", СССР, Усяслаў Чарадзей

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Жаночы дзень 8 сакавіка: як ён з'явіўся і навошта ён патрэбны? 5 невідавочных фактаў

У гэтым годзе 8 сакавіка свет у 110-ы раз адзначыць Міжнародны жаночы дзень. У нашай краіне гэта адно з самых любімых і масава...

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар на 8–14 сакавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Максім Знак піша ў СІЗА раман — гатовыя ўжо два тамы

Жонка сябры прэзідыума Каардынацыйнай Рады Максіма Знака, які амаль паўгода знаходзіцца пад вартай, распавяла «Белсату»...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Часопісаў, якія адмовіўся прадаваць «Белсаюздрук», за 2 дні прадалі больш, чым за месяц

Пасьля таго, як 5 сакавіка «Белсаюздрук» адмовіўся прадаваць папулярныя часопісы «Наша гісторыя», «Дуду» і «Асьцярожна,...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Жаночы дзень 8 сакавіка: як ён з'явіўся і навошта ён патрэбны? 5 невідавочных фактаў
    Каляндар
    Каляндар на 8–14 сакавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Літаратура
    Максім Знак піша ў СІЗА раман — гатовыя ўжо два тамы
    Грамадства
    Часопісаў, якія адмовіўся прадаваць «Белсаюздрук», за 2 дні прадалі больш, чым за месяц
    Краіна
    Жанчыны эпохі БНР: выхад з гістарычнага ценю
    Літаратура
    «Закахацца можна ў мужчыну ў электрычцы. Народзіцца дзясятак вершаў, а ён не дазнаецца пра гэта». Гутарка з пісьменніцай Раісай Баравіковай
    Музыка
    «Трудна сначала, прыятна патом». Гурт «РСП» расказаў пра сваю адседку і турэмны альбом
    Культура
    Уладзімір Цэслер прысвяціў новы твор беларускім жанчынам
    Гісторыя
    Алавянае войска. Як настаўнік з Гродна выкладае школьнікам гісторыю з салдацікамі і салідамі
    Культура
    Ціск на культуру: арганізатарам Moving Art Festival адмовілі ў пляцоўцы ў апошні момант. Усё пераносіцца
    Грамадства
    Родная мова цяпер — гэта штодзённы адзіночны пікет
    Замежжа Музыка
    Песню мегапапулярнага беларускага рэпера Алега ЛСП заблакавалі ў Расіі
    Грамадства Адукацыя
    У Гродзенскім універсітэце з прафесарам, які напісаў у жніўні адкрыты ліст Лукашэнку, не працягнулі кантракт
    Замежжа Кіно
    «Недарэчны трах, або Вар’яцкае порна» атрымаў галоўны прыз Берлінале
    Музыка
    Оперная спявачка, якая троліць чыноўнікаў і сілавікоў. Хто такая Маргарыта Ляўчук?

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»
    • «Асцярожна, тут могуць быць бчбэшнікі». Як у Купалаўскім прайшоў першы спектакль пасля прэзідэнцкіх выбараў
    • Звольнены дырэктар магілёўскага музея запусціў адукацыйную праграму на Youtube
    • Оперная спявачка, якая троліць чыноўнікаў і сілавікоў. Хто такая Маргарыта Ляўчук?

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM