Блогер Антон Матолька адрэагаваў на каментар Мінгарвыканкама з асуджэннем учынка ананімнага графіціста, які дамаляваў калючы дрот на графіці, прысвечаным беларуска-расійскаму сяброўству.
«А мне вось, спадабалася, — піша Матолька ў сваім фэйсбуку. — Таму я вазьму і напішу электронны зварот у Мінгарвыканкам, што мне новы варыянт малюнка падабаецца, і прашу ўлічыць голас жыхара сталіцы і пакінуць яго ў цяперашнім выглядзе, з калючым дротам, як і намаляваў невядомы графіціст.
Даслаць афіцыйнае электроннае паведамленне ў Мінгарвыканкам можна па спасылцы.
Дасылайце таксама зварот, калі вам новы варыянт малюнка спадабаўся. Мы ж жыхары Мінска? Мінчане? Дык няхай вучацца прыслухоўвацца да меркавання жыхароў», — піша Матолька.