• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
26.01.2021 | Грамадства

Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года

Беларусам, якія па палітычных матывах хочуць з’ехаць з краіны, прасцей за ўсё абраць Польшчу. У гэтай краіне па гуманітарнай візе можна легальна працаваць. Таму ў 2020 годзе туды з’ехалі тысячы грамадзян Беларусі, а папрасілі прытулку 407 чалавек. Беларусы з’язджалі і ў іншыя дзяржавы. Карэспандэнт Hrodna.life вывучыў свежую афіцыйную статыстыку па міграцыі ў суседнія краіны.


000.jpg
В центре фото с плакатом - Ольга Корякина, девушка политзаключенного Дмитрия Фурманова. В сентябре в целях безопасности она уехала из Беларусь в Литву.

Літва, Латвія і Польшча ў жніўні 2020 года спрасцілі ўезд для беларускіх грамадзян. Гэта быў адказ на рэпрэсіі пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Уцекачам паабяцалі падтрымку і працаўладкаванне.

У Беларусі няма афіцыйнай статыстыкі пра тое, колькі беларусаў па выніках пратэстаў збеглі ў Еўропу. Паводле дадзеных Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС, за верасень і кастрычнік 2020 у Польшчу, Украіну, Літву і Латвію выехалі каля 13 500 чалавек. У гэты лік увайшлі працоўныя мігранты і тыя, хто вырашыў будаваць новае жыццё ў іншай краіне. Дадзеных за лістапад і снежань не агучвалі.

Польшча 

У 2020 годзе заяву на міжнародную абарону ў Польшчы падалі 407 чалавек з Беларусі, паведамляе телеграм-канал «Беларусы ў Польшчы». З іх 377 чалавек — у перыяд са жніўня па снежань. Каб атрымаць статус бежанца, трэба даказаць, што ў роднай краіне чалавеку пагражае небяспека. Пакуль гэту ўмову выканаў толькі 81 грамадзянін Беларусі.

У 2017−2019 гадах у Польшчы кожны год прасілі прытулку каля 40 чалавек з Беларусі.

Літва 

З 10 жніўня 2020 па 12 студзеня 2021 года грамадзянам Беларусі выдалі 5739 дазволаў на часовае пражыванне, паведамляе дэпартамент міграцыі Літвы. Адхілілі 11 заявак.

Па гуманітарных прычынах у Літву дазволілі ўехаць 787 грамадзянам Беларусі. 86 беларусаў падалі прашэнні аб прадастаўленні прытулку ў Літве. Двум беларусам было адмоўлена, астатнія заявы ўсё яшчэ разглядаюцца.

Прытулак у Літве могуць падаць у адной з формаў: статус бежанца або дадатковая ахова. Тым, хто атрымаў прытулак, таксама прадастаўляецца від на жыхарства.

«Большасць аддае перавагу кароткатэрміноваму прыезду ў надзеі вярнуцца ў сваю краіну, калі там палепшыцца палітычная сітуацыя, аднак расце і колькасць тых людзей, якія хацелі б ўладкавацца ў Літве на больш доўгі час», — паведаміла міністр унутраных спраў Агне Білатайтэ.

Латвія 

На 17 студзеня 2021 года Латвія атрымала 50 заявак аб прадастаўленні прытулку ад грамадзян Беларусі. 49 з іх паступілі пасля выбараў прэзідэнта ў жніўні мінулага года.

У 13 з гэтых 49 выпадкаў прынята рашэнне даць беларусам альтэрнатыўны статус, паведамілі ва Упраўленні па справах грамадзянства і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Латвіі. 35 заяў знаходзяцца на стадыі разгляду. Адну асобу выдалі Польшчы па Дублінскай дамове — просьбу аб статусе бежанца будзе разглядаць тая краіна, якая выдала візу.

Украіна 

Са жніўня па снежань 2020 года 369 грамадзян Беларусі атрымалі ва Украіне сталы від на жыхарства і 1533 — часовы. Агулам на працягу 2020 года сталы від на жыхарства атрымалі 788 беларусаў, а часовы — 2534.

Па стане на 1 студзеня 2021 года ў краіне знаходзіцца 17 грамадзян Беларусі, якія прызнаны бежанцамі, і 7 беларусаў, якія прызнаныя асобамі, што маюць патрэбу ў дадатковай абароне, паведамляе «Суспільне» са спасылкай на Дзяржаўную міграцыйную службу Украіны.

Расія 

У Расію ад пераследаў бяжыць не так шмат беларусаў, як у Польшчу і Украіну. Паміж краінамі дзейнічае дамова аб экстрадыцыі людзей, якія знаходзяцца ў вышуку. Расійская паліцыя па запыце беларускіх калег можа затрымліваць грамадзян Беларусі.

У жніўні ў Пскове быў затрыманы былы старэйшы следчы з Беларусі Андрэй Астаповіч. Раней ён падаў рапарт на звальненне на фоне пратэстаў у краіне.

Члена стачкама «Беларуськалія» Андрэя Прылуцкага затрымалі 29 снежня ў пецярбургскім аэрапорце Пулкаво. На наступны дзень суд арыштаваў яго да 6 лютага ў рамках працэдуры экстрадыцыі на радзіму.

21 студзеня ў Маскве па запыце беларускіх уладаў быў затрыманы спартсмен Аляксей Кудзін. Ён удзельнічаў у пратэстах пасля выбараў прэзідэнта. Кудзіна абвінавачваюць па арт. 363 КК — «Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў». Дамадзедаўскі суд Масквы арыштаваў беларускага байца-цяжкавагавіка на два месяцы.

Hrodna.life

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Тэатр

Паліграф Сабачын: Васхіціцельны спектакль

Ад рэдакцыі. Раніцай да нас прыйшоў чалавек у аранжавай робе, з характэрным сіняватым колерам твару і, блішчучы залатым...

valiancina_shauchenka
Замежжа

Аўстралійская авіякампанія Qantas запусціла рэйсы ў невядомым кірунку. Даведацца пункт прызначэння можна толькі пры пасадцы

«Загадкавыя рэйсы» павінны стымуляваць унутраны турызм — у Аўстраліі забароненыя выезды за мяжу. Аўстралійская...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як масоны змагаліся за Беларусь

Гісторыя тайных таварыстваў і сакрэтных арганізацыяў налічвае шмат стагоддзяў. Адным з найбольш знаных падобных...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Казімір Лышчынскі: філосаф, якога пакаралі за «неіснаванне бога»

Часам Лышчынскага параўноўваюць з Джардана Бруна, але наш суайчыннік, мабыць, пайшоў далей у сваіх філасофскіх разважаннях...

Апошнія навіны

    Тэатр
    Паліграф Сабачын: Васхіціцельны спектакль
    Замежжа
    Аўстралійская авіякампанія Qantas запусціла рэйсы ў невядомым кірунку. Даведацца пункт прызначэння можна толькі пры пасадцы
    Гісторыя
    Як масоны змагаліся за Беларусь
    Гісторыя
    Казімір Лышчынскі: філосаф, якога пакаралі за «неіснаванне бога»
    Грамадства
    «Усё што цяпер адбываецца у беларускім грамадстве ўяўляецца мне як фаза парадаксальнага сну соцыума»: Зміцер Вайноўскі пра фатаграфію, пратэсты і тое, што будзе далей
    Грамадства
    У Viber з'явілася функцыя, якая павінна абараніць беларусаў ад званкоў махляроў
    Адукацыя
    Тартускі ўнівэрсытэт абвясьціў конкурс на стыпэндыі для беларускіх студэнтаў
    Грамадства
    Беларусы свету пратэстуюць супраць выкарыстання Беларускага таварыства чырвонага крыжа ў палітычных мэтах
    Грамадства Гісторыя
    «Ня наш гарадавы» — першае «міністэрства ўнутраных спраў» зьявілася ў беларусаў у ХVIII стагодзьдзі
    Гісторыя
    Фотафакт. У Беларусі будавалі дубовыя дарогі
    Грамадства Літаратура
    Затрымалі пісьменьніка Міхася Зізюка
    Тэатр
    «Асцярожна, тут могуць быць бчбэшнікі». Як у Купалаўскім прайшоў першы спектакль пасля прэзідэнцкіх выбараў
    Грамадства
    «За паўтара месяца мая душэўная стараннасць сышла ў мінус». Пісьменніца з Мінску прадала кватэру і купіла сінагогу
    Мастацтва
    «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»
    Кіно
    Дакументальны фільм Аляксея Палуяна «Смеласць» («Сourage») патрапіў у праграму Берлінскага кінафестывалю

Афіша

  • 04.03 20:00Кірыл Кедук і Міхаіл Радунскі: анлайн-канцэрт класічнай музыкі
  • 06.03 11:00Майстэрня Форум-тэатра
  • 08.03 20:00Зміцер Вайцюшкевіч запрашае сустрэць вясну разам!
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Найстаражытнейшы горад Панямоння. Вандруем у Слонім!
    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Амаральнасць ва ўсёй красе!» У Гомелі абласны суд прызнаў законным звальненне знакамітага гісторыка БелДУТ
    • У Беларусі рыхтуецца да запуску праект «Мова прафесіі», які дапаможа камунікаваць па-беларуску
    • Беларускія літаратурныя часопісы зменяць выдаўца

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM