• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
23.11.2016 | Навіны "Будзьма!" Абмяркоўваем культуру Культура на галоўнай Разам да справы!

Брэнд Бабруйска: Бобр Самуілавіч vs яўрэйскі фастфуд (+фота)

У Бабруйску прайшло ток-шоў на тэму, якім жыхары хочуць бачыць свой горад.

У ток-шоў “Бабруйск: якім мы хочам бачыць свой горад?” узялі ўдзел Антон Астаповіч, старшыня Таварыства аховы помнікаў Беларусі, Вольга Маханенка, арганізатар фестывалю “У госці да лепельскага цмока”, Валер Аляксееў, ініцыятар помніка Шуру Балаганаву ў Бабруйску,  Анастасія Дудаль, дызайнер, аўтар праекта “Маладзёвы парк” у Бабруйску. Мадэравала размову Наталля Халанская.

Ініцыятарам сустрэчы выступіла кампанія “Будзьма беларусамі!”. Марыя Шарый у самым пачатку прэзентавала дзейнасць кампаніі і яе філасофію: найперш не толькі спажываць, але і ствараць культуру і рабіць гэта разам. Марыя прэзентавала таксама каляндар і набор паштовак-маляванак, прысвечаных самым важным і цікавым падзеям у нашай гісторыі.

http://budzma.by/wp-content/gallery/babr/803.jpg

“Cумашэдшы чэшскі дом” і “гномікі на запраўцы”

Для завязвання кантакту з выступоўцамі і публікай Наталля Халанская прапанавала прагледзець невялічкі ролік-відэаапытанку на тэму архітэктурных адметнасцяў Бабруйска. Рэспандэнты — звычайныя мінакі на вуліцах горада.

Што падабаецца? “Крэпасць”, “будынак, дзе жыла купчыха”, “сінагога”, “гасцініца “Бабруйск”, “сумашэдшы чэшскі дом”, “…ад Бабра нікуды не падзенешся” (маюцца на ўвазе шматлікія помнікі бабру па ўсім горадзе). Што не падабаецца? “Гномікі на запраўцы”, “дабудовы да старых будынкаў”, “савецкія пабудовы” і г.д.

 

“Калі Бабруйск чакае добрага дзядзьку, то чакаць будзе доўга”

Прыйшла чарга звярнуцца па гістарычна-архітэктурны каментар да Антона Астаповіча. Пытанне гучала амаль ультыматыўна: “У 2013 годзе старая частка Бабруйску мелася стаць культурнай спадчынай, згодна з вашым інтэрв’ю…” Астаповіч, не даслухаўшы да канца, абверг такую інфармацыю, маўляў, тады толькі пачала рыхтавацца адпаведная заяўка.

http://budzma.by/wp-content/gallery/babr/6000.jpg

Халанская: “Дык тры гады прайшло!” (смяшкі ў зале).

Астаповіч: “Я вам прывяду прыклад Асмалоўкі ў Мінску. Над прапановай мы працавалі з 2008 года, а гэта два квартальчыкі (250 на 150 метраў) . Толькі цяпер яна будзе разглядацца Міністэрствам культуры. Таму не трэба ад нас чакаць, што заўтра-паслязаўтра ўсё будзе зроблена. Любая прапанова мае адпавядаць інструкцыям, зацверджаным дзяржавай, там нават памеры палёў прапісаныя і маркі шрыфту. Калі нешта нават тэхнічна не адпавядае — прапанова вяртаецца на дапрацоўку. Не ўсё так проста!”

Астаповіч на пальцах тлумачыць, як рыхтуецца заяўка ў Міністэрства культуры для надання будынку ці раёну статусу помніка. Гэта і падрыхтоўка гістарычнай даведкі, і дакладнае апісанне, і фотафіксацыя, і купа розных іншых бюракратычных працэдураў. Яго Таварыства працуе на добраахвотных пачатках, таму падганяць сэнсу няма.

Астаповіч: “Калі Бабруйск чакае, што прыедзе добры дзядзька, напрыклад, я, то чакаць будзе доўга. Па Бабруйску нам трэба яшчэ распрацаваць гісторыка-архітэктурны ахоўны план, мастацтвазнаўчы аналіз — на гэта пойдзе яшчэ нейкі час. Працуем”.

http://budzma.by/wp-content/gallery/babr/6023.jpg

Эмоцыі эмоцыямі, а закон законам

Размова пераходзіць на мінскую Асмалоўку, дзе акрамя гісторыкаў працуе актуалізаваная мясцовая супольнасць, якая праводзіць святы раёна, добраўпарадкаванні ды інш. Астаповіч спяшаецца “астудзіць пал”: грамадскія кампаніі і працэс рэгістрацыі помніка як спадчыны — гэта паралельныя працэсы.

Астаповіч: “Мы разам з “Гісторыкай” без усялякіх грамадскіх кампаніяў давялі сваю прапанову да ўладаў. Дырэктар “Гісторыкі” — вопытны чыноўнік, і яна зрабіла так, што прапанову нельга было завярнуць. Грамадскія кампаніі патрэбныя, але не ў прававым ключы. Хай дапамагаюць “прысвоіць” і асэнсаваць спадчыну — гэта вельмі важна. Бо пасля гэтага патрэба ў захаванні ўзнікае не толькі сярод вузкага кола спяцоў, але і сярод грамадскасці”.

Наогул, архітэктурная тэма, відаць, “чапляе” бабруйскую грамаду. Адразу сыплюцца пытанні па найбольш балючых помніках: крэпасць, касцёл, асобныя старыя будынкі. Цікавая сітуацыя з будынкам касцёла: помнік захаваўся больш як на 50%, няма адно фасаду, бо да яго дабудаваны будтрэст за савецкім часам. Храм належыць вернікам, але не мае афіцыйнага статусу помніка, ды і пра аднаўленне фасаду пакуль размовы няма. Паводле Астаповіча, трэба ўдакладніць, хто ўласнік будынка — трэст або парафія. Эмоцыі эмоцыямі, але трэба дзейнічаць у рамках закона і з яго дапамогай.

Астаповіч: “Заканадаўства ў сферы аховы спадчыны ў нас амаль як у Еўропе, яно грунтуецца на дакументах ЮНЕСКА. Але чыноўнікаў яно абавязвае займацца спадчынай толькі тады, калі гэтыя дакументы ўжо ўведзеныя ў прававое поле. Так, чыноўнікаў трэба “дзяўбаць”, маўляў, шэраг важных аб’ектаў не пад аховай. Але нешта трэба і самім рабіць!”

http://budzma.by/wp-content/gallery/babr/6038.jpg

“Калі ўлады не перашкаджаюць — гэта ўжо добра”

Наступны выступоўца — Вольга Маханенка з Лепеля. Жанчына расказвае пра свой фестываль, прысвечаны цмоку, які за некалькі гадоў выйшаў на міжнародны ўзровень і збірае тысячы гасцей, ад прыбалтаў і скандынаваў да кітайцаў і японцаў.

Маханенка: “Першае — гэта заўсёды матывацыя. Трэба разабрацца, дзеля чаго мы гэта робім. Што мы можам зрабіць для горада, каб нам было камфортна там жыць? Тады самі пачынаем прасоўваць ідэю. І канцэнтравацца варта не на тым, чаго ў нас няма, а на тым, што ёсць. Караткевіч напісаў, што ў Лепельскім возеры жыве цмок. От і зрабілі брэнд!”

Далей, паводле спадарыні Вольгі, варта збіраць каманду: гісторыкаў, краязнаўцаў, юрыстаў, людзей з бізнесу. Кожны можа зрабіць сваю частку працы ў прасоўванні такога праекта. Нехта дакументы аформіць, нехта дапаможа матэрыяльна.

Наконт сакраментальнага пытання па супрацы з уладамі ў Вольгі свая пазіцыя.

Маханенка: “Калі ўлады не перашкаджаюць — гэта ўжо добра. Абы рабіць дазвалялі. А калі дапамагаюць, як у апошнім фестывалі — знайшлі спонсараў, — яшчэ лепш. Справа ў тым, што на першы фэст прыехала 2000 чалавек, на другі — 4000. Значыць, іх трэба карміць, а гэта прыбытак для мясцовых уладаў. Супраца — гэта заўсёды добра, але не трэба чакаць, што нехта прыедзе і зробіць. Пачынаць варта заўсёды самім!”

http://budzma.by/wp-content/gallery/babr/924.jpg

 

“Шура — злодзей, а ў Бабруйску ён не жыў!”

Надышоў час для бабруйскіх выступоўцаў. Валер Аляксееў распавёў сваю гісторыю пра ўсталяванне помніка Шуру Балаганаву ў горадзе. Выявілася, што гэта не было лёгка.

Аляксееў: “Спачатку артыкул пра гэта напісаў, пасля сабраў за помнік подпісы сярод вядомых артыстаў, спартоўцаў. Адправіў заяўку ў гарвыканкам, а праз месяц мне прыходзіць адказ: “Шура — злодзей, а ў Бабруйску ён не жыў!” Я ім адказ напісаў пра тое, што ён наогул не жыў…”

http://budzma.by/wp-content/gallery/babr/6096.jpg

Помнік, дарэчы, усё ж атрымалася аформіць. Але не як помнік “гістарычнай асобе”, а як паркавую скульптуру. Варта адзначыць, што грошы на помнік грамадскі актывіст збіраў самастойна.

Дызанерка Анастасія Дудаль распавяла пра свой праект “Моладзевы парк”, які… аказаўся зусім не ейным. Дзяўчына перамагла ў конкурсе праектаў, але нечакана выявілася, што ва Упраўленні архітэктуры горада ўжо быў падрыхтаваны свой праект. “Мне сказалі, маўляў, у нас свае праекты — тыповыя, — з сумам канстатуе дзяўчына. — На гэтым этапе скончыўся мой удзел у конкурсе…”

http://budzma.by/wp-content/gallery/babr/886.jpg

“Ужо 10-гадовыя дзеці кажуць, што горад заснавалі бабры!”

Найбольш “ядзерным” нечакана аказаўся апошні блок размовы. А менавіта пытанне пра бабра як сімвал і брэнд горада. Выявілася, што далёка не ўсе бабруйчане ў захапленні ад процьмы баброў у горадзе ў выглядзе скульптураў, малюнкаў, дэталяў вулічнай агароджы…

Голас з залы: “Гэта нейкае “бабразамбаванне”! Мы не павінныя рабіць горад для турыстаў, трэба для сябе. Парыжане жывуць для сябе, таму да іх турысты і едуць. А ў нас… Асацыяцыя бабра з Бабруйскам наогул штучная. Назва горада пайшла ад рэчкі Бабруйкі, а не ад жывёлкі. Гэта ж міфалагізацыя свядомасці: 10-гадовыя дзеці ўжо кажуць, што горад заснавалі бабры!..”

Зала збольшага згодная, маўляў, баброў зашмат, ды і ставіць у рэкламных роліках гістарычных асобаў і бабра, як мінімум, некарэктна. Сам горад пры гэтым мае глыбокую гісторыю і салідны пласт яўрэйскай культуры, чым вядомы нават за мяжой.

http://budzma.by/wp-content/gallery/babr/937.jpg

Гучаць прапановы іншых брэндаў: сеткі яўрэйскайга фастфуду, фестывалю фаршыраванай рыбы, прасоўвання адметнай бесарабскай архітэктуры горада, вельмі падобнай да прычарнаморскіх аналагў. Раўнавагу ў дыскусію ўводзіць старшыня яўрэйскай грамады Алег Красны.

Красны: “Трэба змагацца не з бабрамі, а з нізкай культурай. Бобр Самуілавіч як сімвал горада, чаму не? Праект мае ўпісвацца ў рэчаіснасць, а не знішчаць яе. Гэта як у некаторых адзінаборствах — выкарыстоўваць сілу праціўніка. Прасоўвайце і свае ініцыятывы, шукайце спонсараў, скажыце чыноўнікам, што ім не будзе нічога каштаваць, — яны будуць шчаслівыя!”

Напрыканцы Марыя Шарый зрабіла анонс “Кірмашу праектаў” ад “Будзьма беларусамі!”, які пройдзе ў Бабруйску ў студзені. Там акурат і можна будзе выказаць усе ідэі па рэбрэндынгу горада альбо па дапаўненні наяўных сімвалаў-брэндаў. Сваю ідэю пры гэтым варта аформіць і прадставіць публіцы.

http://budzma.by/wp-content/gallery/babr/6097.jpg

 

 

Алесь Кіркевіч

Фота: Зарына Кандрацьева


Tweet
Тэгі: Бабруйск

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі

Многія перамогі ў гісторыі даваліся не столькі ахвярнасцю і упарствам, колькі арыгінальнасцю і крэатывам. Дайджэст нечаканых і арыгінальных перамогаў у адным матэрыяле. Войны З 1420...

valiancina_shauchenka
Культура

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на літаратурна-этнаграфічную экспазіцыю «Мова хаты», каб добра і цёпла правесці час з сям’ёй, а таксама даведацца, як жылі нашы продкі і будавалі...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага

Сёння ў Кіеве ўручаецца штогадовая ўкраінска-беларуская літаратурная прэмія «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага. Сёлета лаўрэатам стаў пісьменнік і грамадскі дзеяч, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў Павел...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)

Фонд «Справядлівасць для журналістаў» адкрывае набор заявак на атрыманне грантаў на расследванні ў 2021 годзе. Заяўкі на ажыццяўленне журналісцкіх расследаванняў злачынстваў супраць работнікаў СМІ...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі
    Культура
    Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»
    Літаратура
    Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага
    Грамадства
    Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)
    Кіно
    Да юбілею Купалаўскага тэатра за дзяржаўныя сродкі здымалася некалькі фільмаў. Што з імі цяпер?
    Грамадства
    Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы
    Грамадства
    Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года
    Грамадства
    У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»
    Грамадства
    На сваім працоўным месцы затрыманы супрацоўнік Белдзяржфілармоніі
    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    • «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM