Хочаце, каб ваша дзіця развівала свае творчыя здольнасці, але дагэтуль не вызначыліся, куды яго адвесці? Маем для вас цікавую прапанову! Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае дзяцей 6-11 гадоў на заняткі жывапісам і керамікай у творчую студыю “Чароўныя далонькі”. Яшчэ ёсць некалькі вольных месцаў!
Што мы будзем рабіць падчас навучання:
- знаёміцца з разнастайнымі тэхнікамі і матэрыяламі (акварэль, гуаш, пастэль, каляровыя алоўкі, фламастары);
- знаёміцца з асновамі колеразнаўства, кампазіцыі і з гісторыяй мастацтва;
- ляпіць з гліны (ствараць плоскасныя і аб’ёмныя працы метадам ручной фармоўкі);
- распісваць керамічныя працы пасля абпалу ў электрапечы;
- пашыраць свой кругагляд і ўсебакова развівацца, таму што маляванне і лепка ўплываюць на развіццё мыслення, памяці, садзейнічаюць развіццю творчых здольнасцяў асобы.
Падчас заняткаў пад кіраўніцтвам вопытнага педагога дзеці створаць свае ўласныя шэдэўры, якія стануць упрыгожаннем вашага жытла або ўнікальным падарункам для сваякоў і сяброў.
Заняткі праходзяць на беларускай мове. Але небеларускамоўным дзеткам таксама будзе цікава і ўсё зразумела. Больш за тое, заняткі ў студыі “Чароўныя далонькі” – выдатная магчымасць у сяброўскай, творчай атмасферы папрактыкавацца ў камунікацыі на роднай мове.
Працягласць заняткаў – 2 гадзіны
Дзе: заняткі будуць праходзіць па адрасе: вул. Кнорына, 6Б (500 метраў ад станцыі метро “Парк Чалюскінцаў”)
Калі: чацвер, з 18:00 да 20:00.
Старт заняткаў – у лістападзе. Канец заняткаў – 15 траўня.
Кошт: 45 рублёў на месяц (4 заняткі). Усе матэрыялы ўключаныя ў кошт.
Колькасць месцаў абмежаваная! Рэгістрацыя на заняткі:
Задаць пытанні можна па тэлефоне/viber/telegram: +375 29 269 45 87.
Арганізатар заняткаў – ТАА “Будзьма Плюс”