• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
23.03.2017 | Адукацыя

Бясплатныя курсы па фінансам, маркетынгу і фандрайзінгу для дзеячоў культуры!

Новыя веды – новыя магычымасці! Бясплатныя курсы па фінансам, маркетынгу і фандрайзінгу для дзеячоў культуры прапануе праграма ЕС «Культура і Крэатыўнасць».

perrish

Скласці бюджэт для культурнага праекта, сайта, выставы, канцэрта ці творчага  падарожжа  –  няпростая задача. Ёсць добрая ідэя, ёсць людзі … але калі мы пачынаем пралічваць выдаткі,  жаданне рэалізаваць задуманае знікае.

“Звычайна творчыя прафесіяналы выдатна спраўляюцца з апісаннем творчай часткі праекта, але недахоп вопыту ў такіх сферах як маркетынг, страхаванне, ацэнка пазыковага фінансавання – гэта прычына бяссонных начэй,” – кажа Сара Тэлвол (Sarah Thelwall), кансультант па фінансаваму менеджменту ў крэатыўнай сферы, эксперт праграмы ЕС “Культура і Крэатыўнасць”.

Майстар-класы па фінансаваму менеджменту для  асобаў творчых прафесій, музыкантаў, прадзюсараў куратараў прапануе праграма ЕС “Культура і Крэатыўнасць”. Курсы бясплатныя і змястоўныя. Аўтары –  эксперты Еўрапейскага Саюза.

varbanova

Фінансавы менеджмент, які натхняе

У курсе Сары Тэлвол “Фінансы для крэатыўных арганізацый” можна знайсці адказы на пытанні, якія гадамі заганяюць у тупік журналістаў, рэдактараў і ўсіх, хто спрабуе знайсці сродкі на свае праекты. Напрыклад,

  • Складаць бюджэт мінімуму, ці ўсё лічыць па максімуму? Ці пралічваць абодва сцэнарыя? Які з варыянтаў, у такім выпадку, далучаць да заяўкі?
  • А як быць з рэсурсамі, якія дастануцца бясплатна? Ці варта іх згадваць у бюджэце?
  • Яшчэ адна задача – “схаваныя выдаткі”, – што гэта такое, і як іх паказаць у бюджэце?
  • Ці варта закладаць фінансавыя рызыкі і як іх правільна прадставіць донару?

Зразумелыя і ясныя адказы на гэтыя пытанні дададуць шанцаў на атрыманне фінансавання, бо пісьменны і празрысты бюджэт – гэта выразны знак таго, што вы валодаеце сітуацыяй ад пачатку і да канца. “Вы не можаце прадбачыць будучыню, але трэба, каб розніца паміж фінансавым дакументамі і рэчаіснасцю не зніжала якасць выканання праекта,” – кажа Сара Тэлвол,  эксперт і фінансіст, якая кансультуе крэатыўныя бізнесы па ўсяму свету.

Курс “Фінансы для крэатыўных арганізацый” утрымлівае пакет дакументаў ад Сары Тэлвол, прыклады рэалізаваных бюджэтаў, якія можна выкарыстоўваць для сваіх мэтаў, карысныя спасылкі, тэст і сертыфікат, які файна глядзіцца ў сацыяльных сетках.

Ну яшчэ варта зайсці на старонку курса каб проста паглядзець на Сару – яна незвычайная. Відэа і текставая версія курса дасяжная па спасылцы.

Курс па “Маркетынгу”

Свой курс па рынкавых стратэгіях для прафесіяналаў у галіне культуры, крэатыву  і вольных творцаў прапануе брытанскі эксперт Дэвід Пэррыш. Перш за ўсё эксперт раіць вызначыць, што для нас азначае само слова “маркетынг”. На яго думку, для творчых прафесіяналаў гэта не проста “рэклама”, “продажы”, “прасоўванне”. “Маркетынг – гэта сэнсавы парасон, пад якім знаходзіцца нашае разуменне рынкавых стасункаў, стаўленне да канкурэнтаў і здольнасць прыслухоўвацца да спажыўцоў,” – кажа Д. Пэрыш. Менавіта апошняе – прыслухоўвацца да спажыўцоў і будаваць эфектыўны дыялог з абранымі рынкамі, эксперт лічыць асноўнымі фактарамі поспеху творчага праекта.

Асобная тэма ў курсе прысвечаная стварэнню эфектыўнай маркетынгавай стратэгіі і практычным прыкладам, якія падыйдуць і для медыя бізнеса. Дэвід Пэрыш прыводзіць 20 ключавых сцверджанняў аб маркетынгу для творцаў-прафесіяналаў. Курс “Маркетынг” можна прайсці бясплатна па спасылцы. Па выніках можна адказаць на 10 пытанняў тэста і атрымаць сертыфікат.

Курс “Партнёрства і Фандрэйзінг”

Знайсці партнёраў, ці правесці кампанію па пошуку сродкаў – вялікая частка поспеху любога праекта. Лідзія Варбанава, аўтар кнігі “ Міжнародная прадпрымальніцкая дзейнасць у галіне мастацтва” прапануе свой курс, дзе ў сціслай форме распавядае пра інавацыйнае прадпрымальніцтва ў культурнай сферы.
Л. Варбанава прыводзіць прыклады паспяховых кампаній па прыцягненню фінансаў – у іх стваральнікаў ёсць чаму навучыцца. Яна дзеліць прадпрымальнікаў у сферы культуры на тры катэгорыі Culturepreneurs, Artpreneurs, Digital Enterpreneurs. Што азначае гэтая класіфікацыя і да якога тыпу прадпрымальнікаў адносіцеся Вы?

Асобна ў курсе Лідзіі Варбанавай разглядаецца тэма міжсектарнага супрацоўніцтва (crossovers) і пытанне выкарыстання інавацыяў для пошука знешняга фінансавання. Курс Лідзіі Варбанавай “Партнёрства і Фандрайзінг” можна прайсці тут.

Паводле арганізатараў

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год

Цудоўную навіну паведаміў паэт Сяргей Панізнік: сябра Рады ЗБС «Бацькаўшчына» прафесар Адам Мальдзіс за надзвычайны ўклад у развіццё беларускай культуры і літаратуры ўганараваны Дыпломам Беларускага Інстытута...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»

Мінчук Вадзім Сіманаў ёсць тым чалавекам, які стварае пры дапамозе бега і адмысловага прыкладання, надпісы і малюнкі на мапе Мінска. У вялікай гутарцы з «Трыбунай» ён кажа, што да вясны 2020 года быў апалітычным....

valiancina_shauchenka
Музыка

Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі

Вядомая беларуская спявачка, бард, збіральніца народных песень Таццяна Грыневіч з-за каронавіруса даўно не вандруе па Беларусі, не радуе беларусаў сваімі музычнымі творамі. Дзе цяпер спадарыня Таццяна і чым...

valiancina_shauchenka

Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі

Ціхан Чарнякевіч піша на budzma.by пра нядаўні візіт прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакею Рэнэ Фазеля ў Мінск. Усім вядомыя, думаю, выказванні накшталт «спорт па-за палітыкай» альбо «проста бізнес,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    Літаратура
    Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаны 100-годдзю Івана Шамякіна, стартуе ў БДУ
    Грамадства
    «64 дні ігнараваньня, праслухоўваньня, запалохваньня». Маці забітага Рамана Бандарэнкі звярнулася да Рэне Фазэля
    Краіна
    Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце пацяплее
    Грамадства
    Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020-ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала
    Асоба
    Заўтра адбудзецца грамадскае развітанне з Леанідам Лычом
    Краіна
    Беларусь страціла 98 пазіцый у рэйтынгу бяспекі краін
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    Грамадства
    Gaudeamus igitur: дакумэнтальны фільм пра студэнцкі пратэст у Беларусі
    Грамадства
    З Унівэрсытэту фізычнай культуры на знак пратэсту супраць дзеяньняў дзяржавы звольніўся кандыдат навук

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • «Што там ў піндосаў», або Чаму Маск — найлепшы прэзідэнт для ЗША

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM