• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
19.02.2019 | Грамадства

Беларусь не аднаўляе сваё насельніцтва з 1978 году

Сям’я Лукашэнкаў на суботніку: Мікалай, Аляксандар, Віктар і Дзьмітры Лукашэнкі

Аляксандар Лукашэнка 19 лютага правёў нараду аб дэмаграфічнай сытуацыі ў Беларусі, піша Свабода са спасылкай на БелТА. Ён адзначыў, што ў дэмаграфічнай бясьпецы Беларусь «сутыкаецца з тымі ж праблемамі, як і большасьць краінаў сьвету».

«Ніводная краіна ў сьвеце не падтрымлівае сем’і зь дзецьмі так, як мы»

Паводле Лукашэнкі, «ніводная краіна ў сьвеце не падтрымлівае сем’і зь дзецьмі так, як мы». Ён адзначыў, што ў Беларусі ёсьць «да 11 розных выплатаў» сем’ям зь дзецьмі, і хоць «у Нямеччыне вельмі моцныя выплаты, нараджальнасьць амаль як у Беларусі», «і там, дзе ня вельмі падтрымліваюць сем’і, там такая ж нараджальнасьць», заўважыў ён.

 

У сувязі з гэтым Лукашэнка загадаў пераразьмеркаваць сродкі, якія выдаюцца на падтрымку сем’яў: «можа, нам недзе ўзмацніць падтрымку, а недзе нейкую дробязь, якая не працуе, наагул прыбраць». Разьбірацца з выплатамі ён прапанаваў «адштурхоўваючыся ад зямлі».

«Напрыклад, калі мы прымем прыстойнае рашэньне аб забесьпячэньні шматдзетных сем’яў жытлом, то, натуральна, гэта стымул, — разважаў Лукашэнка. — Жытло для сямʼі — гэта ўсё. А калі вы на санаторна-курортнае лекаваньне адпраўляеце і даеце чалавеку тры даляры — гэта вы проста распыляеце грашовыя сродкі».

Істотнымі захадамі, якія працуюць, Лукашэнка назваў аплочаны адпачынак для догляду дзяцей да трох гадоў, ільготнае крэдытаваньне шматдзетных сем’яў і праграму сямейнага капіталу. Але ён адзначыў, што чуе пра недапрацоўкі ў забесьпячэньні шматдзетных жытлом — і даручыў вырашыць гэтае пытаньне да 2021 году.

Даручэньня павялічыць насельніцтва пакуль ня выканалі

У 2017 годзе Лукашэнка загадаў павялічыць насельніцтва Беларусі да 15 млн чалавек. Але колькасьць насельніцтва толькі зьменшылася і за 2017, і за 2018 год.

 
 

Цяпер Лукашэнка абурыўся выкананьнем дзяржаўнай праграмы «Здароўе народу і дэмаграфічная бясьпека», разьлічанай на 2016–2020 гады:

«Як гэтая праграма рэалізоўваецца, я бачу, сур’ёзна паглыбіўшыся ў гэтую праблему, — заявіў Лукашэнка. — Мы пакуль вельмі многа гаворым пра здаровы лад жыцьця, шчоўкаем абцасамі, пачынаючы ад ураду, у прыватнасьці, віцэ-прэмʼера, які павінен гэтым займацца, кіраўніка Адміністрацыі і іншых падначаленых… Яшчэ раз папярэджваю: хоць адно невыкананьне майго даручэньня — адразу зьбірайцеся і сыходзьце».

Ён таксама запатрабаваў ад міністра аховы здароўя «прыняць комплексныя захады для зьніжэньня сьмяротнасьці», даручыў распрацаваць «дзейсныя меры» для павелічэньня нараджальнасьці, «надаць увагу фармаваньню ў грамадзтве пазытыўнага і паважлівага стаўленьня да мацярынства і сямейных каштоўнасьцяў».

На нарадзе разьядаліся розныя захады дзеля павелічэньня нараджальнасьці: ад больш актыўнага будаўніцтва жытла для шматдзетных да наданьня першай працэдуры ЭКА (экстракарпаральнага апладненьня — дапамогі бясплодным) бясплатна. Якія меры былі ўхваленыя, не паведамляецца.

Нават калі насельніцтва расло ў 1980-я, то ня дзякуючы беларусам

Паводле міністаркі працы Ірыны Касьцевіч, з 1978 году Беларусь не аднаўляе сваё насельніцтва — гэта значыць, на 100 жанчынаў прыходзіцца менш за 205 дзяцей.

 

У 1978 годзе насельніцтва Беларусі складала 9,46 млн чалавек і расло няспынна да 1994 году, калі дасягнула 10,24 млн. Але рост адбываўся коштам не беларусаў, а міграцыі людзей зь ішных краінаў.

Ад 1993 году ў Беларусі пачалася дэпапуляцыя, калі нараджальнасьць перавысіла сьмяротнасьць. Перастала дапамагаць і іміграцыя, з 1994 году Беларусь страціла 750 тысячаў чалавек у насельніцтве.

За 2018 год у Беларусі нарадзіліся 95 тысячаў дзяцей, і гэта на 8% меней за 2017 год. Пры тым у 2018 годзе памерлі больш як 200 тысячаў чалавек — на 600 болей за 2017-ы. Натуральная страта насельніцтва летась склала 25 тысячаў чалавек, што на 9 тысячаў больш за папярэдні год.

«Прынятыя на дзяржаўным узроўні захады дазволілі дамагчыся з 2010 году адноснай стабілізацыі дэмаграфічнай сытуацыі, — заявіла Касьцевіч. — Аднак тэндэнцыя не набыла ўстойлівага характару, пра што сьведчаць вынікі апошніх двух гадоў. Нараджальнасьць зьніжаецца».

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?

«Ці можна мне вясной насіць сваё чырвонае паўпаліто і белую шапку, а летам белыя штаны і чырвоную кашулю?», запыт з такім пытаннем карэспандэнт НЧ накіравала да начальніка Слуцкага РАУС...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку

Ігар Лосік спыніў галадоўку пасля 42 дзён і звярнуўся да беларусаў. "Я решил прекратить голодовку. Почему я это сделал? Точно по собственному желанию. Я не принимал пищу...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты

Як склаўся лёс трох беларускіх студэнтаў, якія з натхненьнем успрынялі леташнюю выбарчую кампанію, далучыліся да пратэстаў і трапілі пад перасьлед уладаў — у публікацыі Свабоды. ...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Літаратура

«Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча

Гэты ролік – працяг відэапраекта ад кампаніі «Будзьма беларусамі!», Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра «Словы мацней». Гэты праект – рэакцыя на пераслед людзей, якія неўзабаве пасля згаданых...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату
    Грамадства
    «Крымінальны» 2020-ты. Як і за што пратэстоўцы атрымлівалі тэрміны зняволення
    Грамадства
    Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    Мастацтва
    Леанід Шчамялёў ― летапісец эпохі, пясняр прыгажосці
    Грамадства
    Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    Грамадства
    Чыноўнікі прыдумалі, як замацаваць статус Усебеларускага народнага сходу
    Музыка
    Nizkiz у інтэрв'ю Жыццё-маліна: Мы адназначна вырашылі — навошта маўчаць пра тое, што ў цябе ўнутры
    Каляндар
    Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM