• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
10.11.2016 | Замежжа Музыка

Беларусь у топ-5 краін фестывалю Tallinn Music Week

Арганізатары шоўкейс-фестывалю Tallinn Music Week, канцэртная частка якога адбудзецца з 30 сакавіка да 1 красавіка 2017, атрымалі 86 заявак на ўдзел ад беларускіх артыстаў. Агулам пададзена 1470 заявак – гэта новы рэкорд мерапрыемства, уключанага брытанскай газетай The Independent у спіс лепшых зімовых мерапрыемстваў Еўропы на сезон 2017.

pawa-by-kristjan-indus

Заяўкі падалі прадстаўнікі 59 краін свету. Беларусь па гэтым паказчыку трапіла ў топ-5, адразу за Эстоніяй (264), Фінляндыяй (224), Расіяй (143) і Латвіяй (95). Міжнародны статус Tallinn Music Week расце і гэта пацвярджае колькасць важных краін Заходняй Еўропы і іншых рэгіёнаў свету ў другой пяцёрцы: Данія (71), Польшча (59), Вялікабрытанія (48), Ізраіль (46), Канада (41).

З агульнай колькасці заявак каманда фестывалю, у якую ўваходзяць прадстаўнікі эстонскіх канцэртных пляцовак, фестываляў, лэйблаў, абярэ каля 200 артыстаў. Іх імёны будуць абвешчаныя на пачатку лютага. Да таго часу з’явіцца і спіс з сотняў міжнародных спецыялістаў і журналістаў, якія будуць дзяліцца досведам у межах прафесійнай канферэнцыі і шукаць новыя таленты ў межах канцэртнай праграмы.

У 2016 годзе на Tallinn Music Week выступіла каля 250 артыстаў з 33 краін. Сярод іх беларусы Mustelide, Teleport, Awlnight і Pawa. Канцэртная частка мерапрыемства адбываецца цягам трох дзён на больш чым 30 клубных пляцовак Таліна, у мінулым годзе яе наведала каля 35 тысяч гледачоў. Партнёрам фестывалю ў Беларусі з’яўляецца сайт Experty.by.

– Лічбы пацвярджаюць адчуванні – цікавасць да Tallinn Music Week і музыкі з нашага рэгіёну з кожным годам расце. Гэта добрая навіна і для артыстаў, і для публікі, якая мае шанец шмат выдатнай музыкі з дзясяткаў краін наступнай вясной, – кажа дырэктар музычнай праграмы фестывалю Райманд Пылдмаа.

У 2017 другі год запар мерапрыемства будзе адбывацца цэлы тыдзень – з 26 сакавіка да 2 красавіка. Акрамя трох дзён клубных канцэртаў і двух дзён прафесійнай канферэнцыі ў яго ўваходзяць канцэрты на гарадзскіх сцэназ, праграма рэстарацый і кафэ TMW Tastes, праграма мастацтваў TMW Arts, дызайн-маркет з удзелам балтыйскіх і скандынаўскіх брэндаў, серыя сустрэч TMW Talks і актыўнасці CitySpace пры падтрымцы Эстонскай акадэміі мастацтваў.

Да 30 лістапада кошт адзінага квітка на ўсе дні і ўсе канцэрты фестывалю (festival pass) складае 40 еўра. Кошт дэлегацкай акрэдытацыі (канцэрты + доступ на прафесійную канферэнцыю) да 31 студзеня складае 175 еўра.

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?

«Ці можна мне вясной насіць сваё чырвонае паўпаліто і белую шапку, а летам белыя штаны і чырвоную кашулю?», запыт з такім пытаннем карэспандэнт НЧ накіравала да начальніка Слуцкага РАУС...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку

Ігар Лосік спыніў галадоўку пасля 42 дзён і звярнуўся да беларусаў. "Я решил прекратить голодовку. Почему я это сделал? Точно по собственному желанию. Я не принимал пищу...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты

Як склаўся лёс трох беларускіх студэнтаў, якія з натхненьнем успрынялі леташнюю выбарчую кампанію, далучыліся да пратэстаў і трапілі пад перасьлед уладаў — у публікацыі Свабоды. ...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Літаратура

«Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча

Гэты ролік – працяг відэапраекта ад кампаніі «Будзьма беларусамі!», Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра «Словы мацней». Гэты праект – рэакцыя на пераслед людзей, якія неўзабаве пасля згаданых...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату
    Грамадства
    «Крымінальны» 2020-ты. Як і за што пратэстоўцы атрымлівалі тэрміны зняволення
    Грамадства
    Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    Мастацтва
    Леанід Шчамялёў ― летапісец эпохі, пясняр прыгажосці
    Грамадства
    Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    Грамадства
    Чыноўнікі прыдумалі, як замацаваць статус Усебеларускага народнага сходу
    Музыка
    Nizkiz у інтэрв'ю Жыццё-маліна: Мы адназначна вырашылі — навошта маўчаць пра тое, што ў цябе ўнутры
    Каляндар
    Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM