• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
04.07.2018 | Кіно

Беларусь вылучае на «Оскар» фільм Дар’і Жук «Крышталь»

Беларусь упершыню за 20 з лішнім гадоў вылучае сваю карціну на «Оскар». Пра гэта стала вядома 30 чэрвеня падчас сусветнай прэм’еры фільма Дар’і Жук «Крышталь» на кінафестывалі ў Карлавых Варах. Стужка будзе прэтэндаваць на ўзнагароду ў катэгорыі «Найлепшы замежны фільм».

Навіной падзялілася рэжысёр на сваёй старонцы ў Facebook, піша tut.by.

Дзеянне карціны адбываецца ў 90-я гады ў Беларусі. Маладая дзяўчына-дыджэй марыць з’ехаць у Амерыку, але робіць памылку ў заяве на візу. Цяпер яна вымушаная правесці тыдзень у невялікім завадскім мястэчку, каб не пазбавіцца шанцу на выкананне сваёй «амерыканскай мары». У фільме паказана панарама жыцця 90-х: моладзевыя падпольныя рэйвы, стыхійныя рынкі, мары маладых людзей пра эміграцыю і жыццё застылай ў часе правінцыі.

Здымкі фільма цалкам праходзілі ў Беларусі. Карціна створана ў сумеснай вытворчасці кінакампаній Беларусі, ЗША, Германіі і Расіі. Над фільмам працавала міжнародная здымачная група, галоўныя ролі ў стужцы выканалі расійскія акцёры Аліна Насібуліна, Іван Мулін, актрыса Купалаўскага тэатра Святлана Анікей.

Яшчэ на этапе вытворчасці фільм прыцягнуў увагу замежных кинапрафесіяналаў. «Крышталь» быў прадстаўлены ў рамках міжнародных фестываляў у Нью-Ёрку (ЗША), Котбусе (Германія) і Таліне (Эстонія). На апошнім праца Дар’і Жук атрымала прыз за найлепшы кінапраект.

Рэжысёр Дар’я Жук нарадзілася ў Мінску, вучылася і жыве ў ЗША. Скончыла Гарвардскі і Калумбійскі універсітэты, працавала на канале HBO, зняла некалькі кароткаметражных фільмаў, якія сталі ўдзельнікамі і лаўрэатамі міжнародных кінафестываляў. Адзін з іх, «Сапраўдная амерыканка», быў адзначаны дыпломам Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» у 2015 годзе.

53-і міжнародны кінафестываль у Карлавых Варах праходзіць з 29 чэрвеня па 7 ліпеня. У апошні раз Беларусь была прадстаўлена ў конкурснай праграме фестывалю ў 2004 фільмам «Акупацыя. Містэрыі» Андрэя Кудзіненкі.

Выхад фільма «Крышталь» у Беларусі чакаецца 30 жніўня.

Нагадаем, што ў 1994 Беларусь вылучала на «Оскар» карціну «Я – Іван, ты – Абрам» рэжысёра Іяланды Зоберман, а ў 1996 – фільм «З пекла ў пекла» Дзмітрыя Астрахана. З таго часу ніводзін фільм не вылучаўся краінай на «Оскар».

Наша Ніна

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020-ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала

Прыняць удзел у апытанні можна з 25 студзеня па 25 лютага, піша Наша Ніва. Для гэтага неабходна зайсці на сайт «Белпошты» ў раздзел «Філатэлія», спампаваць бланк...

valiancina_shauchenka
Асоба

Заўтра адбудзецца грамадскае развітанне з Леанідам Лычом

Грамадскае развітанне са знаным гісторыкам, сябрам Рады ЗБС «Бацькаўшчына» Леанідам Лычом адбудзецца 19 студзеня ў 10.00 у 1-й залі морга 9-й ГКБ (вул. Сямашкі 8/8). Леанід Лыч памёр 17 студзеня ад каранавіруса....

valiancina_shauchenka
Краіна

Беларусь страціла 98 пазіцый у рэйтынгу бяспекі краін

Згодна сэрвісу Numbeo, Беларусь у рэйтынгу бяспекі займае 114-е месца сярод 135 краін. Зараз наша краіна размясцілася ў самым нізе спісу па суседству з Дамініканскай Рэспублікай, Кеніяй і Лівіяй,...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Літаратура

«Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

«Словы мацней» — новы відэапраект ад кампаніі «Будзьма беларусамі!», Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра. У ім сучасныя дзеячы культуры, якія пацярпелі ад пераследу і ўціску за культурніцкія акцыі...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020-ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала
    Асоба
    Заўтра адбудзецца грамадскае развітанне з Леанідам Лычом
    Краіна
    Беларусь страціла 98 пазіцый у рэйтынгу бяспекі краін
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    Грамадства
    Gaudeamus igitur: дакумэнтальны фільм пра студэнцкі пратэст у Беларусі
    Грамадства
    З Унівэрсытэту фізычнай культуры на знак пратэсту супраць дзеяньняў дзяржавы звольніўся кандыдат навук
    Літаратура
    «Фаўстаўскі» сюжэт Васіля Сёмухі
    Каляндар
    18-24 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Асоба
    Памёр гісторык Леанід Лыч
    Грамадства
    29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    Грамадства
    18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
    Мастацтва
    Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць
    Грамадства
    Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»
    Мастацтва
    Палессе стане адной з сусветных пляцовак, дзе пройдзе конкурс мастакоў
    Грамадства
    «Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • «Што там ў піндосаў», або Чаму Маск — найлепшы прэзідэнт для ЗША

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM