• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
13.11.2017 | Грамадства

Беларусаў ратуе гістарычная памяць, родная мова і салідарнасць

Беларусаў ратуе памяць пра праўдзівую, а не сфальшаваную гісторыю Бацькаўшчыны, родная беларуская мова і людская салідарнасць. Так лічыць грамадска-палітычны дзяяч і вілейскі краязнаўца Аляксей Сюдак, з якім мы сустрэліся, каб пагутарыць пра вынікі выставы “Праўда пра Курапаты” ў Грамадскім цэнтры Вілейкі.

Аляксей Сюдак кажа, што за час працы выставу наведалі каля 60 чалавек — грамадскія актывісты, прадстаўнікі моладзі і мяцовай інтэлігенцыі. “Канешне, хацелася б каб прыйшло больш людзей, але мы вымушаныя працаваць у тых умовах, якія ёсць, бо праўду пра Курапацкую трагэдыю трэба распаўсюджваць усімі сродкамі”, — заўважыў спадар Аляксей.

Ён звярнуў увагу на асаблівасці, што найбольш уразілі яго на выставе: высокі прафесіяналізм самой экспазіцыі і адпаведны ўзровень падрыхтоўкі яе стваральнікаў. “Дзякуючы гэтаму, ад экскурсій наведнікі атрымалі вельмі дакладную і канкрэтную інфармацыю, а таксама адказы на свае пытанні”, — зазначыў спадар Аляксей.

Паводле яго, пра вялікае ўражанне ад выставы сведчыла і сама рэакцыя на яе наведнікаў. “Пасля выставы яны выходзілі з Грамадскага цэнтра з іншымі вачыма і ўсведамленнем таго, як шмат яны яшчэ не ведаюць пра чырвоны тэрор за саветамі і чаму ўвогуле такі страшэнны гвалт мог адбывацца над ні ў чым не вінаватымі людзьмі”, — падкрэсліў Аляксей Сюдак.
Ён выказаў падзяку арганізатарам экспазіцыі — актывістам грамадскай ініцыятывы “Эксперты ў абарону Курапатаў” і творцам суполкі “Пагоня” Беларускага саюзу мастакоў. “Галоўная думка пасля выставы пра тое, што трэба абавязкова і надалей займацца распаўсюдам інфармацыі пра чырвоны тэрор, пра нашых герояў і ахвяраў. Бо ў сённяшніх умовах гістарычная памяць, матчына мова і людская салідарнасць з’яўляюцца тымі каштоўнасцямі, што ратуюць нашую нацыю”.

Нагадаем, што з 3 лістапада вялейчане знаёміліся з дакументальна-мастацкай выставай “Праўда пра Курапаты. Факты, дакументы, сведчанні”, у якую, між іншым, увайшлі творы Уладзіміра Анішчанкі, Лявона Грышука, Генадзя Драздова, Аляксея Марачкіна, Генадзя Мацура і Віктара Мікіты.
У адкрыцці выставы прынялі ўдзел мясцовыя актывісты Дзяніс Канецкі, Уладзімір Малярчук, Эдуард Мацюшонак, Павал Хаванскі і Зміцер Хаценчык.
Напярэдадні 100-годдзя Кастрычніцкага перавароту яны разам з гасцямі з Мінску ўшанавалі памяць ахвяраў чырвонага тэрору на Вілейшчыне — кіраўніка антыкамуністычнага маладзёвага падполля на Мядзельшчыне і Смаргоншчыне Расціслава Лапіцкага — ахвярнага 22-хгадовага юнака, які адмовіўся ад прапановы прасіць памілаванне і быў расстраляны 28 кастрычніка 1950 году, а таксама больш за 190 мужчынаў і жанчынаў, забітых у Вілейскім астрозе энкавэдзістамі ў 1939-1941 гадах і перапахаваных на Лясных могілках гораду ў 1995 годзе. Апроч таго, валанцёры на чале з Аляксеем Сюдаком арганізавалі талаку на старадаўніх мясцовых габрэйскіх могілках.
Вандроўкі выставы па краіне і за яе межамі будуць працягвацца.
Марат Гаравы, Новы Час
Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Аляксей Гайдукевіч робіць для budzma.by агляд замежнай прэсы Пра крывавыя падзеі жніўня ў Беларусі першымі даведаліся нашы суседзі. СМІ ў Літве, Польшчы, Чэхіі і іншых краінах рэгіёна ў рэжыме анлайн інфармавалі...

valiancina_shauchenka
Праект Кірыла Стаселькі "Можам"

«Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

У сваім спецпраекце «Можам» Кірыл Стаселька гутарыць з аўтарамі пратэсных плакатаў, каб даведацца, хто гэтыя асобы і што хаваецца за кароткімі мэсіджамі на іх плакатах. У гэтым матэрыяле пра свой плакат, зніклых, забойства...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму

Знойдзен унікальны малюнак Беліцы 1845 года, паведамляюць Моцныя Навіны. Ён быў апублікаваны на сайце праекта Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі ў складзе карты Магілёўскай губерні першай паловы XIX стагоддзя. ...

valiancina_shauchenka
Афіша

Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня

Кампанія «Будзьма!» запрашае 20 студзеня а 19-й гадзіне на анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава, падчас якога прагучаць песні з альбома «Песьні выгнаньня» (1995) на вершы паэтаў, якія былі вымушаны...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    Гісторыя
    Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму
    Афіша
    Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня
    Грамадства
    МУС: Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна аплачвалі штрафы затрыманых дэманстрантаў
    Літаратура
    Нарвежскі саюз пісьменнікаў: мы салідарныя з Беларуссю
    Грамадства
    Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый аб прызнанні палітвязнямі абвінавачаных па справе Прэс-клуба
    Грамадства
    Пісьменнік Саша Філіпенка напісаў другі адкрыты ліст Рэне Фазэлю
    Грамадства
    У «Дана Молл» выступіў «Вольны хор» з «Пагоняй» і вывесілі вялікі бчб-сцяг
    Грамадства
    Кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха не выходзіць на сувязь
    Грамадства
    Больш за 800 беларускіх навукоўцаў падпісалі ліст у падтрымку звольненых з Акадэміі навук калег
    Грамадства
    Вядоўца на заробак ад $100: дзяржСМІ спрабуюць закрыць дзясяткі вакансій
    Грамадства
    «Цудоўня» распачала працу ў новым месцы
    Грамадства
    Ці стаў прыезд Фазэля правалам?
    Грамадства
    «Новы Час» больш не будзе прадавацца ў шапіках «Белсаюздруку»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM