• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
01.12.2016 | У краіне Літаратура

Беларускамоўны буккросінг MOVABOX ужо ў 7 гарадах краiны!

Movabox

Беларускамоўны буккросінг ў межах MOVABOX – сацыяльна-культурнага праекта кампаніі velcom у падтрымку беларускай літаратуры – дзейнічае ў сталіцы з сярэдзіны лістапада. Пасля паспяховага старту ў Мінску 10 кніжных боксаў з творамі сучасных беларускіх пісьменнікаў з’явiлiся і ў іншых гарадах рэспублікі. Пагартаць старонкі добрых кніг на роднай мове можна ў кавярнях Брэста, Віцебска, Гомеля, Гродна, Магілёва i Мазыра.

Буккросінг – гэта грамадскі рух, які ўяўляе сабою абмен кнігамі паміж незнаёмымі людзьмі. Кожны яго ўдзельнік можа пакінуць кнігу, якой хоча падзяліцца, у спецыяльна абазначаным месцы і замест яе ўзяць любую іншую. Па ініцыятыве кампаніі velcom кніжныя боксы для буккросінгу, на якіх змяшчаюцца кнігі з творамі сучасных беларускіх аутараў, усталяваныя ў папулярных кавярнях гарадоў Беларусі.

Першымі сваё месца ў боксах для буккросінгу занялi кнігі Людмілы Рублеўскай з цыкла аб прыгодах Пранціша Вырвіча – «Авантуры студыёзуса Вырвіча» і «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча». Менавіта творам гэтай пісьменніцы прысвечаны першы MOVABOX – унікальны набор, у які ўваходзяць кніга і звязаныя з ёй артэфакты. Атрымаць яго змогуць 20 шчасліўчыкаў, якiя пройдуць адпаведны тэст на сайце праекта www.movabox.by.

MOVABOX робіць акцэнт на творчасцi прадстаўнікоў сучаснай беларускай літаратуры. Таму ў боксах таксама прадстаўлены такія кнігі, як раман Юрыя Станкевіча «Паўночны вецер для спелых пладоў», зборнік літаратурных эсэ Андрэя Федарэнкі «Сечка», калекцыя літаратурных замалёвак ад Адама Глобуса пад назвай «Партрэты».

Праект MOVABOX і беларускамоўны буккросінг як адна з яго частак – далёка не першы вопыт velcom у справе азнаямлення жыхароў рэгіенаў Беларусі са скарбамі нацыянальнай культуры, мовы і літаратуры. Ен вынікае з яшчэ адной ініцыятывы кампаніі – «Чытаем па-беларуску з velcom», мэта якой пазнаёміць вучняў малодшых класаў з беларускімі пісьменнікамі, паэтамі і іх творамі, зацікавіць дзяцей родным словам. Настаўнікамі на такіх уроках для вучняў 2-3 класаў выступаюць вядомыя дзіцячыя пісьменнікі і паэты: Уладзімір Ліпскі, Раіса Баравікова, Алёна Масла, Наталля Бучынская. Да канца 2016/2017 навучальнага года праект «Чытаем па-беларуску з velcom» ахопіць усю Беларусь і ў агульнай колькасці каля 20 000 вучняў малодшых класаў.

movabox2

«Творы сучасных беларускіх аўтараў сапраўды вартыя таго, каб іх чыталі і дзеці, і дарослыя – як вартая таго і беларуская літаратура ўвогуле. Стартам беларускамоўнага буккросінгу ў праекце MOVABOХ мы імкнемся дапамагчы кнігам прыйсці да свайго чытача, незалежна ад таго, жыве ён у сталіцы, дзе сёння засяроджаны асноўныя падзеі літаратурнага жыцця, ці ў іншых гарадах. Яшчэ адна наша мэта – паказаць усю разнастайнасць і шматграннасць беларускага літаратурнага працэсу. Спадзяёмся, што праз некаторы час гэтая калекцыя папоўніцца не менш цікавымі экземплярамі – магчымасць зрабіць свой унёсак у развіццё праекта мае кожны», – адзначыў Вячаслаў Смiрноў, кiраўнiк аддзела карпаратыўных камунiкацый кампаніі velcom.

Кнігі сучасных аўтараў для беларускамоўнага буккросінгу прадстаўленыя кампаніяй velcom і грамадскай культурніцкай кампаніяй «Будзьма беларусамі!». Для тых, хто хоча палепшыць свой узровень валодання беларускай мовай ці ўзяцца за яе вывучэнне з самага пачатку, арганізатары дадалі у спіс кніг падручнік «20 крокаў да беларускай мовы» ад бясплатных курсаў беларускай мовы «Мова Нанова». Побач з кнігамі чытачы знойдуць таксама літаратурна-мастацкую перыёдыку – у прыватнасці, часопіс «Дзеяслоў».

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Краіна

Беларусы ўвайшлі ў 2021 год з арміяй беспрацоўных

У краіне ёсць два спосабы падліку беспрацоўных — адміністрацыйны, і методыка, заснаваная на падыходах Міжнароднай...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

«У мяне спыталіся, дзе мае дзеці і ці ўпэўненая я ў іх бяспецы. Бо разумелі, што гэта вымусіць мяне з’ехаць», — вялікая гутарка з Настай Шпакоўскай

Лідарка гурта Naka спешна з’ехала з краіны, як яна думала, на месяц-два, але жыве ў Кіеве ўжо больш за пяць. Яна...

valiancina_shauchenka
Замежжа

Ва Ўкраіне зьнесьлі апошні помнік Леніну

Ва Ўкраіне зьнесьлі апошні помнік заснавальніку савецкай дзяржавы Ўладзіміру Леніну. Пра гэта ў сераду паведаміў...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі

Многія перамогі ў гісторыі даваліся не столькі ахвярнасцю і упарствам, колькі арыгінальнасцю і крэатывам. Дайджэст нечаканых...

Апошнія навіны

    Краіна
    Беларусы ўвайшлі ў 2021 год з арміяй беспрацоўных
    Грамадства Музыка
    «У мяне спыталіся, дзе мае дзеці і ці ўпэўненая я ў іх бяспецы. Бо разумелі, што гэта вымусіць мяне з’ехаць», — вялікая гутарка з Настай Шпакоўскай
    Замежжа
    Ва Ўкраіне зьнесьлі апошні помнік Леніну
    Гісторыя
    Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі
    Культура
    Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»
    Літаратура
    Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага
    Грамадства
    Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)
    Кіно
    Да юбілею Купалаўскага тэатра за дзяржаўныя сродкі здымалася некалькі фільмаў. Што з імі цяпер?
    Грамадства
    Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы
    Грамадства
    Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года
    Грамадства
    У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»
    Грамадства
    На сваім працоўным месцы затрыманы супрацоўнік Белдзяржфілармоніі
    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    • «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM