• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
30.08.2017 | Адукацыя Беларуская мова

Беларускамоўны першы клас у Магілёве для аднаго чалавека, у Брэсце — для 30

Колькасць школьнікаў, якія атрымліваюць адукацыю на беларускай мове, з кожным годам скарачаецца. Для параўнання, у 2010\11 навучальным годзе на беларускай мове атрымлівалі адукацыю 19% (178400) вучняў, у мінулым — толькі 13,3% (128600). Напярэдадні пачатку заняткаў у школах Еўрарадыё даведваецца, як змянілася сітуацыя сёлета і з якімі праблемамі сутыкаюцца вучні беларускамоўных класаў.

“У нас у першым класе 24 вучні — поўны камплект, па максімуме, — кажуць у школе №60 Маскоўскага раёна сталіцы. — Беларускамоўныя класы прыярытэтныя, яны займаюцца толькі ў першую змену, у іх выкладаюць настаўнікі больш высокай катэгорыі, дзеці ў іх матываваныя, бацькі таксама, таму праблем з наборам у нас пакуль што, цьфу-цьфу-цьфу, няма. Для параўнання, у адным рускамоўным класе ў нас 19 чалавек, а ў іншым 21”.

Але не ўсе школы, якія заявілі пра стварэнне беларускамоўных класаў, здолелі назбіраць неабходную колькасць навучэнцаў. СШ №151 Фрунзенскага рёна сталіцы вымушаная адмовіцца ад гэтай ідэі.

“Увогуле, адкрыццё такога класа не ўваходзіла ў нашы планы, гэта быў указ зверху, — кажуць цяпер у школе. — Але людзей, якія б пажадалі аддаць туды дзяцей, няма, таму ў класе нуль чалавек. Былі двое дзяцей, якія жадалі, але мы іх перанакіравалі ў 4-ю гімназію”.

Па дадзеных Міністэрства адукацыі, сёлета толькі ў абласных цэнтрах Беларусі беларускамоўныя першыя класы мусілі адкрыцца ў больш чым 20 навучальных установах. Натуральна, што пераважная большасць з іх знаходзіцца ў Мінску, і збольшага пытанняў па наборы вучняў не мае. А вось у Гродне і Магілеве попыт на родную мову адпавядае прапанове.

“На беларускай мове пажадалі вучыцца 6 чалавек, — кажа намеснік дырэктара СШ№34 Гродна. — Але нам сказалі, што мы мусім ісці насустрач пажаданням бацькоў, таму, колькі было заяваў, столькі і будзе. У мінулыя гады былі класы, у якіх і два чалавекі навучаліся, таму шэсць чалавек, скажу я вам, гэта нават шмат”.

У сярэдняй школе №34 Магілёва нават не было заявак на першы клас, у другім класе цяпер вучацца тры чалавекі. Адзіная беларускамоўная ўстанова горада — СШ №1, але там сёлета адкрываюць першы клас толькі для аднаго вучня. То бок на ўвесь Магілёў толькі адзін чалавек будзе навучацца ў першым класе на роднай мове!

“У нас два першыя класы, і ў кожным класе плануецца па 30 чалавек, — здзіўляюць у Гімназіі №3 Брэста. — Але ў нас жа не проста беларускамоўныя класы, у нас гімназія з танцавальна-музычным ухілам. Атрымліваецца, што адзін клас, напрыклад, спявае, а іншы — танцуе”.

Раней Еўрарадыё распавядала пра бацькоў, якія не могуць знайсці дзіцячы садок з беларускамоўнай адукацыяй у Гомелі. Нягледзячы на гэта, у адзінай гімназіі ў горадзе, якая мае беларускамоўныя класы, пытанняў з наборам вучняў няма.

“На сёння ў нас 20 чалавек у першым класе, але нехта яшчэ разважае, нехта з бацькоў не здолеў патрапіць на сход, паабяцалі што прыедуць, падыдйуць, — кажуць у гімназіі №36 Гомеля. — Ідуць да нас у клас па ўласным жаданні, таму праблем няма. У цяперашнім другім класе ў нас навучаецца 26 дзяцей”.

Еўрарадыё пагутарыла з маці хлопца, які вучыцца ў сёмым класе школы №34Гродна — тым самым, дзе толькі два навучэнцы. Вольга пераконвае, што такая амаль індывідуальная адукацыя праблем у стасунках з аднагодкамі не выклікае, няма ў хлопца і акцэнту, праўда, па-за школай ён больш карыстаецца рускай мовай, бо на ёй размаўляюць сябры.

“Бывае такое, што для іх няма кабінета, і яны ўрок праводзяць разам з рускамоўным класам, — кажа Вольга. — Пры гэтым у іх свой настаўнік, які ім дваім асобна нешта выкладае. Дык сын скардзіцца, што не можа ў такім класе займацца, бо шумна, ён да гэтага не прызвычаіўся. Маўляў, на перапынках можна пабегаць, падурэць, але навучацца лепей, калі мала вучняў. Кажа, што тады ўсё чуваць, ніхто не адрывае ўвагу ад настаўніка, усё роўна што з рэпетытарам займацца”.

Малодшая дачка Вольгі таксама ходзіць у беларускамоўны клас той жа школы, але ў яе тры аднакласнікі.

“Я прымала рашэнне аддаць дзяцей у беларускамоўны клас, бо паглядзела, што дзеці, якія цяпер вучацца, размаўляюць на беларускай нібы на кітайскай. Ім трэба ставіць гукі, яны не ўмеюць на ёй гаварыць. І што гэта атрымліваецца, што нам, хутчэй, кітайская ды англійская мовы патрэбны, а свая не!? Неяк вельмі крыўдна стала за мову. Але што будзе далей, не ведаю. Можа, мы не зусім правільна нешта робім, але робім, і нешта з гэтага атрымаецца”, — рэзюмуе Вольга.

Ілля Маліноўскі, Еўрарадыё

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!

ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак «Кантэкст». У кожным «Кантэксце» вас чакаюць інтэрв’ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску

У кнігі «36 і 6 катоў» дзіцячай пісьменніцы Галіны Удавічэнка толькі ва Украіне — 35 перавыданняў, 149 тысяч асобнікаў! Пра беларускае выданне Нашай Ніве расказваюць самі перакладчыкі, дружная...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Алесь Кіркевіч піша на budzma.by пра феномен расійскага палітыка Аляксея Навальнага Навальны зрабіў смелы ўчынак. Не паспрачаешся. Менавіта таму найбліжэйшым часам ён будзе піць зусім не нямецкае піва,...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Рахункі вядомага беларускага выдавецтва заблякаваныя. Як можна яго падтрымаць?

15 студзеня ў выдавецтва «Янушкевіч» прыйшлі з аглядам супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў. Дырэктара выдавецтва Андрэя Янушкевіча выклікалі на допыт. Увечары яго адпусцілі, але цяпер...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску
    Грамадства
    Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    Літаратура
    Рахункі вядомага беларускага выдавецтва заблякаваныя. Як можна яго падтрымаць?
    Культура
    Былы палац культуры ў Гродне стане музеем
    Краіна
    Заўтра чакаецца рэзкае пацяпленне. Чым гэта небяспечна?
    Літаратура
    Выйшаў Альманах беларускіх пісьменнікаў замежжа «Беларус» за 2020 год. Абвешчаны прыём тэкстаў у наступны выпуск
    Грамадства
    Улады забаранілі перавод часткі ахвяраваньняў беларускім сіротам, дзецям з анкалёгіяй і пацярпелым ад гвалту
    Грамадства
    Міністр інфармацыі прыгразіў заблакаваць TUT.BY
    Грамадства
    Праваслаўны святар і студэнткі Медуніверсітэта пачалі галадоўкі салідарнасці з палітвязнем Лосікам
    Краіна
    У маразы пад Гродна знайшлі новы від птушак для Беларусі - качку-каралінку
    Замежжа
    Цяпер яшчэ і Нартумбрыя
    Гісторыя
    Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    Грамадства
    «Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу
    Літаратура
    Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча

Афіша

  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM