• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
21.09.2018 | Мастацтва

Беларуская кніжная традыцыя грунтуецца на Бібліі

Унікальная выстаўка “ Біблія і Беларусь” распачала дзейнасць 20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і будзе дзейнічаць да 21 кастрычніка. Экспазіцыя будзе цікавай  у першую чаргу тым, захапляецца гісторыяй, тэалогіяй, філалогіяй і кніжнай культурай. Яна будзе важнай для навукоўцаў і даследчыкаў, карыснай для студэнтаў-гісторыкаў і навучэнцаў нядзельных школ, апірышчам для катэзізатараў, дапамогай святарам і пастарам. На адкрыцці выставы прысутнічалі каталіцкія і праваслаўныя  святары, вернікі розных канфесій, прадстаўнікі дзяржаўных структур.

biblija1

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі адзначыў, што асноўнай місіяй асветніцкай установы з’яўляецца захоўванне духоўнай спадчыны і дэманстраванне агульначалавечых каштоўнасцяў, якія перамяняюць свет да лепшага.

“Выстаўка будзе спрыяць міжканфесійнаму дыялогу”, – запэўніў Мітрапаліт Мінскі і Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч.

На ёй прадстаўлены самыя старажытныя дакументальныя помнікі сусветнага значэння – скруткі Мёртвага мора, біблейскія рукапісныя тэксты на папірусе і пергамене, гліняныя таблічкі з клінапісным тэкстам, арыгіналы Біблій Гутэнберга, Лютара і Скарыны.

“Выстаўка непаўторная тым, што ўпершыню яна дэманструе ўсю гісторыю стварэння і распаўсюджвання Бібліі. Падобная выстаўка такога фармату адбылася да гэтага ў Канконгу. І вось выбар выпаў менавіта на Беларусь, таму што наша краіна святкавала ў мінулым годдзе 500-годдзе беларускай Бібліі”,- паведаміў супрацоўнік інстытыта гісторыі НАН Андрусь Унучак.

Арганізатарамі выставы выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і “Група даследвання рукапісаў” (ЗША).

Археолаг і гісторык доктар Скот Кэрал і яго жонка Дэніс прыбылі са штата Мічыган (ЗША). Доктар Скот з’яўляецца дырэктарам даследчага цэнтра, вывучае старажытныя рукапісы, працуе са студэнтамі.  Ён праводзіў раскопкі ў Егіпце і іншых краінах свету. Доктар Скот распавёў пра інтэрактыўны фармат дзейнасці выстаўкі. Яго мэта –кантактаваць з людзьмі і гаварыць з імі пра Біблію. Для яго сям’і гэта выстава – своеасаблівая гуманітарная місія па папулярызацыі Бібліі.

Пра кожны экспанат выстаўкі раскажуць экскурсаводы і валанцёры  з беларускага боку. Восенню і зімой выстаўка будзе дэманстравацца ў Эрмітажы ў С.Пецярбургу і  памяшканні Дзяржаўнай Думы ў Маскве.

“Упершыню за ўсю нашу гісторыю ў межах адной выставы ў Беларусь трапілі рарытэты сусветнай значнасці, узрост якіх дасягае 5 тысяч гадоў, -паведаміў намеснік дырэктара Нацынальнай бібліятэкі А.А. Суша. – У Беларусь яны прыбылі з Вялікабрытаніі, ЗША, Ізраіля, Карэі ”  На выставе можна пабачыць напісаныя 5-4 тыс. гадоў таму назад клінапісам на гліняных таблічках тэксты з Ура – радзімы Аўраама, унікальныя скруткі з Мёртвага мора (“кумранскія рукапісы”), якім больш за 2 тыс. год і якія захавалі нам самыя раннія тэксты большасці кніг Старога Запавету. Мы з радасцю паведамляем, што на Беларусь прыбылі  арыгіналы Біблій Гутэнберга, Лютара і Скарыны, арыгіналы гравюр Альбрэхта Дзюрэра, Сальвадора Далі і іншых знакамітых мастакоў.”

biblija2

На выставе можна ўбачыць рукапісныя Торы ў скрутках часоў  Ісуса Хрыста, ліст паслання святога апостала Паўла да карынцянаў на папірусе, ўнікальны рукапісны дакумент Трыдэнцкага сабора.

Частку экспазіцыі складаюць беларускія першадрукі з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі.Тут можна пабачыць Слуцкае Евангелле, біблійныя крыніцы старавераў.

“Беларуская кніжная традыцыя грунтуецца на Бібліі,- адзначыў спадар Алесь Суша.- Біблія – самая доўгажывучая і найбольш перапісваемая кніга. Таму мы збіраем яе асобнікі і знаёмім з імі наведвальнікаў.”

Беларусь атрымала дабраславенне ў больш глыбокім пазнанні гісторыі стварэння Бібліі. Адбываецца дакрананне да гуманітарных традыцый краін, у якіх Біблія прысутнічае ў культуры, прасвятляючы грамадства, служачы дэмакратызацыі, ствараючы асяродкі дабрачыннасці.

Біблія з’яўляецца самай распаўсюджанай кнігай у свеце, найчасцей перапісанай і надрукаванай. Яе  сярэднегадавы продаж складае 100 мільёнаў асобнікаў і мае ўплыў на культуру, літаратуру, мастацтва.

Далікатныя джентльмены, ўсмешлівыя і дабразычлівыя, ахвяруючы часам і нэрвамі, затрачанымі на стасункі з беларускай мытняй,  даставілі біблейскія рарытэты з розных калекцый  на Беларусь. На пытанне, колькі каштуюць старажытныя манускрыпты, доктар Скот сказаў: “Яны бясцэнныя!”

biblija3

У межах выставы будзе працаваць багата аніматараў з розных краін, будзе для ўсіх і кожнага друкаваць варштат часоў Гутэнберга, будзе дзейнічаць рукапісная майстэрня і агульнымі намаганнямі можна будзе напісаць агульны рукапіс, будуць працаваць заняткі “Клуба кніжных прафесараў” для дзетак, а таксама навуковы лекторый ад знакамітых замежных і беларускіх даследчыкаў. Для чытачоў і гасцей выставы яе наведванне будзе бясплатным.

У межах дзейнасці выставы адбудзецца лекцыя «Біблія і навука» Кенэта Брокмана ў нядзелю, 23 верасня ў 15:00.

Эла Дзвінская, фота аўтара

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год

Цудоўную навіну паведаміў паэт Сяргей Панізнік: сябра Рады ЗБС «Бацькаўшчына» прафесар Адам Мальдзіс за надзвычайны ўклад у развіццё беларускай культуры і літаратуры ўганараваны Дыпломам Беларускага Інстытута...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»

Мінчук Вадзім Сіманаў ёсць тым чалавекам, які стварае пры дапамозе бега і адмысловага прыкладання, надпісы і малюнкі на мапе Мінска. У вялікай гутарцы з «Трыбунай» ён кажа, што да вясны 2020 года быў апалітычным....

valiancina_shauchenka
Музыка

Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі

Вядомая беларуская спявачка, бард, збіральніца народных песень Таццяна Грыневіч з-за каронавіруса даўно не вандруе па Беларусі, не радуе беларусаў сваімі музычнымі творамі. Дзе цяпер спадарыня Таццяна і чым...

valiancina_shauchenka

Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі

Ціхан Чарнякевіч піша на budzma.by пра нядаўні візіт прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакею Рэнэ Фазеля ў Мінск. Усім вядомыя, думаю, выказванні накшталт «спорт па-за палітыкай» альбо «проста бізнес,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    Літаратура
    Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаны 100-годдзю Івана Шамякіна, стартуе ў БДУ
    Грамадства
    «64 дні ігнараваньня, праслухоўваньня, запалохваньня». Маці забітага Рамана Бандарэнкі звярнулася да Рэне Фазэля
    Краіна
    Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце пацяплее
    Грамадства
    Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020-ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала
    Асоба
    Заўтра адбудзецца грамадскае развітанне з Леанідам Лычом
    Краіна
    Беларусь страціла 98 пазіцый у рэйтынгу бяспекі краін
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    Грамадства
    Gaudeamus igitur: дакумэнтальны фільм пра студэнцкі пратэст у Беларусі
    Грамадства
    З Унівэрсытэту фізычнай культуры на знак пратэсту супраць дзеяньняў дзяржавы звольніўся кандыдат навук

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • «Што там ў піндосаў», або Чаму Маск — найлепшы прэзідэнт для ЗША

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM