
ААТ “Слонімскі кардонна-папяровы завод “Альбярцін” прымае макулатуру з усёй амаль Беларусі. А нядаўна на завод аднекуль прывезлі ўнікальную макулатуру – вось гэтыя ўпакаваныя падручнікі беларускай мовы для 10 класа, беларускай літаратуры для 10-11 класаў, матэматыку для 3 класа. І ці не новыя гэта падручнікі па беларускай мове і літаратуры?..


