• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
08.10.2018 | Гісторыя Беларуская мова

Беларуская мова як сродак татарскага Адраджэння

Татарскі фактар набыў вядомасць у нашым грамадстве, дзякуючы распачатаму на мяжы ХХ–ХХІ стагоддзяў магутнаму руху беларусаў і ўсіх этнічных супольнасцяў краіны за нацыянальна-культурнае адраджэнне.

Беларусы па ступені зрусіфікаванасці займалі першае месца сярод карэннага насельніцтва ўсіх саюзных рэспублік СССР. Лёгка зразумець, чаму з яго развалам не адарваная ад роднай глебы частка беларусаў актыўна ўключылася ў нялёгкае змаганне за выратаванне свайго народа ад рэальнага для яго этнічнага вымірання.

Канцэнтрацыя ўвагі беларускіх адраджэнцаў на ўласных праблемах не спрычынілася да іх абыякавага стаўлення да таго, як ідуць справы з гэтым у польскай, украінскай, яўрэйскай, татарскай, літоўскай і іншых этнічных супольнасцяў рэспублікі. Найбольшую зацікаўленасць выклікала татарская, бо ў яе адзінай, акрамя ўласнага канфесійнага, этнакультурнага жыцця, прысутнічала і штосьці з беларускага. І гэтым «штосьці» (не ўсе павераць!) была беларуская мова. Цалкам свядомы зварот татарскіх адраджэнцаў да беларускай мовы тлумачыўся яе выключнай роляй у жыцці гэтай этнічнай групы, у тым ліку і ў рэлігійным. Мова ўжо з ХІV стагоддзя стала для яе асноўным сродкам камунікатыўных зносін. А вось у жыццё літоўскай, украінскай, польскай, рускай супольнасцяў нашага краю беларуская мова так глыбока і так арганічна не пранікла.

Многія ведаюць, што ідэолагі і арганізатары татарскага рэлігійнага і этнакультурнага адраджэння мяжы ХХ–ХХІ стагоддзяў былі актыўнымі і свядомымі носьбітамі беларускай мовы. Айша і Разалія Александровічы, Ібрагім Канапацкі, Абу-Бекір Шабановіч беларускую мову зрабілі найбольш ужывальнай у розных сферах духоўна-асветніцкай дзейнасці.

Менавіта на беларускай мове з 1991 года пачалі выдаваць штоквартальнік «Байрам. Татары на зямлі беларускай». Заўважу, у савецкай даваеннай і пасляваеннай Беларусі спецыяльна для татараў не было выдадзена аніводнага інфармацыйнага лістка, не кажучы ўжо пра часопіс ці брашурку. У першыя гады выдання «Байрама» рускамоўныя артыкулы (іх аўтары пераважна асобы небеларускай і нетатарскай нацыянальнасцяў, ураджэнцы іншых дзяржаў) у ім з’яўляліся вялікай рэдкасцю. Такое адбылося пазней, калі ў адпаведнасці з вынікамі лістападаўскага рэферэндуму 1996 года статус дзяржаўнай мовы ў Беларусі надалі і рускай.

У справе татарскага адраджэння надзвычай вялікую ролю адыгралі міжнародныя навукова-практычныя канферэнцыі, дзе напачатку прыярытэтная роля таксама належала беларускай мове. Першая такая канферэнцыя адбылася ў сакавіку 1993 года і была прысвечаная праблеме «Татары-мусульмане на землях Беларусі, Літвы і Польшчы». Выдадзеныя па ёй матэрыялы прыцягнулі ўвагу вялікай колькасці чытачоў, прычым і нетатарскай нацыянальнасці. На беларускай мове нашы суайчыннікі-татары разам з тымі, каго цікавіць гэтая супольнасць, пазнаёміліся з кнігай Станіслава Думіна (маскоўскі аўтар) і Ібрагіма Канапацкага «Беларускія татары. Мінулае і сучаснасць».

Да гэтага падобнага не з’яўлялася ў нас у друку. Наклад кнігі склаў 2000 асобнікаў, і яна не магла не выклікаць заканамернага жадання даведацца, а што ж карыснага зрабілі татары для сваёй другой радзімы, якую па ўсёй справядлівасці многія ўжо лічылі не другой, а першай. Тое, што літоўскія (беларускія) татары самаахвярна баранілі Вялікае Княства Літоўскае ад крыжакоў, а калі таго вымагала сітуацыя, дык і ад замахаў з боку Масквы, у многіх перадавалася з пакалення ў пакаленне.

Але ж татары ўдзельнічалі не толькі ў вайсковых паходах, а займаліся і мірнай працай, прычым у сферы духоўнай дзейнасці, што высока каштуе ў любым грамадстве. У такой сферы праславілі сябе многія татары Беларусі, пра якіх нельга было не згадаць у насычаны падзеямі час канфесійнага і этнакультурнага адраджэння гэтай супольнасці.

І пачалі ладзіць падобнага роду культурна-асветніцкія мерапрыемствы з успамінаў пра добра вядомага і тады, і сёння пісьменніка, літаратуразнаўца, крытыка татарына з Капыля Сцяпана Александровіча. Лёс не даў дажыць яму да пачатку нацыянальнага адраджэння — памёр у 1986 годзе. Але сваімі літаратурнымі творамі ён добра паспрыяў адраджэнскаму працэсу і беларусаў, і татараў, пра што заўсёды згадвалася на канферэнцыях, круглых сталах, прысвечаных памяці гэтай слыннай асобы нашай зямлі. Падчас правядзення такіх мерапрыемстваў з дакладамі выступалі і беларусы, і татары, што яшчэ больш збліжала іх, вучыла самых старажытных перасяленцаў у наш край шанаваць свае культурна-моўныя традыцыі. Усё гэта, паводле слоў галоўнага татарскага ідэолага Ібрагіма Канапацкага, было добра вядома і ўхвалялася высокаэрудзіраваным турэцкім паслом у Рэспубліцы Беларусь паняй Шуле Сойсал.

Як бачым, Мінск у канцы 1980-х — пачатку 1990-х гадоў адыгрываў выключна важную ролю ў нацыянальным адраджэнні беларускіх татараў. Але сапраўдным цэнтрам іх канфесійнага жыцця стаць не мог — з прычыны адсутнасці мячэці, якую разбурылі ў 1962 годзе. І вось у 1990-я было вырашана ўзводзіць саборную мячэць у Мінску. Спробы развязаць гэтую архіскладаную не толькі ў архітэктурным, але і ў фінансавым плане праблему за кошт людскіх ахвяраванняў не давалі жаданых вынікаў. Не хапала і атрыманых ад арабскіх краін сродкаў. Кропку над «і» паставіла Турцыя, з рэлігійнымі структурамі якой у беларускіх мусульман даўнія і цесныя кантакты.

Афіцыйнае адкрыццё Мінскай Саборнай мячэці адбылося 11 лістапада 2016 года. З гэтай нагоды ладзіліся рознага роду мерапрыемствы рэлігійнага і культурна-асветніцкага характару.

Думаецца, што адкрыццю мячэці надало б яшчэ больш урачыстасці, саборнасці, каб на гэтым мерапрыемстве мелі магчымасць выказаць сваё стаўленне — не сумняваюся, цалкам пазітыўнае — кіраўнікі распаўсюджаных у нас хрысціянскіх канфесій. З вялікай цеплынёй, радасцю гэтае ўнікальнае свята маглі б прывітаць вядомыя ў краіне мастацкія калектывы. Мала, вельмі мала, прысутнічала на ўрачыстасцях тых, для каго менавіта і будавалася мячэць. Пажаданым быў бы прыезд у гэты дзень у Мінск прадстаўнікоў ад розных гарадскіх татарскіх абшчын.

Так і хочацца звярнуцца да кіраўніцтва Мусульманскага рэлігійнага аб’яднання ў Беларусі з прапановай праз год-два наладзіць нешта падобнае, зрабіўшы мерапрыемства па-сапраўднаму масавым, саборным, святочным, як гэта мела месца ў 2002 годзе, калі завяршылі капітальнае аднаўленне Лоўчыцкай мячэці ў Наваградскім раёне.

Лагічна асноўныя функцыі па тэатралізацыі мерапрыемстваў з такой нагоды павінна ўзяць на сябе Упраўленне культуры Мінгарвыканкама, бо яны будуць насіць не толькі рэлігійны, але і свецкі характар. Да таго ж і кіраўніцтва мячэці не ставіць за мэту абмяжоўвацца выкананнем толькі канфесійных абавязкаў. Гэты адзін з самых выдатных у Еўропе мусульманскіх храмаў ужо і сёння з’яўляецца месцам правядзення культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў, што толькі ўзбагачае, робіць больш размаітым духоўнае жыццё беларускай сталіцы.

Усяму, што сказана вышэй, павінна папярэднічаць навуковая канферэнцыя на тэму: «Татары Мінска: гісторыя, сучаснасць, перспектывы». Удзельнічаць у ёй ёсць каму, і асабліва сярод навукоўцаў Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Масавая эміграцыя арабаў у Еўропу, учыненыя імі шматлікія тэракты, натуральна, выклікалі і выклікаюць у многіх адмоўнае стаўленне да мусульман увогуле. У Беларусі такое не назіраецца і, думаецца, галоўным чынам, дзякуючы міралюбным дачыненням паміж яе тытульным народам і спакон вякоў традыцыйнымі, справядліва будзе сказаць і карэннымі, для гэтай зямлі мясцовымі татарамі. Я больш чым упэўнены, што, зыходзячы з досведу стагоддзяў, мусульманскае набажэнства, уся культурна-асветніцкая дзейнасць прадстаўнікоў гэтай канфесіі будуць ладзіцца ў нас з улікам не толькі татарскіх, але і нацыянальных беларускіх культурна-моўных традыцый.

Беларускі народ, будзем верыць, знойдзе ў сябе моц пераадолець навязаную яму русіфікацыю і адстаіць сваю нацыянальна-культурную ідэнтычнасць. Усе этнічныя супольнасці Рэспублікі Беларусь, у іх ліку і татарская, толькі выйграюць, калі, клапоцячыся пра свае культурна-моўныя інтарэсы, не будуць забывацца і пра інтарэсы яе народа. Ён ніколі не запярэчыць, калі беларускія татары памкнуцца да масавага авалодвання адной з найбольш прымальнай для іх цюркскай мовы, калі будуць ладзіць на ёй набажэнства, навучаць сваіх дзяцей, карыстацца ў якасці сродку камунікатыўных зносін. Думаецца, не будзе асаблівых праблем і з перайменаваннем прылеглай да Мінскай Саборнай мячэці вуліцы Грыбаедава, каб яна насіла імя каго-небудзь са славутых беларускіх татараў.

Леанід Лыч, Новы Час

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Аляксей Гайдукевіч робіць для budzma.by агляд замежнай прэсы Пра крывавыя падзеі жніўня ў Беларусі першымі даведаліся нашы суседзі. СМІ ў Літве, Польшчы, Чэхіі і іншых краінах рэгіёна ў рэжыме анлайн інфармавалі...

valiancina_shauchenka
Праект Кірыла Стаселькі "Можам"

«Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

У сваім спецпраекце «Можам» Кірыл Стаселька гутарыць з аўтарамі пратэсных плакатаў, каб даведацца, хто гэтыя асобы і што хаваецца за кароткімі мэсіджамі на іх плакатах. У гэтым матэрыяле пра свой плакат, зніклых, забойства...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму

Знойдзен унікальны малюнак Беліцы 1845 года, паведамляюць Моцныя Навіны. Ён быў апублікаваны на сайце праекта Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі ў складзе карты Магілёўскай губерні першай паловы XIX стагоддзя. ...

valiancina_shauchenka
Афіша

Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня

Кампанія «Будзьма!» запрашае 20 студзеня а 19-й гадзіне на анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава, падчас якога прагучаць песні з альбома «Песьні выгнаньня» (1995) на вершы паэтаў, якія былі вымушаны...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    Гісторыя
    Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму
    Афіша
    Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня
    Грамадства
    МУС: Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна аплачвалі штрафы затрыманых дэманстрантаў
    Літаратура
    Нарвежскі саюз пісьменнікаў: мы салідарныя з Беларуссю
    Грамадства
    Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый аб прызнанні палітвязнямі абвінавачаных па справе Прэс-клуба
    Грамадства
    Пісьменнік Саша Філіпенка напісаў другі адкрыты ліст Рэне Фазэлю
    Грамадства
    У «Дана Молл» выступіў «Вольны хор» з «Пагоняй» і вывесілі вялікі бчб-сцяг
    Грамадства
    Кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха не выходзіць на сувязь
    Грамадства
    Больш за 800 беларускіх навукоўцаў падпісалі ліст у падтрымку звольненых з Акадэміі навук калег
    Грамадства
    Вядоўца на заробак ад $100: дзяржСМІ спрабуюць закрыць дзясяткі вакансій
    Грамадства
    «Цудоўня» распачала працу ў новым месцы
    Грамадства
    Ці стаў прыезд Фазэля правалам?
    Грамадства
    «Новы Час» больш не будзе прадавацца ў шапіках «Белсаюздруку»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM