• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
12.04.2018 | Грамадства Забавы

Беларускі Фэст экскурсаводаў пашырыцца і за мяжу. На якую экскурсію варта схадзіць кожнаму

У Беларусі 21 і 22 красавіка пройдзе штогадовы Фэст экскурсаводаў у шэрагу гарадоў Беларусі і за яе межамі. Поўная праграма фэсту мае быць апублікаваная на наступным тыдні, 18 красавіка.

Як сказаў Свабодзе каардынатар Фэсту экскурсаводаў Павал Каралёў, арганізатары штогод прапануюць нешта новае, але сёлета нейкіх радыкальных зьменаў не чакаецца. У 2018 годзе да фэсту намагаюцца дадаць усялякія імпрэзы і майстар-клясы, 23 красавіка будзе праведзеная інтэлектуальная квіз-гульня на тэму беларускай гісторыка-культурнай спадчыны.

Павал Каралёў, архіўнае фота
Павал Каралёў, архіўнае фота

Таксама Фэсту экскурсаводаў удалося значна пашырыць праграму за мяжой: будзе па дзьве, калі ня болей, экскурсіі ў Празе, Варшаве, Вільні, таксама будуць экскурсіі ў Львове, Беластоку, Мадрыдзе…

У Беларусі экскурсіі будуць праводзіцца ў Менску, абласных цэнтрах і шмат якіх іншых гарадах і мястэчках, нават у невялікіх вёсках. Але сёлета ў буйных гарадах колькасьць наведнікаў абмяжуюць — на экскурсіі трэба будзе загадзя зарэгістравацца праз інтэрнэт цягам серады-пятніцы. Досьвед мінулых гадоў паказаў, што на экскурсіі можа прыйсьці зашмат людзей, тады бывае некамфортна і экскурсаводам, і слухачам. Экскурсіі пры гэтым застануцца бясплатнымі.

Сярод экскурсіяў будзе некалькі прысьвечаных падзеям 100-гадовай даўніны, кажа Каралёў: так, адна зь іх, «Менск рэвалюцыйны», будзе пра падзеі 1917–1918 году, яшчэ адна — «Беларусь нарадзілася» — прысьвечаная Беларускай Народнай Рэспубліцы.​

Каралёў кажа, ёсьць шмат экскурсіяў, на якія б ён параіў схадзіць нават тым, хто думае, што ўсё ведае. Але ён мае адну ўнівэрсальную параду:

«Я параіў бы перш за ўсё пайсьці на экскурсію, якая будзе набліжэй да месца пражываньня людзей, — кажа Каралёў. — Калі чалавек жыве на ўсходзе Менску, будзе некалькі экскурсіяў па Ўруччы. Калі ў Курасоўшчыне — экскурсія па дуброве Чапскіх. Калі ў Каменнай Горцы — экскурсія па экасьцяжынцы ля храма Мікалая Японскага. Калі ў раёне Лошыцы — на экскурсіі па Лошыцы…

На нашае перакананьне, калі людзі глядзяць штосьці вельмі звыклае, што яны бачаць ледзь ня кожны дзень, гэтыя аб’екты па-новаму адкрыюцца. Гэта можа быць найбольшы такі „культурны шок“ — чалавек прачынаецца на наступны дзень пасьля фэсту і кажа сябрам: аказваецца, у нас тут у двары такая цікавая рэч, такая гісторыя!»

Рэгістрацыя экскурсаводаў на фэст скончылася яшчэ тыдзень таму, але арганізатары яшчэ заклікаюць далучацца да экскурсіяў валянтэраў для дапамогі экскурсаводам. Фэст не камэрцыйны — усё ладзіцца бясплатна і дабрачынна, з уласнай ініцыятывы ўдзельнікаў. Але ёсьць пэўныя арганізацыйныя выдаткі, якія спадзяюцца пакрыць пры дапамозе спонсараў, якім абяцаюць разнастайную рэкляму і падзяку.

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Рэперу Ціме Беларускіх далі 2 гады «хатняй хіміі» за наркотыкі

У 2018 годзе хіты «Мокрыя кросы» і «Незабудка» гучалі ледзь не з кожнага праса. Іх выканаўцу, 22-гадовага Ціму...

valiancina_shauchenka
Музыка

«У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй»: перанеслі канцэрт «Петли Пристрастия»

«Дарагія сябры, у сувязі з увядзеннем новых абмежаванняў на правядзенне масавых мерапрыемстваў, звязаных з эпідэміялагічнай...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Arche ладзіць велікодны распродаж: 40 выданняў, зніжкі да 70%

Сёлета на велікодны распродаж выстаўленыя каля 40 выданняў па гісторыі, культуры, лінгвістыцы. На ўсе кнігі толькі...

valiancina_shauchenka
Краіна

Ашмяны: горад з пакручастай гісторыяй

Сёння вандруем з «Будзьма!» у даўняе магдэбургскае мястэчка на рацэ Ашмянцы, на колішнюю Віленшчыну, у горад...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Рэперу Ціме Беларускіх далі 2 гады «хатняй хіміі» за наркотыкі
    Музыка
    «У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй»: перанеслі канцэрт «Петли Пристрастия»
    Літаратура
    Arche ладзіць велікодны распродаж: 40 выданняў, зніжкі да 70%
    Краіна
    Ашмяны: горад з пакручастай гісторыяй
    Грамадства Замежжа
    Польскія літаратуразнаўцы патрабуюць вызвалення Аляксандра Фядуты
    Музыка
    «Трэба гасіць далей»: вялікая гутарка з лідэрам гурта «Дай Дарогу» на канале «Жизнь-Малина»
    Мастацтва
    Прэзентацыя альбома «Напалеон Орда»: беларускія мясціны ў гравюрах мастака
    Грамадства
    Сёння пачынаецца суд над Цімам Беларускіх. Яму пагражае да пяці гадоў зняволення
    Гісторыя
    Рэвалюцыя, якую зрабіла песня
    Грамадскі сектар
    Цэнтр новых ідэй запрашае на Belarus Urban Fellowship-2021
    Мастацтва
    Язэп Драздовіч — першы беларускі касманаўт. У музеі Азгура адкрылі мак’юментары выставу
    Грамадства
    Здымак Надзеі Бужан заняў другое месца на конкурсе World Press Photo
    Грамадства Музыка
    «Ён не мог без музыкі». У Мінску развіталіся з Леанідам Барткевічам
    Грамадства
    Эмбарга з Захаду і Усходу. Якія абмежаванні чакаюць беларускія НПЗ
    Кнігагляд
    Мастацтва сарціроўкі: як арганізаваць свае кніжныя паліцы і не звар’яцець

Афіша

  • 15.04

    Анлайн-канцэрт Піта Паўлава

  • 17.04 20:00Акустыка : Live / Алег Хаменка / «Актуальны сонцаварот»
  • 23.04 17:00Лекция «Современная трактовка авторского права»
  • 27.04 20:00Спектакль “Х-Традиция” пластического театра “ИнЖест”
  • 01.05 11:00Кельтаў не напалохаць: фестывальны сезон адкрывае свята “Бельтайн”
  • 05.05 19:00Сплин сыграет самый тёплый концерт для минчан
  • 06.05 20:00Народны альбом
  • 21.08 12:00Top Fest 2021

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Чым суцяшаюцца песімісты
    • Івонцы Сурвілле 85 гадоў!
    • Як Ларыса Геніюш схавала архівы БНР і перахітрыла КДБ
    • «Словы мацней»: мастачка Наталля Жукава чытае верш Уладзіслава Галубка
    • У Беларусі пачалася масавая вакцынацыя ад каранавіруса. Чым прышчапіцца? Каму можна, а каму нельга? Адказвае доктар Салавей

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM