• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
31.05.2016 | Музыка

Беларускі гурт у Канадзе «Яваровы людзі» адзначае 15-годдзе

28 траўня адбыўся заключны ў гэтым сезоне выпуск Мова Нанова ў Таронта, прысвечаны юбілею фольк-гурту «Яваровы людзі». Гурт адсвяткуе сваё 15-годдзе ў чэрвені.

Упершыню выступ будучага гурту «Яваровы людзі» адбыўся 24 чэрвеня 2001 года ў Кітчэнэры на мультыкультурным фестывалі. Там выступалі сябры Згуртавання Беларусаў Канады, якія пасля арганізаваліся ў гурт пад назвай «Яваровы людзі». Ад пачатку і да сёньняшняга дня калектывам кіруе Віялета Кавалёва.

«Яваровы людзі» атрымалі шмат віншаванняў з розных куткоў Канады і Беларусі, у тым ліку ад старшыні БНР Івонкі Сурвілы. Зьвяртаючыся да ўдзельнікаў гурта, Івонка Сурвіла, у прыватнасьці, напісала: «Вы сталіся найлепшымі амбасадарамі нашага народу ў Канадзе. Так, як старэйшая эміграцыя захоўвала сваю мову і свае традыцыі, тады калі яны нішчыліся на Бацькаўшчыне, так вы цяпер захоўваеце нашыя каштоўнасьці для будучай вольнай Беларусі».

Сябры з баўгарскага калектыву «Igranka» падрыхтавалі танцавальнае віншаванне для юбіляраў і развучылі з гледачамі балгарскія танцы.

***

Цікавінкі з гісторыі гурта:

— Выдадзена 2 альбомы: «Іскарка-прыгаўка» і «Вырай». Рыхтуюцца да выхаду альбомы з радзіннымі і застольнымі песнямі.

— За 15 гадоў у гурце бралі ўдзел больш за 100 чалавек

– Спеўны залаты фонд «Яваровых людзей» налічвае каля 200 песен. Многія песні выкарыстаны ў фольк-мюзікле «То-то-то», паказаным падчас 30-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі, якая праходзіла ў Таронта ў 2012 годзе. Цяпер удзельнікі гурта працуюць над музычным фільмам, зьнятым па гэтым мюзікле.

— Амаль 30 чалавек бралі ўдзел у самым першым канцэрце «Яваровых людзей» у Кітчынеры ў 2001 годзе.

– У калектыве па сёньняшні дзень засталіся нязменнымі ўсяго тры ўдзельнікі гурта, якія спяваюць у гурце ад самага пачатку: Віялета Кавалёва, Валянціна Шаўчэнка і Надзея Дробіна. За 15 гадоў склад гурта ўвесь час змяняўся.

– «Яваровы людзі» запісалі 5 навагодніх відэапаштовак, якія кожны год імкліва разлятаюцца па ўсім свеце. За мінулы год відэавіншаванка набрала амаль 5 тысяч праглядаў за 2 дні.

– Гурт выступіў у 12 гарадах Канады і ЗША. Салістка гурта Аляксандра Саленік брала ўдзел у фолк-фэсце «Камяніца» пад Менскам.

– Рэпетыцыі гурту праводзяцца кожную сераду ў Беларускім грамадзка-рэлігійным цэнтры ў Таронтa. Пачатак а 6-ай вечара. У гурт прымаюцца ўсе, незалежна ад музычных і вакальных здольнасьцяў.

Наша Ніва

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Асоба

Памёр гісторык Леанід Лыч

Сёння ад каранавіруса памёр гісторык Леанід Лыч. У лютым яму б споўнілася 92 гады. Апошнія тыдні ён знаходзіўся ў цяжкім стане ў бальніцы. Леанід Міхайлавіч шмат пісаў пра важнасць беларускай мовы і абароны...

valiancina_shauchenka
Грамадства

29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду

Яго называлі пратэжэ экс-міністра культуры Юрыя Бондара, піша Наша Ніва. minsknews.by Культуролаг Павел Сапоцька, які з’яўляўся дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пакідае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе

Сярод чатырох соцень зняволеных за палітыку ў Беларусі — трое зусім маладых, 18-гадовых, піша Наша Ніва. Дваіх з іх, Сафію Малашэвіч з Мазыра і Ціхана Клюкача з Брэста, акурат цяпер...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць

Мастак Андрэй Дубінін кажа, што цяпер ён стаў актуальным, хоць не хацеў гэтага. Яго карціна аб расстрэлах 1937 году «Ноч паэтаў», што прагрымела некалькі гадоў таму назад, па сутнасці, стала успамінам...

Апошнія навіны

    Асоба
    Памёр гісторык Леанід Лыч
    Грамадства
    29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    Грамадства
    18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
    Мастацтва
    Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць
    Грамадства
    Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»
    Мастацтва
    Палессе стане адной з сусветных пляцовак, дзе пройдзе конкурс мастакоў
    Грамадства
    «Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы
    Грамадства
    У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі
    Спорт
    Беларускіх футбалістаў зрабілі невыязнымі. «Каб захаваць дзяржаўныя грошы ў дзяржаве»
    Маё права
    Аўдыё пра забойствы і лягеры для пратэстоўцаў. Беларускія праваабаронцы зьвярнуліся ў ААН
    Спорт
    Škoda адмаўляецца спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі
    Мастацтва
    У Полацку адкрылася выстава Канстанціна Вашчанкі
    Грамадства
    Лісты за краты. «Цісну рукі, абдымаю і веру ў хуткае вызваленне!»
    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі
    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM