• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
14.12.2017 | Грамадства

Беларускі генэтык: «У нас шмат хто здольны прыдумляць прарыўныя тэхналёгіі. Праблема з камунікацыяй»

Анна Казлова

Залішняя бюракратыя ў навуцы мае два бакі: яна добра працуе ў стабільным асяродзьдзі, але пачынае тармазіць, калі нарастае неабходнасьць хуткіх пераменаў. Так лічыць малады генэтык Анна Казлова, якая тлумачыць Свабодзе, чаму праславутае «стабільна дрэнна» лепш за некіраваны хаос.

Анна Казлова — беларуская дасьледчыца, мэнэджэр навуковых праектаў, малекулярны генэтык. Скончыла факультэт экалягічнай мэдыцыны Міжнароднага дзяржаўнага экалягічнага ўнівэрсытэту імя Сахарава. Працавала ў Менску навуковым супрацоўнікам НДІ фізычнай культуры і спорту, Рэспубліканскага НПЦ спорту. Як тлумачыць сама Анна, яна прыняла рашэньне зладзіць сабе «gap year» — узяла паўзу на год ад навукойвай дзейнасьці і цяпер працуе ў маскоўскім Цэнтры генэтычнай і рэпрадуктыўнай мэдыцыны Genetico.

— Наколькі цяперашнія ўмовы для навуковай дзейнасьці задавальняюць вас?

— Спэцыфіка любой дзейнасьці ўнутры Беларусі — навуковай, прадпрымальніцкай, сацыяльнай — зьвязаная з высокай інэртнасьцю асяродзьдзя. І, як ні дзіўна, гэта адначасова і слабы, і моцны бок.

Постсавецкае грамадзтва (і, у прыватнасьці, навуковае асяродзьдзе) вельмі моцна забюракратызаванае. Але трэба разумець, што бюракратыя добра працуе ў стабільным, высокаканкурэнтным і недыфэрэнцыяваным асяродзьдзі. Як толькі нарастае хуткасьць пераменаў у грамадзтве, як толькі навукова-тэхнічны прагрэс дасягае такога ўзроўню, што дазваляе, з аднаго боку, аўтаматызаваць рутынныя задачы, а з другога — ставіць вельмі шмат новых нестандартных задач, бюракратыя пачынае вельмі моцна тармазіць выкананьне гэтых нестандартных задач.

Паколькі ўсе навуковыя дасьледаваньні зьвязаныя зь неабходнасьцю хутка прымаць рашэньні, агульная запаволенасьць, нават марудлівасьць сыстэмы можа стаць сур’ёзнай праблемай. Для сфэры маіх навуковых інтарэсаў гэта асабліва актуальна: мы бачым, што біятэхналёгіі ва ўсім сьвеце разьвіваюцца проста шалёнымі тэмпамі!

А з другога боку, наша «стабільнасьць», абумоўленая, па сутнасьці, той жа самай інэртнасьцю сыстэмы, — не такі ўжо і дрэнны складнік. У адрозьненьне ад многіх іншых краін, мы можам дакладна сказаць, што калі гэты непаваротлівы каток накіраваць у бок паляпшэньня, то ён туды і паедзе, а ня будзе ўвесь час некуды збочваць.

Зь беларускай «стабільнасьці» традыцыйна прынята шмат кпіць, але ў рэчаіснасьці чалавеку па-за межамі навуковага асяродзьдзя цяжка ўявіць, наколькі праславутае «стабільна дрэнна» лепш за некіраваны хаос. Любыя праекты ў фундамэнтальнай навуцы доўгатэрміновыя, і мала што так тармозіць цэлыя прарыўныя вобласьці, як няўпэўненасьць у заўтрашнім дні.

— Ці можна ва ўмовах Беларусі рабіць прарыўныя рэчы? Беларуская школа генэтыкі вядомая на ўвесь сьвет. Як удаецца трымаць такі ўзровень?

— Сучасны сьвет вельмі моцна адрозьніваецца ад таго, да якога належала «знакамітая беларуская школа генэтыкі». Савецкая навука і яе ідэалёгія ізаляцыянізму заўсёды была пабудаваная на тым, што калі мы ня зробім свае прасы і пыласосы, нам не дадуць прасаў і пыласосаў! Але…

Па-першае, сёньня прарыўныя навуковыя распрацоўкі спансуюцца ня толькі дзяржпраграмамі і вайскоўцамі, а яшчэ ў вялікай ступені і камэрцыйнымі кампаніямі, якія зацікаўленыя ў пашырэньні рынку і ў глябальнай прысутнасьці.

А па-другое, час вучоных-адзіночак прайшоў: сучасная навука (менавіта навука, а не перайманьне ўжо створаных тэхналёгій) каштуе даволі дорага. Рэалізаваць велізарныя навукова-тэхналягічныя праекты можа толькі жывая і эфэктыўная глябальная навуковая супольнасьць. Дасягненьні кожнага асобнага навуковага калектыву на фоне разьвіцьця навукі ў цэлым могуць аказацца прарыўнымі, але ў маштабе навукі гэта заўсёды крокі вельмі невялікія.

Яшчэ адно важнае адрозьненьне нашага часу ў тым, што, на самай справе, у сучасным сьвеце можна распрацоўваць прарыўныя тэхналёгіі практычна ў любых умовах, і Беларусь выдатна гэта паказвае на прыкладзе IT. У той новай рэальнасьці, у якой мы жывём, самыя цікавыя дасьледаваньні знаходзяцца на скрыжаваньні розных абласьцей ведаў і падыходаў, і міждысцыплінарны падыход — самая плённая стратэгія. Калі мы гаворым пра генэтыку, то гэта каапэрацыя інфармацыйных тэхналёгій зь біятэхналёгіямі пярэдняга краю.

— Што трымае маладых навукоўцаў у Беларусі, калі на Захадзе ўмовы для навукі лепшыя?

— На жаль, усёмагутнасьць глябальнай навукі ня ўсюды праяўляецца раўнамерна. У адных навуковых цэнтрах ты можаш «адсэквэнаваць» усіх людзей, мышэй, бананы вакол — проста таму, што такія твае навуковыя прыхільнасьці. У іншых ліміт магчымасьцяў — гэта нават не распрацоўваньне, а адаптацыя чужых тэхналёгій, якія ўжо існуюць. Часьцей за ўсё кажуць пра тое, што навукоўцы зьяжджаюць за мяжу выключна дзеля высокіх заробкаў. Але, вядома, гэта не зусім так.

Для таго каб рэалізаваць вялізныя навукова-тэхналягічныя праекты, так ці інакш неабходна быць часткай глябальнага навуковага асяродзьдзя. Прарыўныя галіны навукі вельмі дарагія, рэсурсазатратныя. Але важна разумець, што гэты рэсурс ня зводзіцца выключна да фінансаваньня дасьледаваньняў. Гэта яшчэ інфраструктура, лягістыка, камунікацыя, экспэртыза.

У прыватнасьці, у заходнім грамадзтве даволі доўга і актыўна разьвівалася камунікацыя паміж сьветам навукі і зьнешнім сьветам (чаго зусім не было ў савецкім грамадзтве).

На постсавецкай прасторы даволі шмат людзей, здольных прыдумляць прарыўныя тэхналёгіі. А калі трэба прадаць гэтую тэхналёгію інвэстару, абараніць бюджэт праекту, пераканаць грамадзтва, што нейкая распрацоўка карысная і пэрспэктыўная — тут, акрамя эфэктыўнага прыцягненьня рэсурсаў у навуку, неабходная і эфэктыўная камунікацыя.

А з гэтым у нас праблема. У пэўным сэнсе, уменьне зразумела і пераканаўча расказаць, чаму тое, чым ты займаесься, важна, — ключавое для выжываньня навукі: каб атрымліваць фінансаваньне, каб прыцягваць у навуку новых людзей, урэшце — каб натоўп не ўварваўся да цябе праз вокны зь віламі і паходнямі.

Іна Студзінская, Радыё Свабода

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Алесь Кіркевіч піша на budzma.by пра феномен расійскага палітыка Аляксея Навальнага Навальны зрабіў смелы ўчынак. Не паспрачаешся. Менавіта таму найбліжэйшым часам ён будзе піць зусім не нямецкае піва,...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Рахункі вядомага беларускага выдавецтва заблякаваныя. Як можна яго падтрымаць?

15 студзеня ў выдавецтва «Янушкевіч» прыйшлі з аглядам супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў. Дырэктара выдавецтва Андрэя Янушкевіча выклікалі на допыт. Увечары яго адпусцілі, але цяпер...

valiancina_shauchenka
Культура

Былы палац культуры ў Гродне стане музеем

Нянудны інтэрактыўны музей на тэму гісторыі і прыроды Гродзеншчыны з’явіцца ў былым Палацы культуры тэкстыльшчыкаў у абласным цэнтры, піша Звязда. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні...

valiancina_shauchenka
Краіна

Заўтра чакаецца рэзкае пацяпленне. Чым гэта небяспечна?

Плюсавая тэмпература будзе спрыяць утварэнню ледзяшоў. Лёд на дахах і казырках можа быць вельмі небяспечным, папярэджвае Наша Ніва. Ратавальнікі рэкамендуюць выконваць простыя правілы: Пры...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    Літаратура
    Рахункі вядомага беларускага выдавецтва заблякаваныя. Як можна яго падтрымаць?
    Культура
    Былы палац культуры ў Гродне стане музеем
    Краіна
    Заўтра чакаецца рэзкае пацяпленне. Чым гэта небяспечна?
    Літаратура
    Выйшаў Альманах беларускіх пісьменнікаў замежжа «Беларус» за 2020 год. Абвешчаны прыём тэкстаў у наступны выпуск
    Грамадства
    Улады забаранілі перавод часткі ахвяраваньняў беларускім сіротам, дзецям з анкалёгіяй і пацярпелым ад гвалту
    Грамадства
    Міністр інфармацыі прыгразіў заблакаваць TUT.BY
    Грамадства
    Праваслаўны святар і студэнткі Медуніверсітэта пачалі галадоўкі салідарнасці з палітвязнем Лосікам
    Краіна
    У маразы пад Гродна знайшлі новы від птушак для Беларусі - качку-каралінку
    Замежжа
    Цяпер яшчэ і Нартумбрыя
    Гісторыя
    Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    Грамадства
    «Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу
    Літаратура
    Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча
    Грамадства
    У Мінску развіталіся з Леанідам Лычом
    Грамадства
    Перакладчыцу Вольгу Калацкую вінавацяць у хуліганстве і пераводзяць у жодзінскае СІЗА

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Што гэта за танцавальны флэшмоб «Іерусалім», да якога масава далучаюцца ўсё новыя беларусы?

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM