• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
07.07.2018 | Літаратура

“Беларускі палкоўнік” – пратэстанцкае фэнтэзі пра “Крывавы патоп” XVII ст.

Сёлета выйшла першая частка рамана Яўгена Зубовіча, прысвечаная Магілёву і лёсам яго жыхароў цягам вайны з Масковіяй 1654 года. Што атрымалася ў выніку і ці спалучальны сармацкі стыль з пратэстанцкай этыкай?

bielaruski_palkounik

Першае, што кідаецца ў вочы, – гэта сапраўды дабротнае густоўнае афармленне. Цвёрдая вокладка, добрая папера і чытабельны шрыфт, а яшчэ – часам наіўна-казачныя, але ад таго не менш сімпатычныя ілюстрацыі. Візуальная канцэпцыя – чорна-белая, што падкрэслівае мінорнасць і жалобу часоў “беларускай смуты”.

Паводле сюжэта, галоўны герой, шляхціц Паклонскі, як праваслаўны магілёвец выбірае ў канфлікце бок расійскага цара і атрымлівае з рук Аляксея Міхайлавіча пярнач палкоўніка. Адгэтуль ён кіраўнік “беларускага палка”. Перад ягоным войскам адчыняюць брамы гарады і мястэчкі, а сам палкоўнік шчыра ўпэўнены, што ўсё робіць слушна, бо бароніць веру, якую ўціскаюць лаціннікі.

Калі ж Паклонскі пасля ўзяцця Магілёва бачыць бясчынствы “вызваліцеляў”, то пачынае разумець, што нешта пайшло не так… Што было далей, мы не ведаем, бо кніга перарываецца, і чытачу давядзецца чакаць наступнай часткі (частак) – колькі іх яшчэ будзе, аўтар не папярэджвае.

Ёсць у рамане і лінія кахання: палкоўнік поўны пачуццяў да Стасі, якая паходзіць… з пратэстанцкай сям’і патрыётаў Вялікага Княства. Амурныя адносіны пры гэтым паказаныя максімальна ўзнёсла і пастаральна. Перапіска, пакуты, “суворы бацька” і, зразумела, ніякай жарсці і сэксу: Стася – пратэстантка.

bielaruski_palkounik4

Наогул, пратэстанцкі след прасочваецца ў кнізе максімальна выразна (аўтар – евангельскі хрысціянін). І гэта не толькі рэмаркі кшталту “грэх п’янства”, “паганскае племя радзімічаў”, дэманізацыі езуітаў і іхнага патрона Жыгімонта ІІІ,  але і сама сюжэтная лінія: Паклонскі, нібы Маісей, яшчэ ў пачатку аповеду забівае вартаўніка ў Магілёве, аказваецца па-за законам, таму змушаны адправіцца ў доўгае падарожжа… Гісторыя кахання, у сваю чаргу, нагадвае гісторыю евангелізацыі: Стася дорыць Кастусю Біблію – каб чытаў і набіраўся розуму.

Наогул, асабіста мне ў кнізе не хапіла моцных эмоцыяў і жарсці: нават у сцэнах боек і сутычак баец, перад тым як рассекчы галаву ворагу, звяртаецца да яго з прамовай на некалькі сказаў. Паклонскі, які нібы мае быць гарэзам ды хуліганам, усё ж застаецца занадта інтэлігентным і тактоўным. Нават п’янкі апісаныя неяк сарамліва, быццам у шляхецкіх келіхах разліты кефір альбо грэйпфрутавы сок.

Разам з тым, аўтар добра папрацаваў з гістарычнымі крыніцамі. На кожнай старонцы мы сустракаем карабэлы, карабачы, сагайдакі, япанчу і г.д. – тэрмінаў часам ажно зашмат. Калі апісваецца застолле, то чытаем пра вяндліны, буракі, квашаную капусту, рыжскі селядзец, чавускі мёд… але, на жаль, не адчуваем іх паху і смаку: тэрміны застаюцца адно пералікам, меню сярэднявечнага рэстарана.

“Беларускі палкоўнік” стварае ўражанне пратэстанцкага рамантычнага фэнтэзі для падлеткаў, дзе аўтар ідзе ўжо пратаптанай сцяжынай Сянкевіча і Крашэўскага. Зразумела, што пасля “Агнём і мячом” напісаць пра той час нешта новае надзвычай цяжка, але і капіяваць Паклонскага з Багуна і Рудніцкага з пана Заглобы – мабыць, не самы ўдалы варыянт.

bielaruski_palkounik2

Ну і самае галоўнае. Сармацкі стыль – гэта не толькі шабля, конь і тое, у што апрануты шляхціч. Гэта ідэя і стыль жыцця: эмоцыя, маштаб, раскоша, смеласць і бязглуздыя рашэнні ў камбінацыі з абыякавасцю да смерці і лёсу заўтрашняга дня. Пратэстанцкая этыка – гэта ж пра веру, стваральную працу, разлік і эканамічны рост, ці не так? Ці спалучальныя гэтыя ідэі наогул? Я не ведаю. Чытайце і рабіце высновы самі.

Алесь Кіркевіч

Меркаванне калумністаў сайта budzma.by можа не супадаць з пазіцыяй кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі

Многія перамогі ў гісторыі даваліся не столькі ахвярнасцю і упарствам, колькі арыгінальнасцю і крэатывам. Дайджэст нечаканых і арыгінальных перамогаў у адным матэрыяле. Войны З 1420...

valiancina_shauchenka
Культура

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на літаратурна-этнаграфічную экспазіцыю «Мова хаты», каб добра і цёпла правесці час з сям’ёй, а таксама даведацца, як жылі нашы продкі і будавалі...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага

Сёння ў Кіеве ўручаецца штогадовая ўкраінска-беларуская літаратурная прэмія «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага. Сёлета лаўрэатам стаў пісьменнік і грамадскі дзеяч, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў Павел...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)

Фонд «Справядлівасць для журналістаў» адкрывае набор заявак на атрыманне грантаў на расследванні ў 2021 годзе. Заяўкі на ажыццяўленне журналісцкіх расследаванняў злачынстваў супраць работнікаў СМІ...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі
    Культура
    Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»
    Літаратура
    Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага
    Грамадства
    Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)
    Кіно
    Да юбілею Купалаўскага тэатра за дзяржаўныя сродкі здымалася некалькі фільмаў. Што з імі цяпер?
    Грамадства
    Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы
    Грамадства
    Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года
    Грамадства
    У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»
    Грамадства
    На сваім працоўным месцы затрыманы супрацоўнік Белдзяржфілармоніі
    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM