• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
26.12.2018 | Грамадства

Беларускія Чэрчылі і Парыжы. Дарэчнае параўнанне ці комплекс непаўнавартаснасці?

Любяць жа ў нас даказваць, што Беларусь нічым не горшая за “старэйшыя” народы! Вось зірніце: тут у нас беларускі Чэрчыль, што жыве ў не менш нацыянальным Нью-Ёрку пупа Еўропы. Спроба даказаць, што ў Беларусі так крута, ці савецкі комплекс непаўнавартаснасці людской зямлі нічыйнай перад велічнымі заходнімі “эльфамі” ды “гномамі”? Давайце разбірацца!

Што ні герой краіны — дык нейкі заходні адпаведнік! Калі Шушкевіч, то не, не варта памятаць яго прозвішча і лічыць ключавой фігурай беларускай незалежнасці, а толькі тое, што ён БЕЛАРУСКІ ЧЭРЧЫЛЬ! Бачыце, заходнія вытанчаныя і старажытныя народы, мы нічым не горшыя за вас, у нас і сваіх вашых персанажаў хапае! Нейкі там гарадок славіцца сваёй прыгажосцю? Не, не запамінайце яго назву і хараство, проста ведайце: у нас свой ПАРЫЖ! Знаёмыя вобразы, праўда?

Так ужо сталася, што прадстаўнікі нацыянальнага Адраджэння вырашылі, што калі вядомая асоба — з заходняй часткі свету, дык на яе абавязкова трэба раўняцца і паказаць усім свой, мясцовы, заменнік. І вось тут усплывае тэза, якая супярэчыць самой сабе: мы хочам папулярызаваць сваіх герояў, але для пазнавальнасці параўноўваем іх з ужо вядомымі асобамі, а ў канцы атрымліваем нейкага франкенштайна ў выглядзе бястварага беларускага Напалеона. Ці ідзе гэта на карысць нацыянальнаму Адраджэнню? Не, бо галоўная мэта — стварыць свой шэраг усім вядомых беларускіх герояў — не выконваецца. Затое нейкіх там клонаў хапае з лішкам!

Тое самае з гарадамі і іншым. Няўжо нельга проста паказваць маштаб і круцізну АСОБЫ, а не спрабаваць яе з кімсьці параўнаць і чапляць на яе мянушку адпаведніка і клона нейкага там замежнага героя.

Ды і ўвогуле, ці не падаецца вам дзіўным, што вядомага чалавека ў Беларусі лічаць усяго толькі добрым адпаведнікам, але ніяк не самастойным і вартым сусветнай вядомасці дзеячам? Чаму ў дзеячаў Адраджэння, некаторых журналістаў і не толькі існуе сталае меркаванне, што Беларусь, з усёй сваёй спадчынай і гісторыяй, можа прэтэндаваць толькі на істэрычную маленькую дзяўчынку, што гандлюе запалкамі і спрабуе быць падобнай на багатых і вялікіх навокал? Дык дзе ў гэтым нацыянальныя гонар і годнасць? Мы ж нібыта менавіта гэта хочам паказаць, а атрымліваецца яшчэ горш.

Дык адкуль гэта ўзялася? Доўга над гэтым разважаў. І адказ прыйшоў, дарэчы, даволі чаканы: савок. Прызнаюся, я не жыў за Саюзам, але мне цікавы гэты не самы прыемны перыяд, таму я вельмі люблю пачытаць тэксты беларускага блогера пана Міровіча. Ён сапраўды вельмі класна апісвае той час, у тым ліку аналізуючы сімптомы постсавецкай ментальнасці. Дык у яго блогу быў даволі цікавы артыкул пра бессэнсоўную і нікому не патрэбную гонку бальшавікоў з амерыканцамі. Дык калі ўзяць за аснову спробу дагнаць чамусьці старэйшыя народы, прысыпаць тыповай савецкай прагай да важдзізму і паліць соўсам ужо сучаснай тэзы пра “малады народ” — атрымаем локшыну беларускіх Лінкальнаў пад соўсам комплексу недаразвітасці і непаўнавартаснасці.

Чаму гэта не проста бессэнсоўна, але і шкодна? Самі падумайце, як можна ўспрымаць усур’ёз краіну і нацыю, што не мае сваіх АСОБАЎ, а толькі танныя местачковыя пірацкія копіі, нібыта мы ў краме танных дыскаў з гульнямі далёкіх і паўзабытых нулявых. Гэта не проста не папулярызацыя атрымліваецца, але сапраўдная дыскрэдытацыя нацыянальнай годнасці, бо вывад напрошваецца толькі адзін: у Беларусі няма самастойных, самадастатковых і вартых сусветнай вядомасці герояў і дзеячаў. Няўжо Беларусь не вартая большага, чым насычацца копіямі? Ці краіна з народам настолькі нікчэмныя і малыя, што нават страшна падумаць пра нешта іншае?

Ды што тут казаць, нават сваю перадачу цікавую страшна зрабіць, абавязкова трэба з гонарам скапіраваць фармат блога Дудзя і казаць з нейкім калгасным акцэнтам, што “ў нас свой Дудзь, нічым не горшы за арыгінал”. Нібыта ён кідаў выклік і проста чакаў, калі нехта паспрабуе зрабіць нешта падобнае.

Панове, можа, хопіць бясконца азірацца на замежныя фарматы і пачаць ганарыцца, ствараць сваё, унікальнае? Папулярызаваць менавіта свае імёны і асобы, а не гуляцца ў незразумелыя нікому гонкі і параўнанні? Можа, тады і Беларусь стане больш прыемнай для жыцця і гонару краінай… Лепш не беларускіх Чэрчыляў стварайце, а зрабіце так, каб у Брытаніі казалі, што Чэрчыль — брытанскі Шушкевіч!

 

Багдан Сакалоў

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Як судзілі Святлану Алексіевіч

Гэтак выйшла, што дзве леташнія даты засталіся ў ценю чорных навін мінулага года: 5 гадоў таму Святлана Алексіевіч стала першым беларускім нобелеўскім лаўрэатам, і 30 гадоў таму была апублікаваная...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася. У БССР, як і ў іншыя савецкія рэспублікі, пачала прасочвацца разнастайная інфармацыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год

Цудоўную навіну паведаміў паэт Сяргей Панізнік: сябра Рады ЗБС «Бацькаўшчына» прафесар Адам Мальдзіс за надзвычайны ўклад у развіццё беларускай культуры і літаратуры ўганараваны Дыпломам Беларускага Інстытута...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»

Мінчук Вадзім Сіманаў ёсць тым чалавекам, які стварае пры дапамозе бега і адмысловага прыкладання, надпісы і малюнкі на мапе Мінска. У вялікай гутарцы з «Трыбунай» ён кажа, што да вясны 2020 года быў апалітычным....

Апошнія навіны

    Літаратура
    Як судзілі Святлану Алексіевіч
    Гісторыя
    «Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі
    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    Літаратура
    Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаны 100-годдзю Івана Шамякіна, стартуе ў БДУ
    Грамадства
    «64 дні ігнараваньня, праслухоўваньня, запалохваньня». Маці забітага Рамана Бандарэнкі звярнулася да Рэне Фазэля
    Краіна
    Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце пацяплее
    Грамадства
    Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020-ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала
    Асоба
    Заўтра адбудзецца грамадскае развітанне з Леанідам Лычом
    Краіна
    Беларусь страціла 98 пазіцый у рэйтынгу бяспекі краін
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • «Што там ў піндосаў», або Чаму Маск — найлепшы прэзідэнт для ЗША

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM