• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
22.03.2018 | Музыка

Беларускія мужчыны спяваюць: выйшаў унікальны дыск

У межах праекта «Традыцыя» выйшаў унікальны СDмужчынскіх песень. На ім — запіcы аўтэнтычных ансамблевых і сольных спеваў, пераважна з палескіх вёсак, сабраныя вядомымі этнамузыколагамі ў 70 — 80-х гадах ХХ стагоддзя. Гэта першая плыта ў серыі.

Выданне зроблена ў выглядзе маленькай кніжкі ў цвёрдай вокладцы з дыскам у капэрце. Кніжка ўтрымлівае тэксты і ноты песень, фотаздымкі, інфармацыю пра спевакоў і гурты. Усе апісанні і звесткі пра выканаўцаў перакладзены на англійскую мову. Падбор запісаў рабіла Таццяна Песнякевіч, лічбаваў Аляксей Глушко. Укладала і расшыфроўвала тэксты Ірына Мазюк. Дызайн вокладкі зрабіла Васіліса Паланіна. Мастэрынг Арцёма Петрашкевіча.

Праект «Традыцыя», заснаваны музыкам і этнографам Сержуком Доўгушавым, накіраваны на развіццё і папулярызацыю беларускай традыцыйнай музыкі. Акрамя выпуску дыскаў у межах праекта ладзяцца канцэрты аўтэнтычных гуртоў, майстар-класы, спеўныя сходы і этнаграфiчныя экспедыцыі.

Мужчынскія спеўная традыцыя — адна з найцікавейшых з’яў беларускай культуры. Гістрычна склалася, што мы аб ёй ведаем вельмі мала. Выдадзена шмат кніжак з тэкстамі песень, але яны «маўчаць», а мастацкая сіла, моц, прыгажосць традыцыі — у суладным шматгалосым гучанні, майстэрскім валоданні галасамі, у тэмбравым суладдзі і гармоніі старажытных мелодый.

На дыску прадстаўлена невялічкая кропля таго масіву, які можна было б пры спрыяльных для нашай культуры ўмовах захаваць для нашчадкаў. Бадай у кожнай вёсцы былі свае «карыфеі» спеву. Песня гучала ў святочныя дні, калі збіралася радзіна, на вяселлях, выправах, на пашы, у лесе, на возе ў далёкай паездцы…У той час, калі жачыны ў асноўным спявалі каляндарна-абрадавыя, сямейна-абрадавыя песні, у мужчын быў адмысловы рэпертуар: маладзецкія, касарскія, бяседныя, лірычныя, вайсковыя, сацыяльныя, жартоўныя. Спявалі не для слухача, а дзеля ўласнага выражэння духу, уцехі для душы.

Дыск адкрывае мужчынскі спеўны гурт вёскі Глушкавічы Лельчыцкага раёна ў запісах этнамузыколага Зінаіды Мажэйкі 1968 і 1977 гадоў. На плытцы гучаць песні вёскі Тонеж таго ж раёна, запісаныя Зінаідай Мажэйкай у 1979 годзе. Яна «адкрыла» слухачам палескага самародка Сцяпана Дубейку. У збор увайшлі таксама песні мужчынскіх ансамбляў вёсак Гаўрыльчыцы Салігорскага і Мохаў Лоеўскага раёнаў.

Сольныя спевы на дыску прадстаўлены запісамі Рыгора Марэцкага і Фёдара Клімчука. Рыгор Марэцкі, жыхар вёскі Пірагі Дубровенскага раёна, выконвае валачобную песню, якую памятае з маладосці, калі сам прымаў удзел у валачобным абыходзе вясковых двароў. Фёдар Клімчук — вядомы беларускі мовазнаўца, дыялектолаг. Нарадзіўся ў вёсцы Сіманавічы Драгічынскага раёна. Ён унікальны знаўца фальклору гэтага палескага рэгіёна. Сам ведае і спявае амаль тысячу песень, «старовынных» і «новішчіх».

Выказваем шчырую ўдзячнасць тым, хто паклапаціўся, каб гэтыя ўнікальныя запісы захаваліся для нас!

Прэзентацыя дыска пройдзе ў кавярні «Грай» 20 красавіка а 18.00.

nn.by

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі

Сёння — 129-я гадавіна з дня нараджэння беларускага навуковага і грамадска-палітычнага дзеяча Браніслава Тарашкевіча. Асоба стваральніка першай беларускай граматыкі вельмі спрэчная, адны лічаць яго выбітным...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу

Аналітык Вадзім Мажэйка тлумачыць «Свабодзе», чаму ён вырашыў звольніцца зь Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту фізычнай культуры, дзе чатыры гады выкладаў гуманітарныя дысцыпліны. Вадзім Мажэйка ...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча

Стартуе новы сезон літаратурнай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. Прэмія прысуджаецца за найлепшую дэбютную папяровую ці электронную кнігу на беларускай мове. Прымаюцца кнігі, выпушчаныя ў 2019 і...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Мінску развіталіся з Леанідам Лычом

Леанід Лыч пайшоў з жыцця 17 студзеня. Развітанне са знаным гісторыкам, прафесарам, доктарам гістарычных навук адбылося 19 студзеня ў памінальнай залі на Сямашка, 8/8, піша Новы Час. ...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    Грамадства
    «Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу
    Літаратура
    Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча
    Грамадства
    У Мінску развіталіся з Леанідам Лычом
    Грамадства
    Перакладчыцу Вольгу Калацкую вінавацяць у хуліганстве і пераводзяць у жодзінскае СІЗА
    Замежжа
    ​​​​​​​«Забойства Шарамета будзе раскрытае», — былы спэцназавец Макар даў паказаньні ў Кіеве
    Каранавірус
    Сёння пачнуць вакцыянаваць медработнікаў, што знаходзяцца ў зоне рызыкі
    Грамадства
    «Залаты час жыцця, якім трэба карыстацца». Універсітэт Залатога Веку пачынае другі семестр: яшчэ можна паспець далучыцца
    Літаратура
    Як судзілі Святлану Алексіевіч
    Гісторыя
    «Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі
    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Што гэта за танцавальны флэшмоб «Іерусалім», да якога масава далучаюцца ўсё новыя беларусы?

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM