• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
02.11.2017 | Беларусы свету

Беларусы Канады дасылаюць віншаванні Галіне Сяргеевай з нагоды юбілею

16 кастрычніка 2017 г. споўнілася 80 год сябру Згуртаваньня Беларусаў Канады Галіне Гаўрылаўне Сяргеевай, кандыдату гiстарычных навук, у мiнулым загадчыку аддзелу мiжнародных сувязяў Беларусi Iнстытуту гiсторыi Aкадэмii навук Беларусi на працягу 10 год, вучонаму сакратару навуковае рады пры iнстытуце па абароне доктарскiх i кандыдацкiх дысертацыяў, аўтару шэрагу працаў па тэматыцы беларускае дыяспары i iнш.

У свой час Спадарыня Галіна Сяргеева рыхтавала Мiхася Ткачова да абароны доктарскае дысертацыi, у пэўным сэнсе паспрыяла ператэстацыі кандыдатаў навук Зянона Пазьняка і Валянціна Голубева, якіх праз ціск на вучоную раду Інстытуту з боку парткаму спрабавалі пазбавіць працы, то бок, сродкаў існаваньня.

У Дзень Народзінаў Спадарыні Галіны прадстаўнікі Згуртаваньня Беларусаў Канады павіншавалі яе з юбілеем. Іхны візіт з уручэньнем бардовых ружаў разам з кнігаю ”Айчына” Уладзімера Арлова і Паўла Татарнікава і кубкам з выяваю Камянецкае Вежы стаўся настолькі нечаканымі, што Спадарыня Галіна расчулілася і ўжо не супраціўлялася просьбе сказаць некалькі словаў з нагоды ейнага асабістага сьвята, што былі занатаванымі на відэа.

У прыватнасьці, Спадарыня Галіна Сяргеева адзначыла, што ёй пашанцавала, што пры ейным жыцьці адбыліся лёсавызначальныя падзеі на ейнай Радзіме Беларусі, калі ўжо здавалася, што жалезабэтонны Савецкі Саюз не разваліцца так хутка, як гэта здарылася, і мы станемся вольнымі. І тут для яе стала вялікім шчасьцем і адначасна здзіўленьнем тое, што ў Беларусі паўстала прыстойная апазіцыя, якая здолела здабыць незалежнасьць краіны і накіраваць яе па некалькі іншаму шляху, чым на гэта разьлічвала тагачасная афіцыйная беларуская ўлада. Спадарыня Галіна вельмі шчасьлівая, што ёй давялося пажыць у гэтай новай Беларусі. Але здарылася так, што яна апынулася ў эміграцыі. І гэта сталася зьвязаным з рашэньнем ейных дзяцей, якія вырашылі наладзіць жыцьцё у іншай краіне, у Канадзе. І яна паехала, каб дапамагчы ім усталявацца ў новай дзяржаве. Спадарыня Галіна адзначыла яшчэ, што яна шчасьлівая й і ў тым, што й тут у яе была добрая старонка жыцьця ня толькі у асабістым пляне, што ейныя дзеці і ўнукі добра ўладкаваліся ў Канадзе, але яшчэ й у тым, што я знайшла тут такіх людзей, што падтрымалі ейнае пачуцьцё, разуменьне беларускасьці, ейныя адносіны да Беларусі, да беларускае нацыі. Яна ўсьцешана тым, што тут існуе такая арганізацыя, як Згуртаваньне Беларусаў Канады, у шэрагах якое яна мае гонар знаходзіцца. Існаваньне й дзейнасьць Згуртаваньня ёсьць адзнакаю таго, што Беларусь жыве, жыве беларускасьць ня толькі ў самой Беларусі, але і й тут, у замежжы.

Ларыса Языковіч, галоўны рэдактар Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», даслаўшая віншаваньні Спадарыні Галіне Сяргеевай, распавяла аўтару сапраўднага артыкулу, што ведае Галіну Гаўрылаўну Сяргееву з 1977 года, калі яна — зусім маладая дзяўчына Ларыса, пасля сканчэння гістарычнага факультэту Беларускага дзяржаўнага універсітэту прыйла вучыцца ў аспірантуру Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У той час Галіна Сяргеева працавала ў Інстытуце вядучым навуковым супрацоўнікам, пазьней — загадчыкам аддзела міжнародных адносінаў Беларусі. Разам з ёю Ларыся Языковіч пачала грунтоўнае вывучэнне гісторыі Беларускае Дыяспары ў свеце. Характарызуючы асобу Спадарыні Галіны Сяргеевай Ларыса Языковіч падкрэсьлівае, што гэта вельмі дасведчаны, прынцыповы і адначасна адкрыты да дыялогу чалавек. Спадарыня Галіна Сяргеева вучыла яе працаваць з дакумэнтамі, гістарычнымі першакрыніцамі, заўсёды магла даць каштоўную параду ў навуковых і жыццёвых справах.

Расспавядаючы пра Спадарыню Галіну Сяргееву Дырэктар БІНІМ, Нью-Ёрк Вітаўт Кіпель у прыватнасьці ўзгадаў наступнае:

”… Зь вялікай прыемнасьцю далучаюся да беларусаў Канады у адзначэньні юбілею Спадарыні Галіны Сяргеевай – саліднага беларускага навукоўца. Адначасна не магу ўстрымацца ад пары прыемных разважаньняў-успамінаў. Са Спадарыняй Галінай Сяргеевай мы, Янка Запруднік, Зора Кіпель, Вітаўт Кіпель, пазнаёміліся ў травені 1991 г. у Менску на Першым Кангрэсе Беларусістаў, на які мы, сябры Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва ў Ню Ёрку, ЗША, былі запрошаныя. Прыпомню: Менск у травені 1991 г. быў яшчэ горадам імпэрыі СССР. А мы былі прадстаўнікамі Беларуска-Амэрыканскай арганізацыі. Ясна, на Кангрэсе, у дачыненьні да нас, амэрыканцаў, асьцярожнасьць адчувалася. Тым ня меньш, на сэсіях, паседжаньнях мы выступалі зыходзячы з прынцыповых пазіцыяў, прадстаўляючы свае погляды, не заўсёды пазітыўныя да СССР. Але кіраўніцтва Кангрэсу, а Спадарыня Галіна Сяргеева была адная з ягоных вядучых кіраўнікоў, выдатна вялі плянары, даючы нам поўную свабоду выказваньняў. На Кангрэсе мы адчулі, што і ў савецкай Беларусі ёсьць дасьледчыкі нацыянальнага беларускага кшталту, а не толькі савецкага. Бяспрэчна, Спадарыня Галіна Сяргеева належыць да авангарду беларускіх нацыянальных навукоўцаў, а ейны побыт-праца ў Канадзе — пазітыўная адзнака ўсяе Беларускае Дыяспары…”

Віншуючы Спадарыню Галіну Сяргееву зь жыцьцёвым юбілеем Старшыня Рады БНР Спадарыня Івонка Сурвілла таксама выказала ёй пажаданьне, каб ”споўніліся нашыя агульныя мары пра будучыню нашай Бацькаўшчыны”. Старшыня КХП-БНФ Доктар Зянон Пазьняк зычыць Юбіляру ”моцнага здароўя і дзейнай энэргіі дзеля нашай агульнай Беларускай справы і дарагой Бацькаўшчыны”.

Фота Ірыны Варабей

Канадыйская дызайнерка Ірына Варабей узгадала, што пазнаёмілася са Спадарыняй Галінай Сяргеевай ужо ў Канадзе, падчас ейнага візіту ў краіну ці не пятнаццаць гадоў таму, і адразу адчула вялікую прыцягальнасьць гэтага чалавека. Шкадуе, што мала давялося за гэтыя гады з ёй кантактавацца, бо са Спадарыняй Галінай заўсёды цікава, яна так шмат ведае, у ёй столькі досьведу ў Беларушчыне і проста жыцьцёвага. Ірына Варабей ганарыцца сваім сяброўствам з са Спадарыняй Галінай Сяргеевай, заўсёды цешыцца іхнымі хоць і рэдкімі, але запамінальнымі сустрэчамі і сумоўем.

Да віншаваньняў, што з усяе Эўропы й Амэрыкі йшлі у адрас Спадарыні Галіны Сяргеевай, таксама далучыліся галоўны рэдактар газэты ”Беларус” Спадарыня Ганна Сурмач, Нью-Ёрк, ЗША, доктар Галіна Туміловіч, Атава, Канада.

У лісьце Галоўнае Ўправы Згуртаваньня Беларусаў Канады, накіраваным Спадарыні Галіне Сяргеевай, ёсьць такія радкі:

”… Ганарымся тым, што маем Вас у нашай Беларускай Канадзе. Вы не так даўно далучыліся да тутэйшага беларускага арганізацыйнага жыцьця, але пасьпелі ўжо шмат у чым дапамагчы нашай грамадзе. Акадэмічны ўзровень і зьмястоўнасьць Вашых выступаў на гістарычныя тэмы, Ваш актыўны ўдзел у грамадзкіх і культурных імпрэзах заўсёды шчыра вітаюцца грамадой. Вашыя сьціпласьць, дабразычлівасьць і прыязнасьць дужа прыцягальныя, яны па-сапраўднаму нашы, беларускія. Вас паважаюць, з Вас бяруць прыклад. Цешымся, што маем сярод нас не толькі навукоўцу высокага ўзроўню, але й шчырую беларуску, прыгожую жанчыну! Верым, што і надалей будзеце дапамагаць нам сваімі глыбокімі ведамі, жыцьцёвым досьведам і добрай парадай. Многая Лета, Спадарыня Галіна!”

З прыемнасьцю й задавальненьнем далучаемся да вышэйсказанага.

Алесь Кот, Наша Ніва

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі

Многія перамогі ў гісторыі даваліся не столькі ахвярнасцю і упарствам, колькі арыгінальнасцю і крэатывам. Дайджэст нечаканых і арыгінальных перамогаў у адным матэрыяле. Войны З 1420...

valiancina_shauchenka
Культура

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на літаратурна-этнаграфічную экспазіцыю «Мова хаты», каб добра і цёпла правесці час з сям’ёй, а таксама даведацца, як жылі нашы продкі і будавалі...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага

Сёння ў Кіеве ўручаецца штогадовая ўкраінска-беларуская літаратурная прэмія «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага. Сёлета лаўрэатам стаў пісьменнік і грамадскі дзеяч, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў Павел...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)

Фонд «Справядлівасць для журналістаў» адкрывае набор заявак на атрыманне грантаў на расследванні ў 2021 годзе. Заяўкі на ажыццяўленне журналісцкіх расследаванняў злачынстваў супраць работнікаў СМІ...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі
    Культура
    Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»
    Літаратура
    Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага
    Грамадства
    Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)
    Кіно
    Да юбілею Купалаўскага тэатра за дзяржаўныя сродкі здымалася некалькі фільмаў. Што з імі цяпер?
    Грамадства
    Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы
    Грамадства
    Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года
    Грамадства
    У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»
    Грамадства
    На сваім працоўным месцы затрыманы супрацоўнік Белдзяржфілармоніі
    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM