• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
25.10.2017 | Беларуская мова Спорт

Чаму беларусізацыя спорту адначасова незваротная і пад пагрозай. Тлумачыць Ігар Случак

Бел-чырвоны-белы дэбют футбольнай зборнай у Барысаве. Ілюстрацыйнае фота

Бел-чырвоны-белы дэбют футбольнай зборнай у Барысаве. Ілюстрацыйнае фота

«Моўны інспэктар» Ігар Случак складае рэйтынг беларускамоўнасьці спартовых клюбаў Беларусі за 2017 год і ўжо бачыць пазытыўныя тэндэнцыі. Канчатковую вэрсію рэйтынгу ён абяцае прэзэнтаваць на Каляды.

Летась Ігар Случак не рабіў падрабязнага «рэйтынгу беларускамоўнасьці», абмежаваўся толькі апытаньнем заўзятараў. Сёлета, кажа Ігар Свабодзе, ён вяртаецца да фармату, у якім дэталёва разглядае ўсе аспэкты спартовага жыцьця на стадыёне і за яго межамі, даючы пэўную колькасьць балаў за беларускую мову ў кожным з аспэктаў, зьбіраецца разгледзець каля 150 клюбаў у розных відах спорту.

Ігар Случак

Ігар Случак

«У параўнаньні з 2014 і 2015 гадамі я бачу добрыя зрухі — больш клюбаў пачалі ўжываць беларускую мову, — кажа Случак. — У 2014 годзе ў рэйтынгу было 100 пазыцыяў, і толькі 15 месцаў набралі нейкія балы, астатнія мелі нуль. У 2015-м таксама было толькі 15 месцаў з баламі, астатнія былі „нулявыя». У сёлетнім рэйтынгу разы ў два павінна павялічыцца хоць нейкае ўжываньне беларускай мовы, і стала больш клюбаў, якія ўжываюць родную мову даволі шмат».

Ён дадае, што цяпер будзе і цяжэй вызначыць пераможцу. У 2014-м годзе ФК «Тарпэда-Менск» было «на галаву вышэй» за астатніх, у 2015-м іх зь невялікім адрывам абагналі баскетбольныя «Цмокі-Менск», цяпер жа, кажа Случак, давядзецца дадаваць у рэйтынг больш пунктаў і магчымых балаў (максымум 300), каб максымальна ўлічыць усе аспэкты.

Які спорт «беларускамоўны», а які не

Папярэдне Случак мяркуе, што ў лідэрах рэйтынгу будуць футбольныя «Крумкачы», «Нёман» і «Тарпэда», гандбольны «Віцязь», баскетбольныя «Цмокі».

Амаль усе футбольныя клюбы Найвышэйшай лігі цяпер пачалі ўжываць беларускую мову, адзначае Случак. Той жа «Нёман» робіць беларускамоўнымі нават шыльдачкі ў разьдзявальнях, хоць некалі ён быў адным з самых «расейскамоўных». БАТЭ доўга адмаўлялася ад беларускай мовы, нават у вершах, але «здалася» і цяпер зрабіла нават беларускамоўныя праграмкі гульні з «Арсэналам». Менскае «Дынама» замацавала нумар 100 за сваім адданым фанатам — пісьменьнікам Піменам Панчанкам. Закрыцьцё мінулага сэзону футбольная фэдэрацыя правяла цалкам па-беларуску.

«Рэйтынг небеларускамоўных»: 5 футбольных клюбаў, што ігнаруюць беларускую мову

Тым часам у пляне беларусізацыі хакей «ня проста адстае, а знаходзіцца пад зямлёй», кажа Случак. Калі ў 2014 годзе хакейнае «Дынама-Менск» заняла 7-е месца, сёлета «хіба ў дваццатку ўвойдуць, і то толькі за беларускамоўны гімн». У іншых клюбаў — у тым ліку клюбаў Экстралігі і Найвышэйшай лігі — беларуская мова амаль нідзе не сустракаецца, «трэба мінусавыя балы ставіць». Да мінулага году нават рэглямэнты забаранялі пісаць прозьвішчы гульцоў па-беларуску, цяпер жа «прозьвішча хакеіста павінна адпавядаць напісаньню ў паперах, што падаюцца перад матчам».

У баскетболе, кажа Случак, «беларускамоўнымі» сябе паказваюць толькі «Цмокі», больш у баскетболе «беларускамоўнага няма».

Да сёлетняга сэзону «ўсё глуха» было і ў гандболе, але цяпер клюб «Віцязь», які ў 2014 і 2015 гадах меў па нулі балаў, мае стаць адным зь лідэраў, калі ня лідэрам «рэйтынгу беларускамоўнасьці»: на беларускай мове эмблема, сайт, прамовы дыктара, нават таблё, якое Случак называе «старажытным», але ўсё роўна здольным працаваць зь беларускай мовай.

Пры гэтым дырэктар «Віцязя» паводле паходжаньня расеец, спэцыяліст па маркетынгу — паляк, а робяць адзін з самых беларускамоўных клюбаў, адзначае Случак.

А калі дзяржава возьме і скасуе «беларусізацыю»?

Як прыгадвае Случак, «абеларушваньне» спорту пачалося прыблізна з 2012 году — і першымі беларускую мову на стадыёны прынесьлі фанаты. Клюбы «адставалі ад заўзятараў», і тады да іх з пытаньнямі пра выкарыстаньне беларускай мовы пачаў зьвяртацца сам Случак. А потым усё грамадзтва пачало больш прыхільна ставіцца да мовы — здарылася «хваля з вышыванкамі, беларускамоўнай рэклямай». А «разнарадкі зьверху», разважае Случак, не было: хутчэй, клюбам проста сказалі не баяцца выкарыстоўваць беларускую мову.

«Нават калі адміністрацыйнымі мэтадамі пачнуць згортваць беларускую мову ў спорце, фанаты дакладна ад яе не адвернуцца, бо яны прыносілі беларускую мову ў спорт, калі яшчэ не было такога трэнду, — мяркуе Случак. — Яшчэ тады, калі не было ўкраінскіх падзеяў, якія мо паўплывалі на кіраўніцтва нашай дзяржавы, фанаты адышлі ад імпэрскай, „ярускай» пазыцыі. Яшчэ тады бачыў, як гомельскія фанаты рабілі банэры з надпісамі кшталту „у майках ЯРУССКИЙ не прыходзь, не ганьбуй сябе».

Яшчэ ў пачатку 2000-х у фанатаў была такая славянская ідэя з ухілам на Расею. Цяпер славянізм мо і застаўся, але ён стаў беларускім — што мы, беларусы, абсалютна адрозныя. Мо фанаты яшчэ не зусім ведаюць мову, няшмат беларускай культуры, але яны сябе атаясамляюць зь Беларусьсю ў сымболіцы, у мове на банэрах. Такія рэчы ня зьнікнуць».

Беларускую мову чакае вялікая праблема, калі дзяржаўная палітыка ня зьменіцца

Нядаўна «больш беларускай» стала і нацыянальная футбольная зборная, якая цяпер выступае ў «бел-чырвона-белай» форме і мае беларускую мянушку з адсылкай да творчасьці Ўладзімера Караткевіча — «Каманда пад белымі крыламі». Случак кажа, што да такой каманды ставіцца прыхільна нават у іх кепскія часы (у адборы на чэмпіянат сьвету нават Люксэмбург і Фарэры выступілі лепей), успрымае як «сваю», якой бы яна не была на полі. Так сама, мяркуе Случак, думаюць і фанаты.

Фэдэрацыя футболу прэзэнтавала бел-чырвона-белую форму. Фота

Фэдэрацыя футболу прэзэнтавала бел-чырвона-белую форму. Фота

Калі клюб (ці зборная) камунікуе з фанатамі па-беларуску, напрыклад у сацсетках, зьяўляецца пэўная доля тых, хто адказвае па-беларуску, заўважае Случак. Людзі «падключаюцца» да мовы, калі яе ім прапануюць, бо застаецца высокім «пасіўнае валоданьне» мовай.

«Але, на жаль, ёсьць даволі жорсткая тэндэнцыя, што маладыя людзі, якім гадоў па 15, могуць зусім ня ведаць беларускай мовы, — адзначае Случак. — А гэта кепская сытуацыя для нацыянальнай ідэі, для нацыянальнай дзяржавы, калі частка маладога пакаленьня ня ведае сваёй мовы не таму, што прынцыпова ня хоча яе ведаць, а проста таму, што ня ведае: кантакты толькі ў расейскамоўным асяродзьдзі, у школе праходзяць беларускую як замежную, не разумее неабходнасьць і сэнс сваёй мовы. І нават сярод не такіх і маладых, каму 20-25 гадоў, заўважаю: калі яны хочуць перайсьці на беларускую мову, каб са мной паразмаўляць, у іх выходзіць два беларускія словы, тры ўкраінскія і пяць расейскіх.

Беларускія футбалісты саступілі нідэрляндзкім, але далі бой. Фота

Беларускія футбалісты саступілі нідэрляндзкім, але далі бой. Фота

Нават калі чалавек хоча сам гаварыць па-беларуску, але ня мае слоўнікавага запасу, гэта бывае вельмі цяжка. Чаго ўжо казаць пра тых, хто ніколі не задумваўся пра тое, што на беларускай мове можна размаўляць. У будучыні нас чакае вялікая праблема, калі цяпер дзяржаўная моўная палітыка ня стане сапраўды збалянсаванай, каб прававыя акты, сайты, блянкі, інфармацыя аб таварах была на дзьвюх дзяржаўных мовах, каб прынамсі быў выбар.

Бо калі амаль няма сярэдніх навучальных установаў па-беларуску, калі няма ўнівэрсытэту, можна зразумець простага чалавека: ён бачыць усё па-расейску і можа не задумвацца, навошта яму беларуская, так прасьцей жывецца. Мова — гэта ў першую чаргу сродак камунікацыі, спрашчэньня жыцьця. Ня кожны разумее каштоўнасьць яе нацыянальнай часткі».

Радыё Свабода

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі

Многія перамогі ў гісторыі даваліся не столькі ахвярнасцю і упарствам, колькі арыгінальнасцю і крэатывам. Дайджэст нечаканых і арыгінальных перамогаў у адным матэрыяле. Войны З 1420...

valiancina_shauchenka
Культура

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на літаратурна-этнаграфічную экспазіцыю «Мова хаты», каб добра і цёпла правесці час з сям’ёй, а таксама даведацца, як жылі нашы продкі і будавалі...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага

Сёння ў Кіеве ўручаецца штогадовая ўкраінска-беларуская літаратурная прэмія «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага. Сёлета лаўрэатам стаў пісьменнік і грамадскі дзеяч, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў Павел...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)

Фонд «Справядлівасць для журналістаў» адкрывае набор заявак на атрыманне грантаў на расследванні ў 2021 годзе. Заяўкі на ажыццяўленне журналісцкіх расследаванняў злачынстваў супраць работнікаў СМІ...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі
    Культура
    Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»
    Літаратура
    Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага
    Грамадства
    Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)
    Кіно
    Да юбілею Купалаўскага тэатра за дзяржаўныя сродкі здымалася некалькі фільмаў. Што з імі цяпер?
    Грамадства
    Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы
    Грамадства
    Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года
    Грамадства
    У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»
    Грамадства
    На сваім працоўным месцы затрыманы супрацоўнік Белдзяржфілармоніі
    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    • «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM