• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
06.10.2017 | Літаратура

Чаму Ісігура, а не Муракамі? Тлумачыць аўтар дысертацыі па раманах набеліята

Харукі Муракамі і Кадзуа Ісігура. Фота: Reuters и fashionlab.pro.

5 кастрычніка Нобелеўскі камітэт абвясціў, што прэмію па літаратуры за 2017 год атрымлівае брытанскі пісьменнік японскага паходжання Кадзуа Ісігура. Снобы ад літаратуры ўздыхнулі з палёгкай: цяперашняя “нобелеўка” не выглядае палітычным ці кан’юнктурным рашэннем. Не ў апошнюю чаргу таму, што лаўрэатам прэміі не стаў іншы ўраджэнец Японіі — Харукі Муракамі.

Чаму шведскія акадэмікі аддалі перавагу аднаму японцу (так ці інакш, па нараджэнні Ісігура — японец) над іншым? Еўрарадыё папрасіла растлумачыць гэта ў Вікторыі Мінінай — выкладчыцы мінскага лінгвістычнага ўніверсітэта, якая ў 2013 годзе абараніла дысертацыю па раманах Кадзуа Ісігура.

“У Муракамі больш фантастычных матываў. Зразумела, што, як і большая частка пісьменнікаў, ён кажа пра рэальнае жыццё. Але форма іншая. Ён сыходзіць у глыбокія нерэалістычныя рэчы — напрыклад, у хорар, таму яго прозвішча на слыху.

Ісігура больш рэалістычны. Толькі ў апошні час ён пачаў эксперыментаваць з формай. Так, апошні раман у яго напісаны ў жанры фэнтэзі. Але ён усё роўна кажа пра рэальныя рэчы, якія яго хвалююць. Як чалавека, як пісьменніка. Як вымушанага эмігранта з Японіі. Ён піша пра тое, як працуе наша памяць — як часам чалавек нешта наўмысна забывае, блакуе. Пра тое, што варта казаць, сваім блізкім, а што не варта. Што нам варта памятаць, а пра што можна і трэба забыцца. Гэты матыў праходзiць праз усю яго творчасць.

Чаму я кажу пра біяграфічны ўплыў? Ісігура сам заўважаў, што да творчасці яго падштурхнуў вобраз Японіі. Пяцігадовым дзіцем ён з бацькамі з’ехаў са сваёй роднай краіны. І кожны год яны планавалі вярнуцца. Бацька быў акіянограф, і іх эміграцыя нібыта была не эміграцыяй — яны ведалі, што вяртаюцца. Але ў нейкі момант сям’я вырашае застацца ў Брытаніі. І Ісігура разумее, што дзверы ў тую Японію, якая ў яго заўсёды была, зачыненыя. Яна застаецца ў мінулым. Жаданне захаваць гэты вобраз і прывяло яго да творчасці.

Ісігура называе сябе інтэрнацыянальным пісьменнікам. Яго першыя два раманы былі “японскія” — а потым ён выдае трэці раман, зусім “брытанскі”. Чаму? Яго закатавалі пошукамі японскага ўплыву, а яму хацелася ісці далей. Адбыўся катарсіс — ён праз творчасць выгаіўся ад сваіх дзіцячых успамінаў. І тады ён сказаў, што хоча напісаць такія раманы, якія былі б цікавыя не толькі японцам і брытанцам, але і чытачам з усяго свету”.

Павел Свярдлоў, Еўрарадыё

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Аляксей Гайдукевіч робіць для budzma.by агляд замежнай прэсы Пра крывавыя падзеі жніўня ў Беларусі першымі даведаліся нашы суседзі. СМІ ў Літве, Польшчы, Чэхіі і іншых краінах рэгіёна ў рэжыме анлайн інфармавалі...

valiancina_shauchenka
Праект Кірыла Стаселькі "Можам"

«Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

У сваім спецпраекце «Можам» Кірыл Стаселька гутарыць з аўтарамі пратэсных плакатаў, каб даведацца, хто гэтыя асобы і што хаваецца за кароткімі мэсіджамі на іх плакатах. У гэтым матэрыяле пра свой плакат, зніклых, забойства...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму

Знойдзен унікальны малюнак Беліцы 1845 года, паведамляюць Моцныя Навіны. Ён быў апублікаваны на сайце праекта Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі ў складзе карты Магілёўскай губерні першай паловы XIX стагоддзя. ...

valiancina_shauchenka
Афіша

Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня

Кампанія «Будзьма!» запрашае 20 студзеня а 19-й гадзіне на анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава, падчас якога прагучаць песні з альбома «Песьні выгнаньня» (1995) на вершы паэтаў, якія былі вымушаны...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    Гісторыя
    Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму
    Афіша
    Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня
    Грамадства
    МУС: Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна аплачвалі штрафы затрыманых дэманстрантаў
    Літаратура
    Нарвежскі саюз пісьменнікаў: мы салідарныя з Беларуссю
    Грамадства
    Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый аб прызнанні палітвязнямі абвінавачаных па справе Прэс-клуба
    Грамадства
    Пісьменнік Саша Філіпенка напісаў другі адкрыты ліст Рэне Фазэлю
    Грамадства
    У «Дана Молл» выступіў «Вольны хор» з «Пагоняй» і вывесілі вялікі бчб-сцяг
    Грамадства
    Кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха не выходзіць на сувязь
    Грамадства
    Больш за 800 беларускіх навукоўцаў падпісалі ліст у падтрымку звольненых з Акадэміі навук калег
    Грамадства
    Вядоўца на заробак ад $100: дзяржСМІ спрабуюць закрыць дзясяткі вакансій
    Грамадства
    «Цудоўня» распачала працу ў новым месцы
    Грамадства
    Ці стаў прыезд Фазэля правалам?
    Грамадства
    «Новы Час» больш не будзе прадавацца ў шапіках «Белсаюздруку»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM