• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
15.05.2015 | Адукацыя

“Чаму нас прынялі ў Балонскі працэс і ці дадуць еўрапейскі дыплом?”

Еўрапейская прастора вышэйшай адукацыі ў пытаннях і адказах.

“Чаму ж Беларусь прынялі ў Балонскі працэс, калі заўважных рэформ мы не зрабілі?” — самае распаўсюджанае пытанне ў сацсетках да еўрапейскіх міністраў. Спрабуем разабрацца, як жа нас узялі і хто прымаў такое рашэнне.

Як даведалася Еўрарадыё, Беларусь у Балонскі працэс прынялі не аднагалосна, былі краіны, якія сумняваліся, а прыняцце рашэння нават прапаноўвалі перанесці. Супраць выказвалася Нарвегія, па словах сябра Грамадскага Балонскага камітэта Уладзіміра Дунаева:

“Прадстаўнік Нарвегіі наогул прапаноўваў адкласці разгляд гэтага пытання, каб беларускі бок даў пісьмовыя абавязанні выконваць дарожную мапу. Праблемы ўсё тыя ж: свабоды, універсітэцкая аўтаномія, удзел студэнтаў у кіраванні”.

У выніку з Беларусі ўзялі абавязанні аб выкананні дарожнай мапы, і гэта не пажаданні, а ўказанні.

Як бачым, нас прынялі за доўгае і ўпартае жаданне, а не за рэформы.

“Ці будуць нашы дыпломы прызнавацца ў Еўропе?” — другое пытанне, якое найбольш хвалюе сённяшніх выпускнікоў. Тут усё няпроста. Дыпломы прызнаюць, калі ўніверсітэты, адзін еўрапейскі, а другі беларускі, падпішуць дамовы паміж сабой і ўзгодняць праграмы. Тады студэнт, які павучыўся спярша ў БДУ, а пасля, напрыклад, у Чэхіі, атрымае два дыпломы: беларускі і еўрапейскі. І зможа лёгка ўладкоўвацца на працу. Але тут усё залежыць ад ініцыятывы беларускіх універсітэтаў.

Напрыклад, у Расіі, якая ўвайшла ў Балонскі працэс 13 гадоў таму, такое пагадненне збіраюцца падпісаць паміж Смаленскім універсітэтам і Беластоцкім.

“Першы крок — гэта заліковыя адзінкі, каб суадносіць розныя праграмы ў розных універсітэтах. У нас ёсць праграма падвоенага дыплома, цяпер ідуць перамовы з Беластоцкім універсітэтам. Чалавек вывучае праграму ў двух універсітэтах і атрымлівае 2 дыпломы”, — кажуць у Смаленскім універсітэце.

Трэцяе распаўсюджанае пытанне: “Ці прымусяць нас еўрапейскія міністры правесці тыя самыя рэформы?” Адказваем з аглядкай на суседзяў. Ва Украіне, якая ў Балонскім працэсе 10 гадоў, студэнты абіраюць рэктараў і маюць свой парламент.

“Яны ў нас раўнапраўныя ўдзельнікі працэсу, 15% галасоў на выбарах рэктара —студэнцкія”, — апісвае Станіслаў Нікалаенка, экс-міністр адукацыі, выканаўца абавязкаў рэктара ўніверсітэта біярэсурсаў і прыродакарыстання.

У Беларусі рэктараў пакуль прызначаюць, а студэнты хіба ладзяць святы для саміх сябе ды размяркоўваюць месцы ў інтэрнаце. У ідэале нас чакаюць рэформы, але ўсё зноў залежыць ад мясцовых чыноўнікаў.

І апошняе папулярнае пытанне. “Напрыклад, падчас выбараў, якія ў Беларусі хутка, студэнтаў затрымліваюць на акцыі і выганяюць з універа. Ці выганяць тады Беларусь з Балонскага працэсу?”

Прыкладаў у гісторыі не было ніколі за ўсё існаванне еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі. Туды толькі прымаюць, а працэдуры выключэння проста няма. Хаця еўрапейскія міністры абяцаюць ацаніць рэформы ў Беларусі праз 3 гады. Тады, можа, і пакараюць.

“Працэдуры выключэння з працэсу няма, але і такога ўмоўнага прыняцця, з дарожнай мапай, таксама не было ніколі”, — такое прыняцце Уладзімір Дунаеў называе беспрэцэдэнтным, а месца ў Балонскім працэсе — умоўным.

Першы раз, 3 гады таму, нас не ўзялі ў Балонскі працэс за парушэнне прынцыпаў студэнцкага кіравання і аўтаноміі.

Арцём Мартыновіч, Еўрарадыё

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах

Гурт Naviband у сацсетках падзяліўся навіной, што іх песні патрапілі ў «бан» арганізатараў студэнцкіх і школьных конкурсаў і святаў. Еўрарадыё пагутарыла з людзьмі, якія сутыкнуліся з гэтай...

valiancina_shauchenka
Адукацыя

У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

У Польшчы пачала дзейнасьць дыстанцыйная адукацыйная плятформа «Беларуская акадэмія», паведамляе Свабода. Акадэмія ажыцьцяўляе навучаньне на беларускай і расейскай мове паводле балёнскага працэсу з наступнай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Дачцэ Юліі Слуцкай прыйшоў першы ліст з-за кратаў ад мамы. Пра што піша палітзняволеная?

Радаснай навіной у фэйсбуку падзялілася дачка Юліі Слуцкай Аляксандра: ёй прыйшоў першы ліст ад мамы. Хоць Юлію Слуцкую — вядомага медыяменеджара і стваральніцу беларускага Прэс-клуба — затрымалі...

valiancina_shauchenka
Краіна

На рацэ ў Брэсцкай вобласці ўтварылася велізарнае ледзяное кола. Фота

Фатаграфіі і відэа ідэальна роўнага ледзянога кола на рацэ Лясная ў Камянцы разлятаюцца па сацсетках, перадае Наша Ніва. Людзей здзіўляе гэта незвычайная прыродная з’ява: мала таго,...

Апошнія навіны

    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў
    Грамадства
    Дачцэ Юліі Слуцкай прыйшоў першы ліст з-за кратаў ад мамы. Пра што піша палітзняволеная?
    Краіна
    На рацэ ў Брэсцкай вобласці ўтварылася велізарнае ледзяное кола. Фота
    Грамадства
    Як бяспечна карыстацца Telegram. Простыя правілы
    Гісторыя
    У Расіі алічбавалі матэрыялы пра блакаду Ленінграда, сабраныя Алесем Адамовічам
    Грамадства
    «Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю
    Грамадства
    Гародня: музыку абвінавачваюць у перавозцы незалежнага выдання
    Грамадства
    Знаны праваслаўны святар паручыўся за палітвязня Лосіка
    Мастацтва
    Памёр мастак Барыс Забораў
    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску
    Грамадства
    Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    Літаратура
    Рахункі вядомага беларускага выдавецтва заблякаваныя. Як можна яго падтрымаць?
    Культура
    Былы палац культуры ў Гродне стане музеем

Афіша

  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM