• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
23.03.2018 | Гісторыя

Чаму выбухнула Слуцкае паўстанне?

Адной з істотных спробаў узброеннай абароны БНР стаў Слуцкі збройны чын. Выбух Слуцкага паўстання найчасцей тлумачаць палітычнымі фактарамі, але ёсць іншыя значныя чыннікі.
Сцяг Першага Слуцкага палка. Вільня, 1921 г. Лявон Вітан-Дубейкаўскі, невядомая, штабс-капітан Антон Борык

Сцяг Першага Слуцкага палка. Вільня, 1921 г. Лявон Вітан-Дубейкаўскі, невядомая, штабс-капітан Антон Борык

Гадавіну Слуцкага збройнага чыну адзначаюць 27 лістапада, калі ў 1920-м годзе пачаліся баі з чырвонаармаейцамі. 14-15 лістапада адбыўся Першы беларускі з’езд Слуцка і Случчыны, на якім абраная Беларуская Рада. Ёй было даручана рыхтаваць узброены супраціў Чырвонай арміі. Рада Случчыны выдала Дэкларацыю, у якой абвяшчала, што «Беларусь павінна быць вольнай незалежнай Народнай Рэспублікай у яе этнаграфічных межах». Яшчэ ў кастрычніку 1920 года ў Слуцку былі паднятыя бел-чырвона-белыя сцягі БНР.

Асноўнай сілай Слуцкага збройнага чыну стала сялянства.

 Будынак, дзе прайшоў Першы беларускі з’езд Слуцка і Случчыны 14 – 15 лістапада 1920 г. Цяпер тут краязнаўчы музей. Фота Алены Ляшкевіч. 2013 г.

 Будынак, дзе прайшоў Першы беларускі з’езд Слуцка і Случчыны 14 – 15 лістапада 1920 г. Цяпер тут краязнаўчы музей. Фота Алены Ляшкевіч. 2013 г.

Заможныя гаспадары

Сярод прычын, чаму паўстанне выбухнула менавіта на Случчыне, звычайна называюць траплянне яе ў нейтральную зону: калі польскія войскі адышлі, пакідаючы тэрыторыю, што па прэлімінарнай Рыжскай мірнай дамове ад 12 кастрычніка трапляла пад савецкі ўплыў, Чырвоная армія яшчэ не наступіла. Істотны фактар таксама — дзейнасць на Случчыне беларускіх нацыянальных арганізацый, гімназіі.

Выбранцы «ў старых куртках» (пазнака фатографа). Лучнікі (Слуцкі павет). Фатограф Ісак Сербаў, 1912 г.

Выбранцы «ў старых куртках» (пазнака фатографа). Лучнікі (Слуцкі павет). Фатограф Ісак Сербаў, 1912 г.

Як адну з перадумоў Слуцкага збройнага чыну гісторыкі Захар Шыбека і Уладзімір Ляхоўскі называюць вялікую колькасць заможных гаспадароў на Случчыне. Напужаныя палітыкай ваеннага камунізму, сяляне гатовыя былі бараніць сваю маёмасць са зброяй. Случчыну мала закранула бежанства падчас Першай сусветнай вайны. У 1920-м гэта быў, бадай, самы заможны рэгіён Беларусі. Палякі пісалі пра Случчыну: «Гэта беларуская Галандыя па ўзроўні аграноміі».

Выбранкі з Лучнікоў (Слуцкі павет). Фатограф Ісак Сербаў, 1912 г.

Заможнасць слуцкіх сялян абумоўленая не толькі гісторыяй пачатку ХХ стагоддзя. Тут заўсёды былі вельмі ўрадлівыя землі, бадай што самыя ўрадлівыя ва ўсёй Беларусі да меліярацыі Палесся. Этнограф Віктар Цітоў выдзяляў Слуцка-Нясвіжскі падрэгіён Цэнтральнай Беларусі па гэтай прыкмеце. Урадлівасць земляў Случчыны была «ўзорнай» для ўсёй краіны. Фларыян Чарнышэвіч у рамане «Надберазінцы», апісваючы побыт мястэчка Бабруйскага павета ў 1911-м годзе, адзначае: «палі ўраджайныя, амаль як слуцкія».

Выбранецкае права

Да таго ж на Случчыне жылі выбранцы, што не ведалі прыгону, мелі вопыт ваеннай службы і незалежны характар. Выбранцы — гэта салдаты, якіх выбіралі (адсюль і назва) у каралеўскае ці магнацкія войскі. Гэта былі рослыя, фізічна моцныя, ахвочыя да вайсковай службы хлопцы. У Вялікім Княстве Літоўскім выбранцы з’явіліся ў 1595 годзе. Слуцкі князь падбіраў для сваіх першых выбранцаў нявест з ліку рослых прыгожых дзяўчат, і да пачатку ХХ стагоддзя выбранцы жаніліся толькі з выбранкамі. За сваю службу выбранцы ды ix нашчадкі вызваляліся ад падаткаў ды павіннасцей, атрымлівалі прывілеі («выбранецкае права») і зямлю ў вечнае валоданне.

Дзяўчынкі-выбранкі у хустках, завязаных «карунай». Лучнікі (Слуцкі павет). Фатограф Самір Юхнін, 1908 г.

Дзяўчынкі-выбранкі у хустках, завязаных «карунай». Лучнікі (Слуцкі павет). Фатограф Самір Юхнін, 1908 г.

Ужо ў другой палове XVII стагоддзя выбранцы засталіся толькі на Случчыне. Іх вёскі — Агароднікі, Бранавічы, Варкавічы, Лучнікі, Падзёры, Сярагі — адрозніваліся ад навакольных сялянскіх. Гэтыя адрозненні адзначыў этнограф Ісак Сербаў у паездцы па Палессі ўлетку 1912 года: «Выбранцы выдзяляюцца сярод навакольнага насельніцтва сваім прадстаўнічым вонкавым выглядам, але па гаворцы, нораву і звычаях яны нічым не адрозніваюцца ад дрыгавіцкіх палян. Бачна, што гэта выбраныя людзі з мясцовых дрыгавічоў, якія ў даўніну неслі розную службу ў Княстве. Назвы іх паселішчаў пэўным чынам паказваюць тыя спецыяльныя абавязкі, якія былі на іх ускладзеныя. Так, напрыклад, Лучнікі нарыхтоўвалі лукі, Сярагі — суконныя курткі шэрага колеру, а Бранавічы — браныя даспехі і сёдлы. Агароднікі дастаўлялі агародніну, а Падзеры – піва, мёд і воск; Варкавічы неслі вартаўнічую службу на заставах».

Досвед змагання

У выбранцаў быў вопыт змагання за свае правы: калі ў 1808-м годзе князь Дамінік Радзівіл паспрабаваў перавесці іх на паншчыну, то яны ўзнялі бунт, потым судзіліся. Справа скончылася толькі ў 1871-м, калі выбранцы перайшлі на выкупныя плацяжы. Уявіце сабе, як успрынялі такія гаспадары ды іх суседзі бальшавісцкую харчразвёрстку! У апавяданні Васіля Быкава «На чорных лядах» салдат Аўстрыяк, які толькі нядаўна вярнуўся з аўстрыйскага палону, за што і атрымаў мянушку, меў намер спакойна гаспадарыць. Але падаўся ў паўстанцы менавіта пасля таго, як па харчразвёрстцы з яго варыўні выграблі ўсю збажыну.

Выбранцы. Стараста з сям’ёй. Варкавічы (Слуцкі павет). Фатограф Ісак Сербаў, 1912 г.

Выбранцы. Стараста з сям’ёй. Варкавічы (Слуцкі павет). Фатограф Ісак Сербаў, 1912 г.

Хоць марксісцкія ідэі цяпер і не ў модзе, у выпадку Слуцкага збройнага чыну нельга адмаўляць эканамічны складнік, хоць ён быў, вядома ж, не адзіным.
Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Аляксей Гайдукевіч робіць для budzma.by агляд замежнай прэсы Пра крывавыя падзеі жніўня ў Беларусі першымі даведаліся нашы суседзі. СМІ ў Літве, Польшчы, Чэхіі і іншых краінах рэгіёна ў рэжыме анлайн інфармавалі...

valiancina_shauchenka
Праект Кірыла Стаселькі "Можам"

«Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

У сваім спецпраекце «Можам» Кірыл Стаселька гутарыць з аўтарамі пратэсных плакатаў, каб даведацца, хто гэтыя асобы і што хаваецца за кароткімі мэсіджамі на іх плакатах. У гэтым матэрыяле пра свой плакат, зніклых, забойства...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму

Знойдзен унікальны малюнак Беліцы 1845 года, паведамляюць Моцныя Навіны. Ён быў апублікаваны на сайце праекта Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі ў складзе карты Магілёўскай губерні першай паловы XIX стагоддзя. ...

valiancina_shauchenka
Афіша

Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня

Кампанія «Будзьма!» запрашае 20 студзеня а 19-й гадзіне на анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава, падчас якога прагучаць песні з альбома «Песьні выгнаньня» (1995) на вершы паэтаў, якія былі вымушаны...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    Гісторыя
    Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму
    Афіша
    Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня
    Грамадства
    МУС: Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна аплачвалі штрафы затрыманых дэманстрантаў
    Літаратура
    Нарвежскі саюз пісьменнікаў: мы салідарныя з Беларуссю
    Грамадства
    Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый аб прызнанні палітвязнямі абвінавачаных па справе Прэс-клуба
    Грамадства
    Пісьменнік Саша Філіпенка напісаў другі адкрыты ліст Рэне Фазэлю
    Грамадства
    У «Дана Молл» выступіў «Вольны хор» з «Пагоняй» і вывесілі вялікі бчб-сцяг
    Грамадства
    Кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха не выходзіць на сувязь
    Грамадства
    Больш за 800 беларускіх навукоўцаў падпісалі ліст у падтрымку звольненых з Акадэміі навук калег
    Грамадства
    Вядоўца на заробак ад $100: дзяржСМІ спрабуюць закрыць дзясяткі вакансій
    Грамадства
    «Цудоўня» распачала працу ў новым месцы
    Грамадства
    Ці стаў прыезд Фазэля правалам?
    Грамадства
    «Новы Час» больш не будзе прадавацца ў шапіках «Белсаюздруку»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM