• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
30.05.2016 | Замежжа Музыка

Чаму ў Беларусі няма свайго “Голасу” і “Ікс Фактару”

На “Еўрабачанні-2016” прадстаўнікі многіх краін былі пераможцамі папулярных тэлешоў — “The Voice” і “The X Factor”. Пра Айвана да ўдзелу ў “Еўрабачанні” мала хто ведаў на радзіме, бо хлопец займаўся скарэннем расійскіх конкурсаў, у тым ліку “Галоўнай сцэны”, якая з’яўляецца расійскай версіяй “X Factor”. Айчынных аналагаў “The Voice” і “X Factor” у Беларусі няма і, мабыць, у найбліжэйшы час чакаць не варта, бо франшыза таго ж “Голасу” каштуе не адну тысячу еўра.

“Мы ніколі не абмяркоўвалі пакупку “Голасу”, — прызнаецца прэс-сакратар тэлеканала АНТ Юлія Дуброўская. — У нас ёсць свае праекты, у якіх шмат цікавых знаходак. І мы не ставім такой задачы. Эканамічная сітуацыя ў краіне таксама адпаведная, таму ўсё ж цяпер не той час, калі можна рабіць вельмі дарагія праекты, а “Голас” — гэта вельмі дарагі праект. Гэта расійскі ўзровень, які мы пакуль не пацягнем”.

У прэс-службе БТ каментаваць магчымасць прыходу ў тэлеэфір “Голасу” і “X Factor” адмаўляюцца. А намеснік генеральнага дырэктара СТБ Павел Каранеўскі кажа, што не чуў, каб пра гэта на тэлеканале ішла гаворка.

Пётр Ялфімаў на сляпых праслухоўванні ў другім сезоне расійскага “Голасу”

Акрамя Расіі і іншыя нашы суседзі маюць сусветныя вакальны шоў. Украіна, напрыклад, набыла “X Factor” яшчэ ў 2010 годзе. Адразу пасля старту “The Voice of Holland” купіла франшызу і гэтага тэлешоў. У 2011 годзе выпусціла ў эфір першы сезон “Голасу краіны”, а 29 траўня 2016 годзе пакажа фінал ужо шостага сезону.

Гурт “НаГуаль” на ўкраінскім шоў X Factor

Маленькая Літва, у якой жыве людзей як у нашай Гомельскай вобласці, тройчы паказвала “X Factor” і чатыры разы —“Lietuvos Balsas” (“Голас Літвы”).

Пераможцам чацвёртага па ліку польскага “X Factor” стаў удзельнік сёлетняга “Еўрабачання” Міхал Шпак, а тэлешоў “Voice of Poland” у чэрвені праводзіць кастынг сярод удзельнікаў сёмага сезону.

Віталь Варанко “штурмуе” польскі “Голас”

На ўдзел у апошнім курсе “Акадэміі талентаў” на АНТ прыйшло 2000 заявак, што гаворыць пра запатрабаванасць шоў сярод маладых спевакоў. Але сапраўднаму поспеху айчынных тэлешоў, якія ёсць на кожным беларускім тэлеканале, перашкаджае больш дарагі і пампезны расійскі прадукт. Трансляцыя расійскіх тэлеканалаў і асобных тэлеперадач, у тым ліку “Голасу” і “Галоўнай сцэны”, “забівае” кантэнт, які прапануюць нашы спецыялісты. У выніку расійскія зоркі, раскручаныя ў тым ліку і беларускім тэлебачаннем, акупуюць Дамы культуры беларускіх гарадкоў і аграгарадкоў, пазбаўляючы беларускіх артыстаў магчымасці зарабляць.

Адзін з выпускаў айчыннай “Акадэміі талентаў”

Што б змянілася, калі б у нас з’явіліся свае “Голас краіны” ці “X Factor”?

Па-першае, брэнд стопрацэнтна прыцягнуў бы ўвагу вялікай аўдыторыі, прычым нават той, якая ў прынцыпе не глядзіць тэлевізар. Але пры ўмове, калі настаўнікамі будуць не толькі Аляксандр Ціхановіч і кампанія, а і іх калегі з альтэрнатыўнага музычнага цэху.

Па-другое, франшызы раскручвалі б менавіта беларускіх выканаўцаў: як трэнераў, іх зорных калег, так і моладзь (ім не прыйшлося б ездзіць да суседзяў і “вылятаць” толькі за тое, што не з’яўляюцца украінцамі, рускімі ці палякамі).

Па-трэцяе, папулярызавалі б музыку ў тым ліку беларускіх аўтараў.

Па-чацвёртае, абраныя ў жывым эфіры тэлегледачамі пераможцы “Голасу” і “X Factor” маглі б спакойна быць удзельнікамі “Еўрабачання”. А размовы, што “зноў вінаваты Ціхановіч і БТ” ці “ўсё робяць грошы Дробыша”, адразу б зніклі.

 

Вікторыя Шыйко на апошнім ўкраінскім “Голосе краіны”
Маша Калеснікава, Еўрарадыё
Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі

Многія перамогі ў гісторыі даваліся не столькі ахвярнасцю і упарствам, колькі арыгінальнасцю і крэатывам. Дайджэст нечаканых і арыгінальных перамогаў у адным матэрыяле. Войны З 1420...

valiancina_shauchenka
Культура

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на літаратурна-этнаграфічную экспазіцыю «Мова хаты», каб добра і цёпла правесці час з сям’ёй, а таксама даведацца, як жылі нашы продкі і будавалі...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага

Сёння ў Кіеве ўручаецца штогадовая ўкраінска-беларуская літаратурная прэмія «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага. Сёлета лаўрэатам стаў пісьменнік і грамадскі дзеяч, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў Павел...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)

Фонд «Справядлівасць для журналістаў» адкрывае набор заявак на атрыманне грантаў на расследванні ў 2021 годзе. Заяўкі на ажыццяўленне журналісцкіх расследаванняў злачынстваў супраць работнікаў СМІ...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі
    Культура
    Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»
    Літаратура
    Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага
    Грамадства
    Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)
    Кіно
    Да юбілею Купалаўскага тэатра за дзяржаўныя сродкі здымалася некалькі фільмаў. Што з імі цяпер?
    Грамадства
    Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы
    Грамадства
    Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года
    Грамадства
    У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»
    Грамадства
    На сваім працоўным месцы затрыманы супрацоўнік Белдзяржфілармоніі
    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM