• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
25.01.2021 | Грамадства

Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік

Магчымыя змены ў экзаменах чакаюць школы Беларусі. Толькі вось ёсць небяспека, што нацыянальны экзамен для выпускнікоў школаў можа стаць не нацыянальным, паводле вызначэння, а імперскім. Пра гэтыя ды іншыя выклікі Нацыянальнай Мове Рацыя гутарыць з Аленай Анісім, старшынёй ТБМ, у мінулым дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь.


000.jpg
Фота: facebook.com

РР: Вы, як і ўсё беларускае нацыянальна свядомае грамадства імкнецеся да таго, каб беларуская мова набыла сапраўдны статус дзяржаўнай мовы. Я думаю, ёсць што сказаць сёння, улічваючы, што мова застаецца ў такім жа загнаным стане і на пачатку 2021 года. Пакуль не відаць тых проблескаў святла, якіх мы чакалі больш за 20 гадоў пасля таго, як расейская мова стала ў ровень з беларускай.

Алена Анісім: Змяняецца шмат што ў палітычным жыцці. Што тычыцца адносін да беларускай мовы, то, на вялікі жаль, мы не можам сказаць, што ўжо можна скласці рукі і адпачываць і карыстацца паўсюль бесперашкодна беларускай мовай. Застаюцца праблемы і ў дзяржаўным кіраўніцтве, узнікаюць і новыя выклікі ў сістэме адукацыі. Я маю на ўвазе, што зараз пачынае абмяркоўвацца новая сітуацыя для нас — прапануецца так званы нацыянальны экзамен для выпускнікоў школ. І вось якраз у гэтым экзамене прадугледжана адна з дзяржаўных моў, замежная мова і матэматыка. Такім чынам, мы можам прадбачыць, што для беларускай мовы наступае чарговы выклік. Таму гэтую сітуацыю для выпускнікоў мы павінны не выпускаць з-пад увагі.

Што датычыцца далейшых нашых крокаў, то мы бачым, што нават гэты так званы «Усебеларускі сход» не збіраецца разглядаць пытанне беларускай мовы. Хоць гэтае пытанне падымаюць — падымалі мы, дасылалі звароты Качанавай, ад мясцовых дэпутатаў гучыць пытанне функцыянавання дзяржаўнай беларускай мовы. Але мы сёння не можам, на жаль, разлічваць на тое, што сённяшняя ўлада зробіць усё, каб гэтае пытанне зняць з парадку дня ў плане таго, каб забяспечыць правы беларускамоўных грамадзян у нашай краіне.

РР: Мінулы год паказаў шмат цікавых пераменаў у беларускім грамадстве. І ў першую чаргу — гэта з’яўленне беларускай нацыянальнай сімволікі. На жаль, беларускай мове такой увагі нададзена не было. Такой увагі мове не надаецца і прадстаўнікамі альтэрнатыўнага палітычнага погляду ў сферы змагання за прэзідэнцкую ўладу.

Алена Анісім: На гэты конт я б хацела вам трошкі запярэчыць. Усё ж такі з абвастрэннем сітуацыі змены ўлады, якая адбылася ў жніўні 2020 года, калі мы пабачылі, што грамадства выразна дало пасыл, што яно хоча бачыць змены ў палітычнай эліце, у палітычным і эканамічным курсе краіны, гэта якраз такі і сведчыла пра тое, што людзі пачынаюць усведамляць сябе як сапраўдныя грамадзяне Беларусі. Таму і выйшла на першы план беларуская гістарычная нацыянальная сімволіка, а з вяртаннем сімволікі пачаўся рух і да беларускай мовы. Асабліва пасля таго, як пачалі пераследаваць беларускамоўных журналістаў незалежных СМІ, як пачаўся на іх нечувалы ціск. Пасля таго, як дзякуючы іхнай інфармацыі грамадству сталі вядомыя факты яўнай дыскрымінацыі і цяжкага ціску на людзей, затрыманых падчас акцый, тых, хто размаўляў па-беларуску. Мы пакуль дэталёва не расследавалі гэтую справу, але пра гэтыя факты мы ведаем. І таму для людзей беларуская мова пачынае з’яўляцца каштоўнасцю. Акрамя таго давайце згадаем, што перапіс 2019 года таксама паказаў, што людзі часцей і часцей называюць сваёй роднай мовай беларускую. Яны можа быць не так часта карыстаюцца ёй у штодзённым жыцці, але хочуць карыстацца.

Беларускае Радыё Рацыя

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Алавянае войска. Як настаўнік з Гродна выкладае школьнікам гісторыю з салдацікамі і салідамі

Гарадзенцу Аляксандру Рябкову — 68 гадоў. 26 з іх ён выкладае дзецям гісторыю ў сярэдняй школе № 28,...

valiancina_shauchenka
Культура

Ціск на культуру: арганізатарам Moving Art Festival адмовілі ў пляцоўцы ў апошні момант. Усё пераносіцца

6 сакавіка мусіла адбыцца адкрыццё фестывалю сучаснага мастацтва Moving Art Festival на пляцоўцы MAF заводу «Гарызонт». Але...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Родная мова цяпер — гэта штодзённы адзіночны пікет

Цяпер, калі за сцяг — содні, за мітынг — арышт, за журналісцкую працу — зона, цяпер мы ўзгадваем, што...

valiancina_shauchenka
Замежжа Музыка

Песню мегапапулярнага беларускага рэпера Алега ЛСП заблакавалі ў Расіі

Трэк «Канкан» трапіў у няміласць расійскай Федэральнай службы па наглядзе ў сферы абароны правоў спажыўцоў і дабрабыту...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Алавянае войска. Як настаўнік з Гродна выкладае школьнікам гісторыю з салдацікамі і салідамі
    Культура
    Ціск на культуру: арганізатарам Moving Art Festival адмовілі ў пляцоўцы ў апошні момант. Усё пераносіцца
    Грамадства
    Родная мова цяпер — гэта штодзённы адзіночны пікет
    Замежжа Музыка
    Песню мегапапулярнага беларускага рэпера Алега ЛСП заблакавалі ў Расіі
    Грамадства Адукацыя
    У Гродзенскім універсітэце з прафесарам, які напісаў у жніўні адкрыты ліст Лукашэнку, не працягнулі кантракт
    Замежжа Кіно
    «Недарэчны трах, або Вар’яцкае порна» атрымаў галоўны прыз Берлінале
    Музыка
    Оперная спявачка, якая троліць чыноўнікаў і сілавікоў. Хто такая Маргарыта Ляўчук?
    Гісторыя
    Як апраналіся беларускі 100 гадоў таму? З'явіўся каталог традыцыйнага адзення
    Літаратура
    125 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Наша пакаленне і цяперашні рэжым не могуць існаваць разам, бо гэта як два розныя сусветы»
    Маё права
    Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за дзейнасьць праваабарончага цэнтру «Вясна»
    Літаратура
    Рыхтуецца ўнікальнае выданне «Вандроўкі па Палессю»
    Грамадства
    Як мэдыя мяняюць Беларусь
    Грамадства
    Беларусь набрала 11 пунктаў з 100. Freedom House апублікавала справаздачу наконт свабоды ў краінах свету
    Літаратура
    У «Мастацкай літаратуры» выйшла новая кніга Максіма Танка

Афіша

  • 08.03 20:00Зміцер Вайцюшкевіч запрашае сустрэць вясну разам!
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Асцярожна, тут могуць быць бчбэшнікі». Як у Купалаўскім прайшоў першы спектакль пасля прэзідэнцкіх выбараў
    • «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»
    • Звольнены дырэктар магілёўскага музея запусціў адукацыйную праграму на Youtube
    • Вольга Бабкова: «Жывём, хоць і дыхаць цяжка»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM