Лявон Вольскі, Зьміцер Вайцюшкевіч & W-Z Orkiestra, BosaeSonca, Кася Камоцкая і Вольга Гарадзейчык, ILO&friends, Navi ды Дуэт Сержука Доўгушава і Аляксандра Ясінскага – гэта зоркі сёлетняга, ХХIІІ-га ўжо Фестывалю беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні “Бардаўская восень” 2016. Класічныя барды, стваральнікі аўтарскіх песень ды акустычныя праграмы рок-гуртоў: “Бардаўская Восень” гэта фестываль, які стараецца адлюстроўваць актуальны стан беларускай аўтарскай песні ў многіх плашчынах, спалучаючы ў сабе розныя стылі ды накірункі.
Конкурс
Хаця ўвага гледачоў звяртаецца перадусім на прозвішчы зорак, найважнейшым элементам Бардаўскай Восені з’яўляецца конкурсная частка Фестывалю. З 30 канкурсантаў журы адабрала 11 выканаўцаў, якія выступяць на конкурсе ў Бельску Падляшскім (9 удзельнікаў конкурсу з Беларусі ды 2 удзельнікаў конкурсу з польскага боку). Гісторыя “Бардаў” паказвае, што конкурсы з’яўляюцца важнай з’явай на беларускай музычнай сцэне. Дзякуючы конкурсу, у музычнай прасторы пачалі свой шлях надзвычай цікавыя мастацкія з’явы, гурты, якія пасля дэбюту на бельскай сцэне пазней дамагліся значных поспехаў на музычным рынку.
Што/дзе/калі?
Цягам 3 фестывальных дзён (28 – 30 кастрычніка 2016 г.) аматары аўтарскай песні змогуць прысутнічаць на канцэртах, арганізаваных у Бельскім Доме Культуры ў Бельску Падляшскім ды ў Камеральнай Залі Падляшскай Оперы і Філармоніі ў Беластоку. Для тых, каму будзе мала беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні, арганізатары запрашаюць у чацвер 27 кастрычніка 2016 г. на канцэрты ў Нарву, Шчыты-Дзенцялова, Орлю Гайнаўку ды Нараўку. З новай актуальнай праграмай можна пазнаёміцца ў рубрыцы “Праграма” на сайце vosien.org.
Бардаўская восень
Сёлета Фестываль “Бардаўскай Восень” будзе прахадзіць ужо 23-і раз. Гэта надалей найбольшы не толькі ў Еўропе, але і ва ўсім свеце фестываль такога тыпу прысвечаны беларускім бардам. “Барды” імкнуцца адлюстраваць актуальны стан беларускай аўтарскай песні ва ўсіх яе формах, спалучаючы ў сабе многа стыляў і накірункаў. Сярод удзельнікаў фестывалю як класічныя барды, блюзмэны, акустычныя рок-гурты, фольк-рокавыя выканаўцы, гэтак і многія іншыя прадстаўнікі беларускай аўтарскай музыкі. Штогод на фестывальнай сцэне гасцююць вядомыя беларускія музыкі, дзякуючы чаму “Бардаўская Восень” атрымала статус мерапрыемства высокага мастацкага рангу.
Арганізатарам Фестывалю з’яўляюцца “ШЧЫТЫ” – Звяз у карысць адукацыі і прамоцыі беларускай культуры.
Мерапрыемства не адбылася б без фінансавай падтрымкі Міністра Унутраных Спраў і Адміністрацыі, горада Беластока (Гарадская Ўправа ў Беластоку) і Маршалкоўскай Управы Падляшскага ваяводства ў Беластоку.