• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
18.05.2016 | Культура

Чорны хлеб з цукрам, савецкія плякаты, піянэры: «рамантычная» Ноч музэяў у Берасьці

Берасьцейскі абласны краязнаўчы музэй далучыўся да міжнароднай акцыі «Ноч музэяў» вечарынай у савецкім стылі.

У гутарцы з журналістамі арганізатары назвалі савецкія часы «рамантычнымі».

Некалькі дзясяткаў берасьцейцаў прыйшлі на савецкую вечарыну ў музэі

Некалькі дзясяткаў берасьцейцаў прыйшлі на савецкую вечарыну ў музэі

Некалькі дзясяткаў берасьцейцаў сабраліся на адкрыцьцё вечарыны ў савецкім стылі. Ля музэю іх сустракалі бочка з квасам, жаўнер з самаварам ды героі савецкіх мультфільмаў. Унутры музэю на ўваходзе быў арганізаваны прыём макулятуры.

Ля музэю сустракалі герэі савецкіх мультфільмаў...

Ля музэю сустракалі герэі савецкіх мультфільмаў…

...ды жаўнер з самаварам

…ды жаўнер з самаварам

Збор макулятуры

Збор макулятуры

Заплаціўшы за ўваход 50 тысяч рублёў, наведнікі акцыі разыходзіліся па залях музэю, дзе адбываліся розныя мерапрыемствы. Адны сядалі гуляць у шашкі ці шахматы, другія слухаць песьні пад гітару, або выступы на паэтычнай пляцоўцы.

Клюб шахмат ды шашак

Клюб шахмат ды шашак

Прысутных дзівілі звычайнымі прысмакамі савецкіх дзяцей — чорным хлебам з цукрам. Дзеці займаліся на пляцоўцы па вырабу пілётак з газэт.

Наведнікаў частавалі чорным хлебам з цукрам

Наведнікаў частавалі чорным хлебам з цукрам

Дзеці вучацца рабіць пілёткі з газэт

Дзеці вучацца рабіць пілёткі з газэт

Шыхтаваліся і раз-пораз па залях маршыравалі піянэры, з гучнымі песьнямі ды крычалкамі:

«Піянэр! За справу камуністычнай партыі Савецкага саюзу будзь гатовы!..»

Шыхтуюцца піянэры

Шыхтуюцца піянэры

Камэнтуе настаўніца адной зь берасьцейскіх школаў, наведніца «Ночы музэяў» у савецкім стылі:

«Узгадалі дзяцінства, узгадалі Савецкі Саюз. Мне вельмі блізкая піянэрская арганізацыя, таму што сама была барабаншчыцай, адкрывалі ўсе зборы, усе сьвяты, сходы камсамольскія і партыйныя. У нас было шчасьлівае піянэрскае дзяцінства. Па-мойму, нічога дрэннага не было ў гэтым, праўда ж?»

Дзяўчаты апраналі строі, стылізаваныя пад савецкія часы

Дзяўчаты апраналі строі, стылізаваныя пад савецкія часы

Дзяўчаты вучыліся танцам савецкіх часоў або рабілі сабе прычоскі ў савецкім стылі. Некаторыя малявалі на шчоках чырвоныя зоркі.

Наведніцы рабілі прычоскі ў савецкім стылі

Наведніцы рабілі прычоскі ў савецкім стылі

Некаторыя дзяўчаты малявалі на шчоках чырвоную зорку

Некаторыя дзяўчаты малявалі на шчоках чырвоную зорку

Працавала і вайсковая выстава «Служу Савецкаму саюзу», гурток радыёаматараў.

Жанна Абламская, загадчыца навукова-мэтадычнага аддзелу Берасьцейскага абласнога краязнаўчага музэю ў гутарцы з журналістамі назвала савецкія часы «рамантычнымі»:

Жанна Абламская, загадчыца навукова-мэтадычнага аддзелу Берасьцейскага абласнога краязнаўчага музэю

Жанна Абламская, загадчыца навукова-мэтадычнага аддзелу Берасьцейскага абласнога краязнаўчага музэю

«Сёньня ў нас савецкая гісторыя. 25 гадоў прайшло з тых часоў, як разваліўся Савецкі Саюз. І мы вырашылі, што трэба нагадаць пра тыя рамантычныя савецкія часы, якія калісьці былі».

Жанчынам прапаноўвалася пераапрануцца ў савецкіх вайсковых санітарак

Жанчынам прапаноўвалася пераапрануцца ў савецкіх вайсковых санітарак

На пытаньне журналістаў, ці ня лічыць супрацоўніца музэю тэматыку спрэчна «рамантычнай», бо савецкая дзяржава была далёка не ідэальнай, Жанна Абламская адказала:

«Гісторыя ўвогуле — спрэчная тэма. У кожным стагодзьдзі было нешта добрае, нешта дрэннае, у кожныя часы знаходзяцца свае крытыкі і свае аматары. Таму мы лічым, што да нас сёньня прыйшлі людзі, якім ёсьць што прыгадаць».

«Чырвонаармейцы»

«Чырвонаармейцы»

У часе працы «Ночы музэяў» ніводная заля не была прысьвечаная адмоўным зьявам савецкага жыцьця — прымусовай калектывізацыі, масавым камуністычным рэпрэсіям, рабскай працы ў канцлягэрах ГУЛАГу.

Наведнікі фатаграфуюцца каля савецкіх плякатаў

Наведнікі фатаграфуюцца каля савецкіх плякатаў

Радыё Свабода
Tweet
Тэгі: Брэст

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Аляксей Гайдукевіч робіць для budzma.by агляд замежнай прэсы Пра крывавыя падзеі жніўня ў Беларусі першымі даведаліся нашы суседзі. СМІ ў Літве, Польшчы, Чэхіі і іншых краінах рэгіёна ў рэжыме анлайн інфармавалі...

valiancina_shauchenka
Праект Кірыла Стаселькі "Можам"

«Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

У сваім спецпраекце «Можам» Кірыл Стаселька гутарыць з аўтарамі пратэсных плакатаў, каб даведацца, хто гэтыя асобы і што хаваецца за кароткімі мэсіджамі на іх плакатах. У гэтым матэрыяле пра свой плакат, зніклых, забойства...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму

Знойдзен унікальны малюнак Беліцы 1845 года, паведамляюць Моцныя Навіны. Ён быў апублікаваны на сайце праекта Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі ў складзе карты Магілёўскай губерні першай паловы XIX стагоддзя. ...

valiancina_shauchenka
Афіша

Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня

Кампанія «Будзьма!» запрашае 20 студзеня а 19-й гадзіне на анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава, падчас якога прагучаць песні з альбома «Песьні выгнаньня» (1995) на вершы паэтаў, якія былі вымушаны...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    Гісторыя
    Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму
    Афіша
    Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня
    Грамадства
    МУС: Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна аплачвалі штрафы затрыманых дэманстрантаў
    Літаратура
    Нарвежскі саюз пісьменнікаў: мы салідарныя з Беларуссю
    Грамадства
    Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый аб прызнанні палітвязнямі абвінавачаных па справе Прэс-клуба
    Грамадства
    Пісьменнік Саша Філіпенка напісаў другі адкрыты ліст Рэне Фазэлю
    Грамадства
    У «Дана Молл» выступіў «Вольны хор» з «Пагоняй» і вывесілі вялікі бчб-сцяг
    Грамадства
    Кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха не выходзіць на сувязь
    Грамадства
    Больш за 800 беларускіх навукоўцаў падпісалі ліст у падтрымку звольненых з Акадэміі навук калег
    Грамадства
    Вядоўца на заробак ад $100: дзяржСМІ спрабуюць закрыць дзясяткі вакансій
    Грамадства
    «Цудоўня» распачала працу ў новым месцы
    Грамадства
    Ці стаў прыезд Фазэля правалам?
    Грамадства
    «Новы Час» больш не будзе прадавацца ў шапіках «Белсаюздруку»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM