• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
24.10.2016 | Грамадства

Чыноўнікі: “Издание паспорта туриста на белорусском языке нецелесообразно”

Гарадзенскі публіцыст і праваабаронца Уладзімір Хільмановіч атрымаў афіцыйны адказ на свой зварот (http://www.harodniaspring.org/be/news/10392) у Гарадзенскі абласны выканаўчы камітэт. Туды ён звяртаўся з прапановай надрукаваць так званы пашпарт турыста таксама на беларускай мове. Хільмановіч звяртаўся непасрэдна да начальніка ўпраўлення спорту і турызму Алега Андрэйчыка, але атрымаў адказ за подпісам яго намесніцы Таццяны Лідзяевай. 33-гадовая чыноўніца Лідзяева была прызначана на пасаду намесніка і курыруе пытанні развіцця турызму зусім нядаўна – з ліпеня гэтага году.

У адказе чыноўнікі аблвыканкаму безапеляцыйна сцвярджаюць, што “управление спорта и туризма Гродненского облисполкома считает нецелесообразным издание паспорта туриста на белорусском языке”.

Уладзімір Хільмановіч каментуе адказ: “Прызнацца, я думаў, што мне прышлюць бюракратычную адпіску, але адказ уражвае сваім просталінейным цынізмам. Зрэшты, тут адно з двух: альбо гэтыя чыноўнікі ўжо не хаваюць сваёй непавагі і грэбавання дзяржаўнай мовай тытульнай нацыі, альбо не разумеюць элементарнага. Яны тлумачаць мне, чаму такія пашпарты будуць па-расейску, па-польску і па-ангельску – але гэта і так усім зразумела. Сутнасць жа звароту была зусім у іншым –  у тым, што ў Польшчы і ў Літве пражывае дастаткова шмат этнічных беларусаў, якім было б прыемна атрымаць пашпарт турыста на роднай беларускай мове. І ў тым, што друкаванне такога пашпарту таксама па-беларуску падвысіла б прэстыж беларускай мовы і цікавасць да яе замежнікаў. Але для іх усё, што па-беларуску, з’яўляецца “нецелесообразным”. Маладая чыноўніца Таццяна Лідзяева нават не ведае, што паводле заканадаўства абавязана даваць адказ на мове звароту”.

Напомнім, што 26-га кастрычніка ўвойдзе ў сілу Дэкрэт прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб бязвізавым рэжыме для замежнікаў на тэрыторыі Гародні і Аўгустоўскага канала. Гасцям рэгіёна будуць выдавацца адмысловыя пашпарты турыстаў з інфармацыяй.

Гарадзенская вясна

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Залаты час жыцця, якім трэба карыстацца». Універсітэт Залатога Веку пачынае другі семестр: яшчэ можна паспець далучыцца

Ужо 11 год запар у Гродне частка людзей сталага ўзросту сустракаецца ва Універсітэце Залатога Веку, паведамляе Hrodna.life. Старэйшае пакаленне гродзенцаў прымае ўдзел у моўных курсах, знаёміцца з асновамі...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Як судзілі Святлану Алексіевіч

Гэтак выйшла, што дзве леташнія даты засталіся ў ценю чорных навін мінулага года: 5 гадоў таму Святлана Алексіевіч стала першым беларускім нобелеўскім лаўрэатам, і 30 гадоў таму была апублікаваная...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася. У БССР, як і ў іншыя савецкія рэспублікі, пачала прасочвацца разнастайная інфармацыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год

Цудоўную навіну паведаміў паэт Сяргей Панізнік: сябра Рады ЗБС «Бацькаўшчына» прафесар Адам Мальдзіс за надзвычайны ўклад у развіццё беларускай культуры і літаратуры ўганараваны Дыпломам Беларускага Інстытута...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Залаты час жыцця, якім трэба карыстацца». Універсітэт Залатога Веку пачынае другі семестр: яшчэ можна паспець далучыцца
    Літаратура
    Як судзілі Святлану Алексіевіч
    Гісторыя
    «Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі
    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    Літаратура
    Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаны 100-годдзю Івана Шамякіна, стартуе ў БДУ
    Грамадства
    «64 дні ігнараваньня, праслухоўваньня, запалохваньня». Маці забітага Рамана Бандарэнкі звярнулася да Рэне Фазэля
    Краіна
    Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце пацяплее
    Грамадства
    Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020-ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала
    Асоба
    Заўтра адбудзецца грамадскае развітанне з Леанідам Лычом
    Краіна
    Беларусь страціла 98 пазіцый у рэйтынгу бяспекі краін

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • «Што там ў піндосаў», або Чаму Маск — найлепшы прэзідэнт для ЗША

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM