• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
27.01.2009 | Культура Адукацыя

Чытанка ад “Бацькаўшчыны”


Па замове “Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” з друку выйшла ўнікальная кніжка для дзяцей дашкольнага ўзросту – “Чытанка для дзіцячага садка”. Адметнасць кнігі ў тым, што творы, якія ўвайшлі ў зборнік (а гэта і беларускія народныя казкі, і творы сучасных беларускіх пісьменнікаў, і эміграцыйных аўтараў, і пераклады), падзелены па ўзроставых катэгорыях. Укладальнікі “Чытанкі” – Вінцук Вячорка, Пятро Садоўскі.

“Чытанка” цалкам беларускамоўная. Яна не з’яўляецца метадычным дапаможнікам, але кніга зойме вартае месца на палічках як выхавальнікаў дзіцячых садкоў, так і ў хатніх бібліятэках бацькоў.
Выданне сталася магчымым дзякуючы падтрымцы Ірэны Каляды-Смірновай (ЗША). Дарэчы, са спадарыняй Ірэнай Згуртаванне “Бацькаўшчына” супрацоўнічае ўжо амаль 12 год, і дзякуючы менавіта яе падтрымцы шмат выдатных беларускіх кніжак пабачыла свет.

Вось як каментуюць выданне чытанкі бацькі, якія выхоўваюць сваіх дзетак у беларускай мове.

Наталля Цюленева, выхоўвае сына Франака (5,5 год):
“Мне чытанка вельмі спадабалася, асабліва калі ўлічваць тое, што першую чытанку не знайсці зараз у продажы. У мяне яна ёсць, але толькі як ксеракопія. У кнізе шмат казак і вершаў аўтараў, якія майму сыну вельмі падабаецца слухаць – Таццяна Кляшторная, Сяржук Сокалаў-Воюш, Ларыса Геніюш, Артур Вольскі. У новай чытанцы адсутнічаюць ідэалагічныя вершы, прысвечаныя Першамаю і Кастрычніцкай рэвалюцыі, і вельмі добра, што з’явіліся вершы, прысвечаныя Беларусі, рэлігійнаму святу Божага Нараджэння. Мы чыталі старую чытанку сыну, будзем чытаць і новую. І я абавязкова збіраюся набыць яе ў падарунак дзіцячаму садку”.

Крысціна Вітушка, выхоўвае сына Мірона (5 год):
“Безумоўны плюс – гэта змест. Пра існаванне многіх твораў я толькі чула ад бацькоў старэйшых дзетак, але ніколі не бачыла іх у друкаваным выглядзе. Бачна, што творы падбіраліся не ў нейкім кабінеце для галачкі, а для ўласных дзетак, з душой і разуменнем. Зручна, што змест падзелены ў адпаведнасці з узростамі, – бацькам-пачаткоўцам, педагогам гэта вельмі спадабаецца! Ёсць і вершы, і казкі, і апавяданні: і пра дзетак, і пра казачных герояў, і пра жывёлаў, і пра прыроду; і беларускія аўтары, і класікі дзіцячай літаратуры розных народаў, і народныя творы. Кніга мае трывалы пераплёт, таму можна спадзявацца, што перажыве не адно чытанне ў коле актыўных цікаўных слухачоў. Ведаю, што большасць бацькоў захоча выдрукаваць перакладзеныя творы сусветнай класікі, каб потым разрэзаць на палоскі патрэбнага фармату ды ўклеіць у рускамоўныя каляровыя кніжкі. Таму электронны варыянт такой чытанкі ой як прыдаўся б! 370 старонак, і на кожнай – скарб! З такой чытанкай мы маем што адказаць тым, хто лічыць беларускамоўных дзяцей штучна адарванымі ад дасягненняў сусветнай літаратуры”.

Ірэна Каляда-Смірнова, беларуска, меценат (ЗША):
“Я ў захапленні ад кнігі, там размешчаны цудоўныя беларускія творы, шмат з якіх мы ведаем напамяць. Калі я чытала кніжку, у мяне было адчуванне, што я вярнулася ў дзяцінства, калі мне гэтыя казкі распавядала бабуля. Я вельмі рада, што падрыхтавана такая скарбонка для малых дзетак. Гэта цудоўная кніжка, і ўсе, каму я прэзентую яе ў беларускім асяродку Кліўленда, проста ў захапленні ад яе. Вядома, гэта даволі малы наклад для такой кніжкі, і трэба будзе шукаць магчымасці перадрукоўваць яе яшчэ”.

“Чытанка” ўжо з’явілася ў мінскіх кнігарнях і кропках распаўсюджвання кніг.

Чытанка для дзіцячага сад¬ка / уклад. : Вінцук Вячорка, Пётра Садоўскі ; мал. Наталлі Гарбуновай. – Мінск : Медисонт, 2008. – 372 с. : іл.

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год

Цудоўную навіну паведаміў паэт Сяргей Панізнік: сябра Рады ЗБС «Бацькаўшчына» прафесар Адам Мальдзіс за надзвычайны ўклад у развіццё беларускай культуры і літаратуры ўганараваны Дыпломам Беларускага Інстытута...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»

Мінчук Вадзім Сіманаў ёсць тым чалавекам, які стварае пры дапамозе бега і адмысловага прыкладання, надпісы і малюнкі на мапе Мінска. У вялікай гутарцы з «Трыбунай» ён кажа, што да вясны 2020 года быў апалітычным....

valiancina_shauchenka
Музыка

Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі

Вядомая беларуская спявачка, бард, збіральніца народных песень Таццяна Грыневіч з-за каронавіруса даўно не вандруе па Беларусі, не радуе беларусаў сваімі музычнымі творамі. Дзе цяпер спадарыня Таццяна і чым...

valiancina_shauchenka

Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі

Ціхан Чарнякевіч піша на budzma.by пра нядаўні візіт прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакею Рэнэ Фазеля ў Мінск. Усім вядомыя, думаю, выказванні накшталт «спорт па-за палітыкай» альбо «проста бізнес,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    Літаратура
    Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаны 100-годдзю Івана Шамякіна, стартуе ў БДУ
    Грамадства
    «64 дні ігнараваньня, праслухоўваньня, запалохваньня». Маці забітага Рамана Бандарэнкі звярнулася да Рэне Фазэля
    Краіна
    Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце пацяплее
    Грамадства
    Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020-ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала
    Асоба
    Заўтра адбудзецца грамадскае развітанне з Леанідам Лычом
    Краіна
    Беларусь страціла 98 пазіцый у рэйтынгу бяспекі краін
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    Грамадства
    Gaudeamus igitur: дакумэнтальны фільм пра студэнцкі пратэст у Беларусі
    Грамадства
    З Унівэрсытэту фізычнай культуры на знак пратэсту супраць дзеяньняў дзяржавы звольніўся кандыдат навук

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • «Што там ў піндосаў», або Чаму Маск — найлепшы прэзідэнт для ЗША

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM