• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
26.11.2020 | Мастацтва

Да 130 годдзя Аскара Марыкса: «На тэатральных падмостках»

З 27-га лістапада ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры» пачынае працаваць выстава «На тэатральных падмостках» да 130-годдзя з дня нараджэння Марыкса Аскара Пятровіча.


na_teatralnyh_padmostkah..jpg

Аскар Пятрович Марыкс — мастак тэатра, графік, педагог; адзін з заснавальнікаў беларускага прафесійнага дэкаратыўнага мастацтва; народны мастак Беларусі.

Нарадзіўся 20 снежня 1890 года ва Львове, які ў той час уваходзіў у склад Аўстра-Венгрыі. Бацька Аскара Пятровіча, па нацыянальнасці славак, быў дваранскага саслоўя і служыў афіцэрам, вельмі рана загінуў на дуэлі. Маці — венгерка, ледзьве не баранэса, другі раз выйшла замуж, і сям’я пераехала ў Прагу. Айчым быў механікам і лічыў, што пасынак павінен займацца тым жа. Аскар Пятровіч думаў інакш: ён уцёк з дому, падпрацоўваў на малярных работах і паступіў ў Пражскі філіял Венскай акадэміі мастацтва. Скончыў яе па класе архітэктуры і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Далейшую адукацыю атрымліваў як вольны слухач платных мастацкіх студый Аўстра-Венгрыі, Польшчы і Расіі. У гэты ж перыяд актыўна працаваў у тэатрах і прымаў удзел у выстаўках.

З 1922 года Аскар Пятровіч цалкам прысвяціў сябе працы ў Беларускім дзяржаўным тэатры (БДТ-1), дзе разам з Е. А. Міровічам прымаў самы актыўны ўдзел у стварэнні першага беларускага тэатра. З імем А. П. Марыкса звязана заснаванне ў Беларусі прафесійнай школы сцэнічнага афармлення.

Найбольш значныя работы ў БДТ-1: «Раскіданае гняздо» Я. Купалы, «Кастусь Каліноўскі» Е. Міровіча, «Салавей» З. Бядулі, «Мешчанін у дваранах» Мальера, «Капітанская дачка» А. Пушкіна, «Ваўкі і авечкі» А. Астроўскага і іншыя.

Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, сям’я Марыксаў, спісаўшыся з Віцебскім драмтэатрам, пераехала ва Уральск. Там Аскар Пятровіч працаваў галоўным мастаком у Другім беларускім дзяржаўным тэатры (БДТ-2), аформіў спектаклі «Чалавек з ружжом» М. Пагодзіна, «Здані» Г. Ібсена, «Асада млына» Э. Заля, «Забаўны выпадак» К. Гальдоні, «Фронт» А. Карнейчука, «Ягор Булычоў і іншыя» М. Горкага і іншыя.

З 1949 года Аскар Пятровіч займаўся выкладчыцкай дзейнасцю, ён працаваў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.

А. П. Марыкс афармляў спектаклі не толькі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы і Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа, але і Беларускага тэатра юнага гледача, Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра імя М. Горкага, Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра, Пінскага і Бабруйскага тэатраў і многіх іншых тэатраў Беларусі і замежжа.

Дэкарацыі А. П. Марыкса вызначаліся вобразнасцю, глыбокім веданнем і адчуваннем эпохі, стылявой своеасаблівасцю, кампазіцыйнай выразнасцю.

На выставе прадстаўлены работы А. П. Марыкса, сярод якіх — малавядомыя эскізы, якія былі перададзены ў фонды музея з Беларускага саюза мастакаў, а таксама асабістыя рэчы мастака — такія, як журнальны столік і шахматы.

Выстава працуе з 27.11.2020 па 05.01.2021.

Прэс-рэліз

Новы Час

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата – кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і “пасланне ў бутэльцы” для...

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Працягваем спазнаваць Беларусь з «Будзьма!». Калі чуеце пра Глыбокае, якія асацыяцыі ўзнікаюць? Салодкія, як Глыбоцкая згушчонка? Але ж не адзіным малаказаводам вядомае Глыбокае. Глыбоччына – родныя...

Апошнія навіны

    Каляндар
    Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM