• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
23.05.2018 | Грамадства Гісторыя

Да 30-годдзя адкрыцця Курапатаў

З 2 па 4 чэрвеня грамадзянская ініцыятыва «Эксперты ў абарону Курапатаў» ладзіць шэраг сустрэчаў да 30-годдзя адкрыцця таямніцы ўрочышча на паўночна-усходнім ускрайку Мінска.

Так, 2 чэрвеня з 12:00 ініцыятыва праводзіць талаку ў Курапатах па ўпарадкаванні аб’ектаў гістарычнай тапаграфіі Нацыянальнага некропалю з высаджваннем кветак.

3 чэрвеня эксперты прымуць удзел ва ўрачыстасцях ва ўрочышчы.
4 чэрвеня а 12:00 у сядзібе прафсаюзу РЭП па вул Кульман,4 пачнецца II круглы стол па экалагічнаму стану ўрочышча. Старэйшая навуковая супрацоўніца, кандыдатка сельскагаспадарчых навук (лесазнаўства) Таццяна Барсукова з Інстытуту эксперыментальнай батанікі імя Васіля Купрэвіча НАН Беларусі распавядзе пра вынікі маніторынгу стану атмасфернага паветра ў Курапатах.
Да ўдзелу ў круглым стале запрошаны актывісты ініцыятывы, журналісты, Арцём Быстрык з «Цэнтру экалагічных рашэнняў» (Мінск) і навукоўцы.
Прадстаўнік «Гарадскога ляснічага» (Мінск) — кампаніі экалагічнага таварыства «Зялёны адказ» па захаванні зялёных зонаў у гарадах высілкамі гараджанаў Ігар Корзун пазнаёміць з асноўнымі накірункамі стратэгіі экалагічнага выратавання Курапатаў.
Нагадаю, што летась 30 траўня адбыўся I круглы стол на экалагічных праблемах гістарычна-культурнай каштоўнасці міжнароднага значэння «Месца згубы ахвяраў палітычных рэпрэсій 1930-1940-х гадоў ва ўрочышчы Курапаты».
Удзельнікі яго прышлі да высновы, што ўрочышча павінна набыць статус помніка прыроды.
У сваім дакладзе «Ацэнка стану абъектаў расліннага свету на тэрыторыі ўрочышча Курапаты», падрыхтаваным Інстытутам эксперыментальнай батанікі імя Васіля Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Ігар Корзун зазначыў, што пасля навуковага маніторынгу стану прыроднага асяроддзя, які неабходна правесці ў Курапатах адпаведным спецыялістам, у тым ліку батанікам, біёлагам і глебазнаўцам разам з валанцёрамі, трэба дамагчыся мараторыю на любую гаспадарчую дзейнасць на тэрыторыі народнага мемарыялу і ягонага атачэння. Гэтыя і іншыя крокі, у тым ліку прызначэнне спецыяльнага даглядчыка курапацкага лесу, фармаванне ўзлеску і кулісаў урочышча, а таксама ўвядзенне запаведнага статусу для часткі ягонай тэрыторыі даюць мажлівасць захаваць, у тым ліку, некаторыя найбольш маляўнічыя сухія і паваленыя дрэвы, якія стануць сімваламі трагедыі, што адбылася ў старым хваёвым бары ў 1930- 1940-я гады. Для бяспечнага існавання і захавання Курапатаў ім неабходна надаць статус помніку гісторыі і прыроды, упэўнены Ігар Корзун.
На думку мовазнаўцы і грамадскага дзеяча Вінцука Вячоркі, грамадскім актывістам, якія працуюць у Курапатах, неабходна не толькі строга выконваць усе рэкамендацыі спецыялістаў-эколагаў, але і выпрацаваць пералік дзеянняў, катэгарычна забароненых у запаведным лесе.
Паколькі даследаванне «Ацэнка антрапагеннага ўздзеяння на стан атмасфернага паветра на тэрыторыі ўрочышча Курапаты» ў траўні 2017 году яшчэ не завершылася, па гэтай праблеме было вырашана правесці II круглы стол.
Марат Гаравы, Новы Час
Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Краіна

На рацэ ў Брэсцкай вобласці ўтварылася велізарнае ледзяное кола. Фота

Фатаграфіі і відэа ідэальна роўнага ледзянога кола на рацэ Лясная ў Камянцы разлятаюцца па сацсетках, перадае Наша Ніва. Людзей здзіўляе гэта незвычайная прыродная з’ява: мала таго,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як бяспечна карыстацца Telegram. Простыя правілы

Пасля нядаўняга скандалу з WhatsApp, звязанага з абноўленай палітыкай прыватнасці дадзеных карыстальнікаў і перадачай іх у Facebook, мессенджер Telegram пачаў імкліва набіраць новых карыстальнікаў....

valiancina_shauchenka
Гісторыя

У Расіі алічбавалі матэрыялы пра блакаду Ленінграда, сабраныя Алесем Адамовічам

Цэнтральны дзяржаўны архіў літаратуры і мастацтва Санкт-Пецярбурга (ЦГАЛИ СПб) цалкам аблічбаваў і падрыхтаваў да навуковага абароту дакументы і фатаграфіі з асабістага архіва пісьменніка Данііла Граніна. У тым ліку,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю

«Беларусь у маіх вачах» — так назвала Паліна Амяльянчык старонку ў «Інстаграме». І гэта сапраўды погляд закаханай! Выбіраючы аддаленыя ад цэнтра мястэчкі і непапулярныя, малавядомыя турыстам...

Апошнія навіны

    Краіна
    На рацэ ў Брэсцкай вобласці ўтварылася велізарнае ледзяное кола. Фота
    Грамадства
    Як бяспечна карыстацца Telegram. Простыя правілы
    Гісторыя
    У Расіі алічбавалі матэрыялы пра блакаду Ленінграда, сабраныя Алесем Адамовічам
    Грамадства
    «Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю
    Грамадства
    Гародня: музыку абвінавачваюць у перавозцы незалежнага выдання
    Грамадства
    Знаны праваслаўны святар паручыўся за палітвязня Лосіка
    Мастацтва
    Памёр мастак Барыс Забораў
    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску
    Грамадства
    Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    Літаратура
    Рахункі вядомага беларускага выдавецтва заблякаваныя. Як можна яго падтрымаць?
    Культура
    Былы палац культуры ў Гродне стане музеем
    Краіна
    Заўтра чакаецца рэзкае пацяпленне. Чым гэта небяспечна?
    Літаратура
    Выйшаў Альманах беларускіх пісьменнікаў замежжа «Беларус» за 2020 год. Абвешчаны прыём тэкстаў у наступны выпуск
    Грамадства
    Улады забаранілі перавод часткі ахвяраваньняў беларускім сіротам, дзецям з анкалёгіяй і пацярпелым ад гвалту

Афіша

  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM