• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
23.03.2017 | У краіне

Да юбілею Мінска ў Лідзе зварылі новы гатунак піва «Менскае 1067»

ААТ «Лідскае піва» прэзентавала «Менскае 1067» – першы гатунак з лімітаванай лінейкі «Менскае». Новы прадукт – прысвячэнне 950-годдзю Мінска. Аўтар трох гатункаў – галоўны півавар кампаніі Алег Малахаў.

menskae_bottleУ старажытныя часы тэрыторыя сучаснага Мінска, якую засялялі ўсходне-славянскія племёны: крывічы і дрыгавічы, уваходзіла ў склад Полацкага княства – буйнога незалежнага дзяржаўнага аб’яднання, якое было сфарміравана на беларускіх землях. Горад з’яўляўся магутнай крэпасцю на паўднёвых межах княства.

Першае згадванне пра Мінск знаходзіцца ў «Аповесці мінулых гадоў». Яно адносіцца да 1067 года, калі сыны кіеўскага князя Яраслава Мудрага прыйшлі пад сцены горада з патрабаваннем здаць Мінск. Веча адмовілася здаць горад, у выніку адбылася знакамітая бітва на Нямізе, у кантэксце якой упершыню згадваецца наша сталіца.

Менавіта гэтай важнай даце – 950-годдзю Мінска – прысвечаны выпуск новага гатунку з лімітаванай серыі піва «Менскае». Серыя складаецца з трох гатункаў, кожны з якіх прысвечаны важнай даце ў гісторыі сталіцы.

«Гэты год – асаблівы для мінчукоў і для ўсіх беларусаў: 950-годдзе святкуе сталіца, якая за доўгія гады існавання стала сведкам ды ўдзельнікам шматлікіх адметных падзей. ААА «Лідскае піва», маючы больш за 140 гадоў досведу ў броварскай справе, не магла абысці  гэту паказальную падзею. Мы палічылі, што спецыяльная лімітаваная лінейка, прысвечаная самым важным датам у гісторыі нашай легендарнай сталіцы, стане выдатным падарункам для спажыўцоў. «Менскае» створана як павага да горада, яго жыхароў, яго традыцый і гісторыі. Гэтай серыяй мы жадалі прадэманстраваць нашу сувязь з Мінскам. Упэўнены, гэты прадукт спадабаецца ўсім», – пракаменціраваў генеральны дырэктар ААТ «Лідскае піва» Аўдрыус Мікшыс.

«Менскае  1067» – першы гатунак з лінейкі. Гэта класічны еўрапейскі светлы лагер з мяккім смакам, прыемным хмелевым водарам і лёгкім прысмакам. Колькасць алкаголю ў напоі – не менш за 4,5%. Масавая доля сухіх рэчываў – 11%.

У састаў «Менскае 1067» уваходзіць чатыры класічных піўных інгрэдыента:

  • Вада падрыхтаваная памякчаная з артэзіянскай свідравіны, якая размешчана на тэрыторыі прадпрыемства «Лідскае піва»;
  • Солад – светлы броварны ячменны;
  • Хмель духмяных гатункаў з паніжаным утрыманнем гаркаты (ЗША);
  • Дрожджы нізавога закісання.

«Менскае 1067» цалкам адпавядае нямецкаму закону аб чысціні броварства: у склад яго ўваходзяць толькі традыцыйныя інгрэдыентамі, без мутнасці, кансервантаў і стабілізатараў.

«Калі мы працавалі над лінейкай, мы паставілі для сябе амбіцыйную задачу стварыць годную серыю, якая не толькі будзе вылучацца, але і будзе цікавай як для экспертаў піва, так і для шырокага кола спажыўцоў. У нас гэта атрымалася, мы стварылі збалансаваны прадукт, годны нават для патрабавальных знаўцаў піва!», – расказаў галоўны півавар кампаніі «Лідскае піва» Алег Малахаў.

Першая партыя новага прадукту з’явіцца на паліцах крам 27 сакавіка 2017 года. Рэкамендаваная цана – 1 рубель 56 капеек за 0,5 літра ў шкляной бутэльцы. Таксама «Менскае» з сярэдзіны красавіка можна будзе набыць у ПЭТ-упакоўцы 1,0 л і алюмініевай бляшанцы 0,5 л. Піва застанецца ў партфелі кампаніі на працягу ўсяго юбілейнага для Мінска 2017 года. Астатнія гатункі паэтапна з’явяцца на паліцах крам цягам вясны і будуць пададзены на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Залаты час жыцця, якім трэба карыстацца». Універсітэт Залатога Веку пачынае другі семестр: яшчэ можна паспець далучыцца

Ужо 11 год запар у Гродне частка людзей сталага ўзросту сустракаецца ва Універсітэце Залатога Веку, паведамляе Hrodna.life. Старэйшае пакаленне гродзенцаў прымае ўдзел у моўных курсах, знаёміцца з асновамі...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Як судзілі Святлану Алексіевіч

Гэтак выйшла, што дзве леташнія даты засталіся ў ценю чорных навін мінулага года: 5 гадоў таму Святлана Алексіевіч стала першым беларускім нобелеўскім лаўрэатам, і 30 гадоў таму была апублікаваная...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася. У БССР, як і ў іншыя савецкія рэспублікі, пачала прасочвацца разнастайная інфармацыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год

Цудоўную навіну паведаміў паэт Сяргей Панізнік: сябра Рады ЗБС «Бацькаўшчына» прафесар Адам Мальдзіс за надзвычайны ўклад у развіццё беларускай культуры і літаратуры ўганараваны Дыпломам Беларускага Інстытута...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Залаты час жыцця, якім трэба карыстацца». Універсітэт Залатога Веку пачынае другі семестр: яшчэ можна паспець далучыцца
    Літаратура
    Як судзілі Святлану Алексіевіч
    Гісторыя
    «Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі
    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    Літаратура
    Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаны 100-годдзю Івана Шамякіна, стартуе ў БДУ
    Грамадства
    «64 дні ігнараваньня, праслухоўваньня, запалохваньня». Маці забітага Рамана Бандарэнкі звярнулася да Рэне Фазэля
    Краіна
    Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце пацяплее
    Грамадства
    Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020-ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала
    Асоба
    Заўтра адбудзецца грамадскае развітанне з Леанідам Лычом
    Краіна
    Беларусь страціла 98 пазіцый у рэйтынгу бяспекі краін

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • «Што там ў піндосаў», або Чаму Маск — найлепшы прэзідэнт для ЗША

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM