• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
11.05.2016 | Музыка

“Даць кожнаму месца пад сонцам”: 21-гадовы студэнт ладзіць фэст вулічнай музыкі

Антону Сіманкову 21 год. І ён ужо другі раз арганізуе ў цэнтры Мінска фестываль вулічнай музыкі. Вядома, і да гэтага былі спробы зладзіць такое свята, але без належнай канцэпцыі і сур’ёзнага размаху. У 2011 годзе фэст вулічнай музыкі ўзяліся былі рабіць літоўцы – арганізатары такой дзеі ў Вільні, але іх жадання хапіла на адзін раз.

Развіццё атрымалі летнія канцэрты на вуліцы Карла Маркса і джазавыя вечары ля Ратушы, але гэта трохі іншы фармат. Студэнт БНТУ Антон задумаў сабраць у адзін дзень на некалькіх лакацыях у цэнтры горада найбольш вартых беларускіх музыкаў розных стыляў, а назбіраныя ў іх шапкі і футаралы для інструментаў грошы пералічыць на дабрачынныя мэты.

– Ідэю мы прыдумалі з маім сябрам Дзімам Цішко, які працуе ў Купалаўскім тэатры рэжысёрам. Ішлі пасля яго спектакля, і я сказаў, што было б крута, калі б у парку Перамогі гралі музыкі цягам дня – і для іх прыемнасць, і для мінакоў свята. Ад ідэі да рэалізацыі прайшло 1,5 месяца. І летась у жніўні мы зрабілі першы фестываль вулічных музыкаў “Месца пад сонцам”, – распавядае Антон.

Ён лічыць, што для арганізацыі мерапрыемства патрэбны талент, але сапраўднае майстэрства выяўляецца менавіта ў тым, каб прыдумаць ідэю, вартую рэалізацыі. Першы фэст “Месца пад сонцам” прайшоў у Мінску летась, 29 жніўня. На трох пляцоўках у Верхнім горадзе выступілі 33 гурты.

– Самы вялікі штуршок да дзеяння нам дала платформа “Талака”, дзе праводзіўся конкурс “Разам Мінск”. У межах гэтага праекта і мы зрабілі наш фэст. Не буду апісваць нудотную працэдуру, але іку нам дапамагла Алена Сямёнаўна Піскунова з адміністрацыі Маскоўскага раёна, калі б не яна, фэсту ога не было бы наогул. Яна ўзяла на сябе вырашэнне ўсіх папяровых пытанняў, а я заняўся цікавай справай – зборам музыкаў і арганізацыяй. Ідэя палягала ў тым, каб даць кожнаму сваё месца пад сонцам. А ахвяраванні слухачоў мы пералічылі ў спартова-рэабілітацыйны цэнтр “Эгалітэ”.

Сёлета ў фэсце “Месца пад сонцам” возьме ўдзел яшчэ больш музыкаў. Калі мінулым разам гралі ўсе ахвочыя, то сёлета прыйшло больш за 100 заяваў – давялося абіраць. Пляцовак будзе пяць – “Карэтная майстэрня”, “Ля Ратушы”, “Музычны завулак”, “Акустычная” і “Касмічная”.  Грошы ў гэтым годзе вырашана пералічыць у фонд “Галоўнае жаданне”. Сам Антон кажа, што ні капейкі ў сваю кішэню не кладзе, а проста атрымлівае задавальненне ад таго, што робіць. На другім фэсце ён хоча паказаць музыку ва ўсёй яе шматстайнасці.

– Абіраў з увагі на тое, што можа быць цікава пачуць гасцям фэсту – напрыклад, дзяўчыну з арфай з Піцера. Ці шмат хто чуў гэты інструмент ужывую? Наогул жа будзе і джаз, і блюз, і рок, і фолк, і класіка, і дударская музыка, і танцавальная. Практычна 95% удзельнікаў – аўтары сваіх тэкстаў і музыкі, менавіта на аўтарскую музыку мы робім стаўку. Таксама ў гэтым годзе асаблівую ўвагу мы аддаем беларускамоўным музыкам. Калі я пачаў рабіць фэст, то ведаў з нашых гуртоў толькі Intelligency, Iowa, Navi, Hurma, “Песняры”. Сорамна, цяпер вось выпраўляюся – раблю так, каб госці фэсту маглі пачуць шмат новых і цікавых камандаў”, – заяўляе Антон.

Зразумела, што без дапамогі і спрыяння такі фэст не зрабіць. Спрыянне ёсць – гарадскія чыноўнікі нібы зацікаўленыя ў яго правядзенні. Дзяржаўная ўстанова “Мінскканцэрт” і прыватная школа “Музшок” дапамагаюць музычнай апаратурай, “Сlever Irish pub” дапамагае з друкам афішаў. Але наяўнасцю сур’ёзных спонсараў “Месца пад сонцам” пакуль не можа пахваліцца.

– Ужо другі год мы робім усё без спонсараў, што для мяне дзіка, бо мы маем даволі шырокі ахоп аўдыторыі. Можа, гэта вынік маёй недасведчанасці. Сёлета хацелі прывезці славуты дацкі вулічны гурт Brothers Moving. Хлопцам было цікава пазнаёміцца з нашай краінай, культурай, ім дужа спадабалася наша ідэя, яны пагадзіліся прыехаць зусім за невялікую суму, але і яе мы не знайшлі. Фэст трымаецца на неабыякавых людзях. Адмовілі ў падтрымцы – ваша карма і сумленне. Вырашылі дапамагчы – я такіх людзей не забываю ды імкнуся дапамагаць ім таксама па меры магчымасцяў.

Калі б была магутная фінансавая падтрымка, Антон зрабіў бы фэст на некалькі дзён на розных пляцоўках. Такі, каб пра яго загаварыў увесь свет. На адной сцэне выступалі б Dokooka, Onuka, Intelligency, Shuma, Mujuice і Дэльфін. На другой – “Акіян Эльзы”, Rammstein, Scooter, AC/DC, RHCP, гэта ў ідэале. А ўвечары ля вогнішча – абавязкова “Спеўны сход” з гуртом Vuraj. Па атмасферы Антон хоча, каб гэта быў фэст, падобны на “Пустые холмы”.  Арганізатар “Месца пад сонцам” хоча пазнаёміцца з арганізатарамі буйных фэстаў – такіх як “Дикая мята”, “Файне мисто”, фэсту ў Гдыні ды іншых.  Задачу пакуль ускладняе тое, што на паездкі для завязвання кантактаў і абмену досведам патрэбныя грошы, а Антон – студэнт, жыве пакуль з бацькамі і грошай у іх не бярэ з прынцыпу. Але “Месца пад сонцам” ён збіраецца рабіць і надалей.

– Думаю ён стане традыцыйным. Мне падабаецца гэты фэст, гасцям, калі не памыляюся, таксама, музыкі хваляць яго. Чаму не. Я сам яшчэ не веру, што мы другі раз яго робім. Думаў, што пасля першага ўся праца і спыніцца. А што да будучыні, то адкажу словамі Гамера Сімпсана: у будучыні – праблемы мяне будучага, і я яму зусім не зайздрошчу.

Фэст “Месца пад сонцам” пачнецца 14 траўня ў 13.00 і працягнецца да 22.00 на 5 пляцоўках.

 

Глядзі таксама новы праект ад “Будзьма!” пра маладых і неабыякавых людзей “Ёсць Маладосць!”

 

Размяшчэнне пляцовак

  1. Карэтная майстэрня

13.00 – 14.00 Коктейль Шаляпина

14.00 – 15.00 .К

15.00 – 16.00 Mission Jupiter

16.00 – 17.00 Pauline

17.00 – 18.00 Vuraj

18.00 – 19.00 Martin S.

19.00 – 20.00 Re1ikt

20.00 – 22.00 Intelligency

  1. Пляцоўка ля Ратушы

14.00 – 14.40 Yulany

14.40 – 15.20 Спецыяльны госць

15.20 – 16.00 The Barrelhouse

16.00 – 17.00 Big Daddy Blues

17.00 – 18.00 U.G.OSLAVIA

20.00 – 22.00 Дядя Ваня

  1. Музычны завулак

13.00 – 13.40 Nevrida

13.40 – 14.20 Гарадскi Вал

14.40 – 15.20 Лепшы Квас

15.20 – 16.00 JO!NA

16.00 – 17.00 by street jazz

17.00 – 18.00 Hurma

18.00 – 19.00 Navi

  1. Акустычная пляцоўка

13.00 – 14.00 Дзiвабор

14.00 – 15.00 Ганна Гардзенка

15.00 – 16.00 Эльдорадо

16.00 – 18.00 дудар Сяргей Кулагін + сябры

  1. Касмічная пляцоўка ханга-праекту “Хангмелеон”

Таксама ў фэсце возьмуць удзел: “Оркестр Фишера”, “ТЧК”, Юлія Шабанава , “Тувинский джаз”, Анэліс Перэс і гурт “Румба Хавана”, школа танцаў “Кандэла”, Ярамір, Андрэй Бутэнка.

Сяргей Будкін

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Асоба

Памёр гісторык Леанід Лыч

Сёння ад каранавіруса памёр гісторык Леанід Лыч. У лютым яму б споўнілася 92 гады. Апошнія тыдні ён знаходзіўся ў цяжкім стане ў бальніцы. Леанід Міхайлавіч шмат пісаў пра важнасць беларускай мовы і абароны...

valiancina_shauchenka
Грамадства

29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду

Яго называлі пратэжэ экс-міністра культуры Юрыя Бондара, піша Наша Ніва. minsknews.by Культуролаг Павел Сапоцька, які з’яўляўся дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пакідае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе

Сярод чатырох соцень зняволеных за палітыку ў Беларусі — трое зусім маладых, 18-гадовых, піша Наша Ніва. Дваіх з іх, Сафію Малашэвіч з Мазыра і Ціхана Клюкача з Брэста, акурат цяпер...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць

Мастак Андрэй Дубінін кажа, што цяпер ён стаў актуальным, хоць не хацеў гэтага. Яго карціна аб расстрэлах 1937 году «Ноч паэтаў», што прагрымела некалькі гадоў таму назад, па сутнасці, стала успамінам...

Апошнія навіны

    Асоба
    Памёр гісторык Леанід Лыч
    Грамадства
    29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    Грамадства
    18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
    Мастацтва
    Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць
    Грамадства
    Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»
    Мастацтва
    Палессе стане адной з сусветных пляцовак, дзе пройдзе конкурс мастакоў
    Грамадства
    «Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы
    Грамадства
    У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі
    Спорт
    Беларускіх футбалістаў зрабілі невыязнымі. «Каб захаваць дзяржаўныя грошы ў дзяржаве»
    Маё права
    Аўдыё пра забойствы і лягеры для пратэстоўцаў. Беларускія праваабаронцы зьвярнуліся ў ААН
    Спорт
    Škoda адмаўляецца спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі
    Мастацтва
    У Полацку адкрылася выстава Канстанціна Вашчанкі
    Грамадства
    Лісты за краты. «Цісну рукі, абдымаю і веру ў хуткае вызваленне!»
    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі
    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM