• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
28.01.2021 | Маё права

Праваабаронцы апублікавалі даклад аб катаваннях у Беларусі

Расійскі «Камітэт супраць катаванняў» і Сусветная арганізацыя супраць катаванняў 26 студзеня апублікавалі даклад, прысвечаны гвалту з боку сілавікоў у дачыненні да пратэстоўцаў, піша Наша Ніва.



Адзін з заяўнікаў Аляксандр Бруханчык. Фота з сайта belarus.pytkam.net

20 У 46-старонкавым дакуменце пад назвай «Калідор дубінак» — шлях беларускіх уладаў. У дакладзе аб міліцэйскім гвалце апісваюцца справы 13 чалавек, якія падвергліся гвалту з 9 па 13 жніўня 2020 года, звяртае ўвагу Tut.by.

Даклад быў заснаваны на расследаванні, праведзеным юрыстамі Камітэта супраць катаванняў.

На спецыяльным сайце апісаны гісторыі кожнага з пацярпелых — з фотаздымкамі збіцця, з вытрымкамі з эпікрызаў, з аўдыё- і відэасведчаннямі. 10 чалавек не хаваюць свае імёны. У некаторых выпадках імёны змененыя. Многія з іх ўтрымліваліся ў ізалятары часовага ўтрымання і цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у завулку Акрэсціна ў Мінску.

Гісторыя Ганны Сарокі
Гісторыя камеры № 19
Гісторыя Аляксандра Бруханчыка
Гісторыя Аляксандра Ільясевіча
Гісторыя Алеся
Гісторыя Мікалая Навасельскага
Гісторыя Віталя Пракоп’ева
Гісторыя Антона Радоўскага
Гісторыя Ігара Станкевіча
Гісторыя Арцёма Бяляя
Гісторыя Сяргея Мельянца
Гісторыя Мікіты Шпакоўскага


— Большасць з пацярпелых былі вымушаныя прайсці праз «калідоры», калі супрацоўнікі праваахоўных органаў выстройваліся ў дзве шарэнгі, каб наносіць удары дубінкамі прабягаючым паміж імі затрыманым, — апісваецца на сайце праваабаронцаў. — Так, у аднаго чалавека ад удараў была разарваная барабанная перапонка, некалькі іншых атрымалі розныя пераломы. Некаторыя пацярпелыя паведамілі пра сэксуальны гвалт ці пагрозы сэксуальнага характару і прыніжэнні. Іншыя замахі з боку праваахоўнікаў уключалі ў сябе шматгадзіннае знаходжанне затрыманых у ненатуральных позах, а таксама ўтрыманне ў перапоўненых камерах без вады і ежы. Большасць з гэтых трынаццаці чалавек былі мінакамі, якія не бралі ўдзелу ў акцыях пратэсту супраць перавыбрання Лукашэнкі.

Да 9 верасня 2020 года, паводле афіцыйных звестак, у Следчы камітэт Беларусі паступіла больш за 1800 скаргаў ад грамадзян на катаванні і незаконнае ўжыванне фізічнага гвалту з боку праваахоўнікаў. Па стане на 31 снежня 2020 года ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў не было заведзена ніводнай крымінальнай справы.

У дакладзе прыводзіцца падрабязная інфармацыя аб тым, як улады ўсяляк сабатуюць правядзенне эфектыўнага расследавання скаргаў грамадзян пад прыкрыццём фармальнага выканання закона. Напрыклад: завядзенне крымінальных спраў у дачыненні да грамадзян, што паскардзіліся на катаванні, перашкода адвакатам у прадстаўленні інтарэсаў пацярпелых, пазбаўленне некаторых з іх адвакацкіх ліцэнзій і нават завядзенне супраць іх крымінальных спраў, аб’яднанне сотняў спраў у адну і неабгрунтаванае прыпыненне расследавання.

— Падчас расследавання нашы расійскія калегі выявілі мноства розных прычын, якія выкарыстоўваюцца афіцыйнымі органамі Беларусі для фактычнай адмовы расследаваць факты абуральных паводзінаў супрацоўнікаў сілавых структур, — заявіў генеральны сакратар Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў Геральд Стаберок. — Тое, што мы назіраем, — гэта палітычна матываваная адмова ў правасуддзі. Улічваючы адсутнасць незалежнага расследавання ўнутры краіны, мы лічым, што настаў час для стварэння міжнароднага органа, які б заняўся расследаваннем маштабных парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.

— Супрацоўнікі праваахоўных органаў актыўна ўжывалі сілу ў дачыненні да ўжо затрыманых асоб, якія не прадстаўлялі ніякай пагрозы і не аказвалі ніякага супраціву, — кажа юрыст Камітэта супраць катаванняў Дзмітрый Казакоў. — Відавочна, што мэтай было запалохванне, прыніжэнне і пакаранне людзей за ўдзел у дэманстрацыях, якія насілі пераважна мірны характар. Сабраныя доказы сведчаць пра наўмысныя акты жорсткага абыходжання.

Наша Ніва

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Алавянае войска. Як настаўнік з Гродна выкладае школьнікам гісторыю з салдацікамі і салідамі

Гарадзенцу Аляксандру Рябкову — 68 гадоў. 26 з іх ён выкладае дзецям гісторыю ў сярэдняй школе № 28,...

valiancina_shauchenka
Культура

Ціск на культуру: арганізатарам Moving Art Festival адмовілі ў пляцоўцы ў апошні момант. Усё пераносіцца

6 сакавіка мусіла адбыцца адкрыццё фестывалю сучаснага мастацтва Moving Art Festival на пляцоўцы MAF заводу «Гарызонт». Але...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Родная мова цяпер — гэта штодзённы адзіночны пікет

Цяпер, калі за сцяг — содні, за мітынг — арышт, за журналісцкую працу — зона, цяпер мы ўзгадваем, што...

valiancina_shauchenka
Замежжа Музыка

Песню мегапапулярнага беларускага рэпера Алега ЛСП заблакавалі ў Расіі

Трэк «Канкан» трапіў у няміласць расійскай Федэральнай службы па наглядзе ў сферы абароны правоў спажыўцоў і дабрабыту...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Алавянае войска. Як настаўнік з Гродна выкладае школьнікам гісторыю з салдацікамі і салідамі
    Культура
    Ціск на культуру: арганізатарам Moving Art Festival адмовілі ў пляцоўцы ў апошні момант. Усё пераносіцца
    Грамадства
    Родная мова цяпер — гэта штодзённы адзіночны пікет
    Замежжа Музыка
    Песню мегапапулярнага беларускага рэпера Алега ЛСП заблакавалі ў Расіі
    Грамадства Адукацыя
    У Гродзенскім універсітэце з прафесарам, які напісаў у жніўні адкрыты ліст Лукашэнку, не працягнулі кантракт
    Замежжа Кіно
    «Недарэчны трах, або Вар’яцкае порна» атрымаў галоўны прыз Берлінале
    Музыка
    Оперная спявачка, якая троліць чыноўнікаў і сілавікоў. Хто такая Маргарыта Ляўчук?
    Гісторыя
    Як апраналіся беларускі 100 гадоў таму? З'явіўся каталог традыцыйнага адзення
    Літаратура
    125 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Наша пакаленне і цяперашні рэжым не могуць існаваць разам, бо гэта як два розныя сусветы»
    Маё права
    Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за дзейнасьць праваабарончага цэнтру «Вясна»
    Літаратура
    Рыхтуецца ўнікальнае выданне «Вандроўкі па Палессю»
    Грамадства
    Як мэдыя мяняюць Беларусь
    Грамадства
    Беларусь набрала 11 пунктаў з 100. Freedom House апублікавала справаздачу наконт свабоды ў краінах свету
    Літаратура
    У «Мастацкай літаратуры» выйшла новая кніга Максіма Танка

Афіша

  • 08.03 20:00Зміцер Вайцюшкевіч запрашае сустрэць вясну разам!
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Асцярожна, тут могуць быць бчбэшнікі». Як у Купалаўскім прайшоў першы спектакль пасля прэзідэнцкіх выбараў
    • «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»
    • Звольнены дырэктар магілёўскага музея запусціў адукацыйную праграму на Youtube
    • Вольга Бабкова: «Жывём, хоць і дыхаць цяжка»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM