• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
20.09.2018 | Беларуская мова

Далёка не толькі пра мову. У Мінску стартаваў праект «Беларускамоўныя»

Штотыдзень у «Арт Сядзібу» будуць прыходзіць па два носьбіты беларускай мовы, каб падзяліцца сваёй гісторыяй пераходу на яе. І ў фармаце размовы ім будуць задаваць пытанні як вядоўца, так і наведвальнікі. Прычым далёка не ўсе тэмы моўныя. Праект разлічаны на цэлы год. Запланавана ажно сто гасцей па два чалавекі за сустрэчу.
Першымі гасцямі сустрэчы 19 жніўня сталі студэнтка гістарычнага факультэта БДУ Марына Дубатоўка і мастак ды музыка Алесь Таболіч. Прычым у кожнага розныя гісторыя і ўмовы прыходу да беларускай мовы: Марына размаўляе толькі год, а Алесь – ужо больш за 20 гадоў. Але ёсць і штосьці агульнае:

«Яшчэ ў дзяцінстве мне было цікава слухаць народныя песні маёй бабулі, — узгадвае Алесь Таболіч. — А ўжо, калі пераехаў у Мінск, я трапіў у эксперыментальны беларускамоўны клас мастацкай гімназіі-каледжа. Са мной вучыўся Алесь Пушкін і Васіль Дранько-Майсюк. Гэта была эпоха адраджэння, пачатак 90-х. Усё кола мастакоў тады было беларускамоўным. Нават кіраўніцтва гімназіі размаўляла тады па-беларуску. І з тых часоў я сам перайшоў на беларускую. Хоць і цяжка было на ёй навучацца. На той жа матэматыцы ці хіміі маглі мазгі ламацца. Але мне тады дапамагалі мае бацькі-мастакі.

«Выпадкова мінулым летам я трапіла ў намётавы летнік і адначасова з тым у беларускамоўнае атачэнне, — распавядае Марына. — Я тады ўпершыню ахінулася ў вялікую канцэнтрацыю беларускамоўных людзей, якія размаўляюць на чыстай прыгожай матчынай мове. Мяне гэта ўразіла і я не думала, што такое можа быць. Я, канешне, ведала, што існуюць беларускамоўныя людзі, але гэта былі настолькі адзінкавыя выпадкі ў маім жыцці. Гэта і натхніла мяне на тое, каб размаўляць па-беларуску».

Пасля сканчэння мерапрыемства пра праект распавёў арганізатар сустрэчаў і кіраўнік «Арт сядзібы» Алесь Снег: «Я не лічу гэта курсамі беларускай мовы. Тут не будуць вучыць людзей размаўляць па-беларуску. Гэтыя сустрэчы павінны быць рухавіком людзей, каб яны самі пачалі пераходзіць на беларускую. Праект паказвае людзей, якія размаўляюць па-беларуску, і такім чынам, мы спадзяемся натхняць нашых наведнікаў».

Таксама на сустрэчы анансавалі новы праект «Арт Сядзібы» па папулярызацыі беларускай мовы. А ў наступным годзе ў Беларусі адбудзецца перапіс насельніцтва, куды ўключаць некалькі моўных пытанняў. Па словах каардынатара культурніцкай пляцоўкі, ён са сваёй камандай плануе некалькі акцый і канцэртаў у падтрымку беларускамоўнага прадукту і пераходу беларусаў на родную мову.

У наступны раз сюды завітае музыка Дзяніс Філіпенка разам са сваёй беларускамоўнай дачкой. Сустрэча запланавана на 26 верасня а 19 гадзіне. Уваход вольны.
Новы Час
Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту

Экс-дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі Алег Трусаў патлумачыў у гутарке з Рацыяй, чаму рэжым стаў так варожа ставіцца да бел-чырвона-белай сімволікі. Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка стала прыкметай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU

Беларускі фонд культурнай салідарнасці BY_culture запусціў кампанію па выключэнні Белтэлерадыёкампаніі з Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза (EBU) і пазбаўленні права трансляцыі і ўдзелу вяшчальніка ў «Еўрабачанні»,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?

З тыдзень таму ў інтэрнэт пралезла інфармацыя, якая ў іншы час выглядала б сенсацыяй. Але ў наш час гэтай сенсацыі амаль ніхто не заўважыў — інтэрнэт-сайты збольшага адсправаздачыліся дзяжурнымі паведамленнямі. І дзеля...

valiancina_shauchenka
Музыка

Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах

Гурт Naviband у сацсетках падзяліўся навіной, што іх песні патрапілі ў «бан» арганізатараў студэнцкіх і школьных конкурсаў і святаў. Еўрарадыё пагутарыла з людзьмі, якія сутыкнуліся з гэтай...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў
    Грамадства
    Дачцэ Юліі Слуцкай прыйшоў першы ліст з-за кратаў ад мамы. Пра што піша палітзняволеная?
    Краіна
    На рацэ ў Брэсцкай вобласці ўтварылася велізарнае ледзяное кола. Фота
    Грамадства
    Як бяспечна карыстацца Telegram. Простыя правілы
    Гісторыя
    У Расіі алічбавалі матэрыялы пра блакаду Ленінграда, сабраныя Алесем Адамовічам
    Грамадства
    «Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю
    Грамадства
    Гародня: музыку абвінавачваюць у перавозцы незалежнага выдання
    Грамадства
    Знаны праваслаўны святар паручыўся за палітвязня Лосіка
    Мастацтва
    Памёр мастак Барыс Забораў
    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM