• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
21.05.2014 | Adnak!

Дар’я Лобань: “Формула “пазіцыянаванне + айдэнтыка” вычарпала сябе”

Напярэдадні Фестывалю AD.NAK! мы пагутарылі з арганізатарам конкурсу “Брэнд-перазагрузка”, кіраўніком студыі брэндынгу On Foot Дар’яй Лобань – пра глабальную і лакальную айдэнтыку, новую формулу брэнда і ролю digital у брэндынгу.

– Апошнім часам у свеце папулярны трэнд Glocal – узмацненне лакальных адрозненняў на фоне глабалізацыі. Як ён адлюстроўваецца ў айдэнтыцы?

– Возьмем, да прыкладу, кампанію IKEA, якую ў народзе завуць «амбасадай Швецыі за мяжой». Яе айдэнтыка функцыянальная, мінімалістычная і даступная. Па-шведску «дызайнеры» – «formgivare», і ўжо па форме прадукту мы разумеем, што IKEA – гэта скандынаўскі дызайн. Не кажучы ўжо пра колеры шведскага сцяга ў лагатыпе. І вось гэты лакальны брэнд “заваяваў” ужо 43 краіны.

З іншага боку, Макдональдс. Лакальны брэнд, які стаў абсалютна глабальным, улічвае асаблівасці кожнай краіны. У Германіі можна паспрабаваць нюрнбургер – бургер з сасіскамі, у Канадзе – маклобстар, у Іспаніі – макгаспача, а ў Інданезіі – макрыс.

Асобна варта сказаць пра “антыбрэндавы” японскі брэнд Muji з характэрным для гэтай краіны мінімалізмам. Muji – скарачэнне ад Mujirushi Ryohin, што на японскай азначае “якасныя тавары без этыкетак”. Гэта сетка крам па ўсім свеце, якія прадаюць усё – ад посуду да адзення. Лозунг Muji – “No brand quality goods”.

Каб беларускія брэнды былі паспяховымі не толькі на мясцовым узроўні, мы павінныя стварыць унікальную графічную мову і сімвалы, з якімі сталі б асацыяваць нашую краіну. Пра нас мала што ведаюць за мяжой. Таму мы можам “стрэліць” чым заўгодна.

– Пазіцыянаванне, айдэнтыка – што яшчэ трэба сучасным брэндам?

– Насамрэч, формула “пазіцыянаванне + айдэнтыка” вычарпала сябе. Таму што брэнд – гэта не прычына, а вынік, не айдэнтыка, а спажывецкі досвед. Возьмем Skype: досвед, якім ён дзеліцца, – універсальнасць і карысць. Ён ламае бар’еры ў камунікацыі і дапамагае людзям падтрымліваць сувязь.

Сучасныя брэнды прытрымліваюцца трох правілаў:

1) Не пазіцыянаванне, а мэта: як быць карысным?

2) Не айдэнтыка, а досвед: людзі – не спажыўцы, а крэатары.

3) Не кантроль, а змены: дзяліцца замест таго, каб валодаць; ствараць замест таго, каб кантраляваць.

Але гэта не значыць, што ад айдэнтыкі трэба адмовіцца, а гайдлайны адправіць у смецце. Досвед – гэта і ёсць айдэнтыка, успрынятая і прынятая спажыўцамі. Так лічаць у Wolff Olins, і менавіта таму там скарыстоўваюць усе аспекты айдэнтыкі: візуальны, вербальны, інтэрактыўны і сэнсарны. Іх гід па стварэнні айдэнтыкі, адаптаваны для ўдзельнікаў конкурсу, можна спампаваць тут.

– Як брэндам заставацца на плыву ва ўмовах павышанай канкурэнцыі? Як выходзіць на сусветны рынак?

– Скарыстаць інавацыі. Прыйшоў час, калі ўсе прадукты павінныя быць разумнымі, як Google, хуткімі, як Twitter, інфарматыўнымі, як Wikipedia і забаўляльнымі, як YouTube. Так, гібрыдны аўтамабіль Toyota Friend дасылае табе паведамленне, калі трэба падзарадзіць рухавік ці змяніць колы. А новы інтэрактыўны магніт для халадзільніка Evian SmartDrop заказвае ваду проста дахаты – дастаткова націснуць на кнопку. Святлодыёдныя лямпачкі ад Philips можна праграмаваць на колер з дапамогай планшэта ці смартфона. Інавацыі паўсюль, і галоўная іх мэта – зрабіць нашае жыццё лепшым.

Дарэчы, агенцтвы таксама прытрымліваюцца гэтага прынцыпу і ствараюць свае інавацыі: напрыклад, iButterfly ад Dentsu. Вялікую колькасць інавацый можна знайсці на Kickstarter.com ці Springwise.com.

Пра конкурс:

 Галоўная мэта конкурсу – “перарабіць” мясцовыя гандлёвыя маркі і брэнды так, каб яны адназначна ўспрымаліся як беларускія. Згоду здацца на літасць дызайнераў, арт-дырэктараў і іншых спецыялістаў, якія займаюцца стварэннем новых гандлёвых марак і брэндаў, далі “Онега”, AIST, “Сочный” і M1NSK.

 Павага, прызнанне і адмысловая статуэтка, а таксама каштоўныя прызы ад генеральнага партнёра Фестывалю, кампаніі velcom, дастануцца самым адважным і адметным удзельнікам! А кампаніі разгледзяць канцэпты пераможцаў у якасці праектаў для далейшай практычнай рэалізацыі. Гатовы праект трэба запампаваць не пазней за 9 чэрвеня ў раздзеле “Падаць работу”.

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі

Сёння — 129-я гадавіна з дня нараджэння беларускага навуковага і грамадска-палітычнага дзеяча Браніслава Тарашкевіча. Асоба стваральніка першай беларускай граматыкі вельмі спрэчная, адны лічаць яго выбітным...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу

Аналітык Вадзім Мажэйка тлумачыць «Свабодзе», чаму ён вырашыў звольніцца зь Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту фізычнай культуры, дзе чатыры гады выкладаў гуманітарныя дысцыпліны. Вадзім Мажэйка ...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча

Стартуе новы сезон літаратурнай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. Прэмія прысуджаецца за найлепшую дэбютную папяровую ці электронную кнігу на беларускай мове. Прымаюцца кнігі, выпушчаныя ў 2019 і...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Мінску развіталіся з Леанідам Лычом

Леанід Лыч пайшоў з жыцця 17 студзеня. Развітанне са знаным гісторыкам, прафесарам, доктарам гістарычных навук адбылося 19 студзеня ў памінальнай залі на Сямашка, 8/8, піша Новы Час. ...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    Грамадства
    «Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу
    Літаратура
    Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча
    Грамадства
    У Мінску развіталіся з Леанідам Лычом
    Грамадства
    Перакладчыцу Вольгу Калацкую вінавацяць у хуліганстве і пераводзяць у жодзінскае СІЗА
    Замежжа
    ​​​​​​​«Забойства Шарамета будзе раскрытае», — былы спэцназавец Макар даў паказаньні ў Кіеве
    Каранавірус
    Сёння пачнуць вакцыянаваць медработнікаў, што знаходзяцца ў зоне рызыкі
    Грамадства
    «Залаты час жыцця, якім трэба карыстацца». Універсітэт Залатога Веку пачынае другі семестр: яшчэ можна паспець далучыцца
    Літаратура
    Як судзілі Святлану Алексіевіч
    Гісторыя
    «Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі
    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Што гэта за танцавальны флэшмоб «Іерусалім», да якога масава далучаюцца ўсё новыя беларусы?

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM