• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
22.03.2017 | Літаратура

Даследчык біяграфіі Каліноўскага назваў прозвішчы паўстанцаў, чые целы могуць быць у магілах на гары Гедыміна

22 сакавіка 1864 у Вільні на Лукішскім пляцы быў пакараны смерцю начальнік паўстання Канстанцін Каліноўскі. Піша Васіль Герасімчык.

На пачатку лютага літоўскія журналісты паведамілі, што на схіле гары Гедыміна ў Вільні археолагі знайшлі дзве магілы з парэшткамі пяці чалавек.

Скарыстаўшыся старою легендаю пра месца пахавання павешаных і расстраляных на Лукішках паўстанцаў 1863-1864 гадоў, яны адразу задаліся пытаннем: ці гэта не Антон Мацкевіч і Зыгмунт Серакоўскі, якія адносяцца ў Літве да найслыннейшых герояў?

Беларускія журналісты пайшлі шляхам суседзяў, замяніўшы толькі імя: знойдзеныя парэшткі належаць Каліноўскаму? Што прагучала асабліва актуальна на фоне Дня яго народзінаў 2 лютага.

Канстанцін Каліноўскі. Фота 1862.

Літоўскія археолагі, мабыць, таксама не супраць, бо цікавасць канвертуецца ў выдаткі на даследаванні. А далей варта толькі, між іншым, дадаць, што навукоўцы шукаюць жывых сваякоў Каліноўскага. І тут у многіх прыемна заказытала ў скронях: можа ў маіх жылах цячэ кроў паўстанца?

Аднак не ўсё так проста, як хацелася б.

Замкавая гара, на якой у 1860-я знаходзілася недаступная звычайным жыхарам расийская вайсковая цытадэль, хутчэй за ўсё была месцам пакарання паўстанцаў, але далёка не тых, хто ў свядомасці сучаснікаў мог асацыявацца з гераічнымі ўчынкамі.

У патройную магілу, дзе не знойдзена куляў, маглі быць кінутыя целы павешаных 9 верасня (28 жніўня па старым стылі) 1863 года паўстанцаў-кінжальшчыкаў Яна Бянькоўскага, Эдварда Чаплінскага і Яна Марчэўскага.

Яны здзяйснялі замахі на жыццё царскіх чыноўнікаў з ліку віленчукоў, як віленскі маршалак Дамейка, забойства якога было спланавана пры ўдзеле Каліноўскага.

Паўстанцы 1863-га.

У выпадку ж пакарання паўстанцаў, якія мелі шырокую вядомасць у грамадстве, расійскі ўрад быў добра дасведчаны.

Раней пасля выканання прысуду забітых хавалі побач з месцам пакарання. Але ўжо першыя экзекуцыі паказалі, што паўстанцкія магілы ператвараліся ў месцы пакланенняў. Так, 2 чэрвеня 1863 года ў Мінску, недалёка ад скрыжавання вуліц Серпухаўской (цяпер Валадарскага) і Захар’еўскай (праспект Незалежнасці) — там, дзе сёння знаходзіцца паштамт — быў расстраляны паўстанец Міхал Цюндзявіцкі.

Мемуарыст Эдвард Паўловіч, адзначаў: «Да яго магілы ішоў незлічоны натоўп усіх саслоўяў, веравызнанняў і нацыянальнасцей», людзі былі «збратаны, але і перапісаны шпіёнамі». Каб пазбегнуць далейшага ператварэння магілы Цюндзявіцкага ў мемарыял, расійскія ўлады вывезлі і перазахавалі яго цела ў невядомым месцы.

Такая практыка зрабілася звычайнай. Напрыклад, цела растралянага 26 сакавіка 1863 года ў Гродне Урбановіча было закапана на месцы пакарання, а ў 10 гадзін вечара ў той жа дзень па распараджэнні паліцмайстара перавезена ў суседні лес.

Нягледзячы на імкненне ўлад не дапусціць выкрыцця месцаў пахавання паўстанцаў, гэта не заўсёды заставалася таямніцаю. Так, па загаду бацькі Адама Пуслоўскага цела яго сына было выкрадзена і перахаванае ў скляпеннях Навагрудскай фары.

Здараліся выпадкі, калі да магіл паўстанцаў дабіраліся марадзёры. Так адбылося з растраляным Уладзіславам Корсакам, пахаваным з левага боку ад дарогі з Магілёва да вёскі Міжгор’е. У ноч на 17 верасня 1863 года яго магілу раскапалі невядомыя. Але спалоханыя блізка размешчаным пастом казакаў, пакінулі напалову выцягнутае цела паўстанца.

Канстанцін Каліноўскі быў пакараны ў Вільні 22 сакавіка 1864 года на Лукішскай плошчы, дзе прамовіў сваё сакральнае «У нас няма дваран — усе роўныя».

Бліжэйшым да яго па часе, каго каралі смерцю ў Вільні, быў Якуб Чэхан, які збег з расійскага войска ў паўстанцкі атрад, расстраляны 25 студзеня 1864 года.

Наўрад ці ў выяўленай на гары Гедыміна падвойнай магіле ляжаць целы Каліноўскага і Чэхана — занадта вялікі прамежак часу між пакараннямі, каб класці страчаных у адну магілу.

Магчымае месца пахавання найбольш знакавых персаналіяў паўстання, як Каліноўскі ці Серакоўскі, — на ўскрайку якіх гарадскіх могілак (іх было некалькі ў межах Вільні), або нават за межамі горада, у якім лясным масіве.

А што ж з нашчадкамі Каліноўскіх? Мяркую, яны жывуць сярод нас. Паміраючы ў 1871 годзе, бацька Канстанціна, Сымон Каліноўскі, пакінуў пасля сябе пяць дачок — Марыю, Юлію, Казіміру, Сабіну, Міраславу, і сына — Міхаіла, які аднаго са сваіх сыноў назваў Канстанцінам, у гонар павешанага на мураўёўскай шыбеніцы, брата…

Болей і пра нашчадкаў Каліноўскіх, і пра месца пахавання Канстанціна можна будзе даведацца ў новай біяграфіі Каліноўскага, збор сродкаў на выданне якой пачаўся на платформе «Талака».

Выдаць яе плануецца ў наступным годзе,на 180-годдзе ад нараджэння беларускага героя.

* * *

Васіль Герасімчык

Гісторык, даследчык паўстання 1863—64, складальнік біяграфіі Каліноўскага.

Наша Ніва

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Працягваем спазнаваць Беларусь з «Будзьма!». Калі чуеце пра Глыбокае, якія асацыяцыі ўзнікаюць? Салодкія, як Глыбоцкая згушчонка? Але ж не адзіным малаказаводам вядомае Глыбокае. Глыбоччына – родныя...

valiancina_shauchenka
Краіна

У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой

Аб гэтым паведамляе SB.by. Валун «Вялікі камень» у в. Бузуны з’яўляўся помнікам прыроды, але мясцовыя жыхары гэтага не ведалі, таму нічога не западозрылі, калі рабочыя...

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM