• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
01.06.2018 | Замежжа Разам да справы!

Прынцыпы і лепшыя практыкі рэгіянальнага развіцця: досвед Малдовы

21-25 траўня адбылася азнаямляльная паездка ў Малдову прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці Беларусі, рэгіянальных дзяржаўных органаў і журналістаў.

Праграму арганізавала грамадская культурніцкая кампанія” Будзьма беларусамі!” сумесна з “Цэнтрам даследавання грамадскага кіравання” “SYMPA” (“Школа маладых менеджэраў публічнага адміністравання“) і малдаўскімі экспертамі з мэтай вывучэння досведу Малдовы ў сферы міжсектарнага ўзаемадзеяння ў распрацоўцы і рэалізацыі праграм і стратэгій развіцця на нацыянальным, рэгіянальным і мясцовым узроўнях.

Удзельнікі паездкі  былі адабраныя з 140 заявак, атрыманых паводле вынікаў адкрытага конкурсу, на падставе рэлевантнасці досведу, зацікаўленасці і магчымасці прымяніць новыя веды.

Наста Палажанка, рэгіянальны каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Малдаўскі досвед інклюзіўнага развіцця цікавы для практычнага вывучэння. У Малдове грамадзянская супольнасць выконвае важную ролю ў актывізацыі шырокай грамадска-палітычнай дыскусіі, а таксама ў маніторынгу рэформаў; малдаўскі ўрад і парламент цесна супрацоўнічаюць з грамадзянскай супольнасцю, маецца шэраг нацыянальных стратэгій развіцця грамадзянскай супольнасці, апошняя з якіх была прынятая парламентам у сакавіку 2018 года.

 

 

Беларуская дэлегацыя сустрэлася з віцэ-спікерам Парламента Малдовы Уладзіміра Віцюком і старшынёй парламенцкай камісіі па прававых пытанняй Раісай Апольскі, намеснікам сакратара дзяржаўна канцылярыі Адрыянам Ермуракі, начальнікам Упраўлення палітыкі рэгіянальнага развіцця Міністэрства сельскай гаспадаркі, рэгіянальнага развіцця і навакольнае асяроддзя Ігарам Малаем, дырэктарам Нацыянальнага цэнтра па барацьбе з карупцыяй Богданам Зумбряну, дырэктарам Цэнтра электроннага ўрада Яўгенам Урсу, генеральным сакратаром офіса амбудсменаў Вольгай Вакарчук і з амбудсменам па правах дзяцей Маяй Банарэску, дырэктарам Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Поўдзень” Марыяй Куляшоў, а таксама з прадстаўнікамі мэрыі Кішынёва, Нацыянальнага органа па непадкупнасці, Нацыянальнага савета па ўдзеле, Нацыянальнага савета грамадзянскай супольнасці, Нацыянальнага савета па недыскрымінацыі, сеткай журналісцкіх расследаванняў RISE Moldova, грамадзянскімі актывістамі і экспертамі ў галіне інклюзіўнага развіцця і грамадзянскага суда, каардынатарамі грамадска значных праекта ў Кішынёве, Чымішліі, Кэўані.

 

– Вельмі запомнілася, напрыклад, сустрэча з амбудсмэнам па правах дзяцей, бо такога інстытута ў Беларусі папросту не існуе. Надзвычай цікава было паслухаць пра рэальныя спосабы вырашэння праблем і спрэчных пытанняў у гэтай сферы, – адзначыў адзін з удзельнікаў паездкі.

Напрыканцы афіцыйнай і адначасова цёплай сустрэчы ў парламенце ўдзельнікі абмеркавалі першыя ўражанні і папярэднія высновы і адзначылі, што дзяржаўныя і недзяржаўныя дзеячы ў Малдове адкрыта кажуць пра свае дасягненні і з энтузіязмам пра праблемы, якія яшчэ трэба будзе вырашыць разам ўраду, бізнэсу і грамадскай супольнасці. Акадэмічны дырэктар SYMPA Дзмітрый Маркушэўскі паведаміў віцэ-спікеру Ўладзіміру Віцюку, што прыклады плённага міжсектарнага супрацоўніцтва і адкрытасць, якую беларуская дэлегацыя ўбачыла ў дзяржаўных і недзяржаўных арганізацыях, дэманструюць сур’ёзны патэнцыял развіцця Малдовы і могуць натхніць іншыя краіны рэгіёну.

 

 

sympa-by.eu

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту

Экс-дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі Алег Трусаў патлумачыў у гутарке з Рацыяй, чаму рэжым стаў так варожа ставіцца да бел-чырвона-белай сімволікі. Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка стала прыкметай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU

Беларускі фонд культурнай салідарнасці BY_culture запусціў кампанію па выключэнні Белтэлерадыёкампаніі з Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза (EBU) і пазбаўленні права трансляцыі і ўдзелу вяшчальніка ў «Еўрабачанні»,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?

З тыдзень таму ў інтэрнэт пралезла інфармацыя, якая ў іншы час выглядала б сенсацыяй. Але ў наш час гэтай сенсацыі амаль ніхто не заўважыў — інтэрнэт-сайты збольшага адсправаздачыліся дзяжурнымі паведамленнямі. І дзеля...

valiancina_shauchenka
Музыка

Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах

Гурт Naviband у сацсетках падзяліўся навіной, што іх песні патрапілі ў «бан» арганізатараў студэнцкіх і школьных конкурсаў і святаў. Еўрарадыё пагутарыла з людзьмі, якія сутыкнуліся з гэтай...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў
    Грамадства
    Дачцэ Юліі Слуцкай прыйшоў першы ліст з-за кратаў ад мамы. Пра што піша палітзняволеная?
    Краіна
    На рацэ ў Брэсцкай вобласці ўтварылася велізарнае ледзяное кола. Фота
    Грамадства
    Як бяспечна карыстацца Telegram. Простыя правілы
    Гісторыя
    У Расіі алічбавалі матэрыялы пра блакаду Ленінграда, сабраныя Алесем Адамовічам
    Грамадства
    «Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю
    Грамадства
    Гародня: музыку абвінавачваюць у перавозцы незалежнага выдання
    Грамадства
    Знаны праваслаўны святар паручыўся за палітвязня Лосіка
    Мастацтва
    Памёр мастак Барыс Забораў
    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску

Афіша

  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM