• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
20.07.2016 | Адукацыя

Доўгатэрміновы навучальны курсе для выкладчыкаў, трэнераў і менеджэраў

Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў «ВІТ» запрашае прыняць узяць удзел у Доўгатэрміновым вочна-дыстанцыйным навучальным курсе  для выкладчыкаў, трэнераў і менеджэраў сферы дадатковай адукацыі дарослых Гродзенскай вобласці, які будзе  адбывацца з жніўня па лістапад 2016 года на базе Платформы дыстанцыйнага навучання грамадскага аб’яднання «ВІТ».

main5

Адукацыйны курс праводзіцца ў межах праекта «Пашырэнне доступу да дадатковай адукацыі дарослых праз распрацоўку і ўкараненне эксперыментальных вочна-дыстанцыйных курсаў Гродзенскага абласнога грамадскага аб’яднання маладых навукоўцаў «ВІТ», які рэалізуецца пры падтрымцы Фонда “Еўразія” (ЗША). Праект зарэгістраваны ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (Пасведчанне № 03-10/5 ад 11.05.2016).

Мэта навучальнага курса: павышэнне прафесійных кампетэнцый адукатараў, якія працуюць у сферы дадатковай адукацыі дарослых для пашырэння і павышэння якасці адукацыйных праектаў і праграм для розных груп насельніцтва Гродзенскай вобласці.

На працягу курса ўдзельнікі:

– Пазнаёмяцца з сучаснымі падыходамі да адукацыі дарослых і стандартамі нефармальнай адукацыі;

–Удасканаляць прафесійныя кампетенцыі ў галіне арганізацыі, распрацоўкі, правядзення і ацэнкі адукацыйных праграм для розных мэтавых груп;

–Распрацуюць уласную адукацыйную праграму, якую змогуць правесці на мясцовым узроўні пасля заканчэння навучальнага курса.

Вядучыя курса: у якасці выкладчыкаў і экспертаў курса будуць працаваць запрошаныя беларускія спецыялісты ў галіне адукацыі дарослых.

Мэтавая група курса: настаўнікі, выкладчыкі, метадысты, трэнеры, супрацоўнікі быбліятэк, цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, менеджэры, якія праводзяць ці плануюць праводзіць праграмы дадатковай адукацыі для розных груп насельніцтва Гродзенскай вобласці.

Фармат Курса: Тры навучальных модуля на палатформе дыстанцыйнага навучання (аб’ем – 4-6 гадзін у тыдзень) і па месцу працы/жыхарства, а таксама тры аднадзённыя вочныя сесіі ў Гродна.

Дыстанцыйнае навучанне будзе праводзіцца на спецыяльна створанай вэб-пляцоўцы ў сетцы Інтэрнэт (на падставе тэхналогіі MOODLE). Аб’ем дыстанцыйнага навучання – 48 акадэмічных гадзін. Вывучэнне матэрыялаў і выкананне практычных заданняў на вэб-пляцоўцы Курса будзе займаць ад 4 да 6 гадзін у тыдзень.

выніках Курса ўдзельнікам, якія выканаюць праграму навучання, будзе выдадзены дакумент аб удзеле ў курсе.

Арганізацыйны аспект.

Кампенсацыя выдаткаў, звязаных з удзелам у Курсе.

Удзел у вочных і дыстанцыйных занятках, навучальныя матэрыялы і кава-паўзы пад час вочных сесій бясплатныя для ўсіх удзельнікаў і ўдзельніц курса. Усе іншыя выдаткі, звязаныя з удзелам у курсе, аплочваюцца ўдзельнікамі і ўдзельніцамі ці арганізацыямі, якія іх накіроўваюць на навучанне.

Працэдура рэгістрацыі на Курс.

У Курсе могуць узяць удзел асобы, зацікаўленыя ва ўдасканаленні і развіцці ўласных кампетенцый у сферы адукацыі дарослых. Удзельнікі павінны мець папярэдні досвед працы з пазначанай тэмай і/ці бачанне далейшай работы ў сферы адукацыі дарослых. Удзельнікам курса важна запланаваць час для работы на курсе не меней за 4 гадзін у тыдзень, а таксама мець доступ да кампутара і сеткі Інтэрнэт. Апошні тэрмін рэгістрацыі на курс – 10 жніўня 2016 года.

Усе удзельнікі могуць самастойна зарэгістравацца на Курс па наступнаму алгарытму:

1. Зарэгістравацца на Платформе дыстанцыйнага навучання грамадскага аб’яднання «ВІТ». Прамая спасылка: http://edu.vitngo.by/login/signup.php?

Увага! Звярніце ўвагу на патрабаванне да пароля: мінімум 8 сімвалаў, з якіх павінны ўжывацца вялікая літара, маленькая літара, лічба і спецыяльны знак. Прыклад: 9_Learning

2. Зайсці ў скрыню электроннай пошты, якая ўказана пры рэгістрацыі. У аўтаматычным лісце, дасланым пасля рэгістрацыі, націснусь актыўную спасылку і падцвердзіць адрас пошты. Па спасылцы вы патрапіце на Платформу дыстанцыйнага навучання грамадскага аб’яднання «ВІТ».

Увага! Праверайце таксама папку «спам». Ліст можа трапіць менавіта туды.

3. Зайсці на Платформу дыстанцыйнага навучання грамадскага аб’яднання «ВІТ» і абраць патрэбны курс са спіса. Пасля рэгістрацыі на курс вы атрымаеце на электронную пошту аўтаматычнае паведамленне аб залічэнні на курс. Далей вы будзеце атрымліваць інфармацыйныя паведамленні на працягу ўсяго навучання і выконваць тэарэтычныя і практычныя заданні на Платформе ў любы зручны для вас час. Прамая спасылка на Платформу: http://edu.vitngo.by/login/index.php

Па ўсіх пытаннях, звязаных з удзелам у курсе, звяртайцеся да каардынатара курса Віталя Нікановіча па электроннай пошце: vnikanovich@gmail.com ці праз скайп: v_n_n_v

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Замежжа

Мэр Вільні — літоўцам: Хопіць абурацца, што беларусы лічаць гісторыю ВКЛ і сваёй

«Найбліжэйшая геаграфічна да Вільні сталіца — Менск — яшчэ больш аддаляецца ад нас. Гэта мусіць непакоіць нашу вонкавую палітыку значна больш, чым цяпер», піша мэр літоўскай сталіцы Рэмігіюс Шымашус — паведамляе...

valiancina_shauchenka
Тэатр

«Імкнуся мець мільён даляраў, каб пісаць п’есы ў доміку на Кіпры». Віталь Каралёў расказвае пра свой шлях з міліцыянта ў крутыя драматургі

За штодзённымі справамі і клопатамі не ўсе аматары тэатра заўважылі, што на небасхіле беларускай драматургіі заззяла новая зорка — Віталь Каралёў. Яго п’есы перамагаюць на фестывалях і конкурсах, іх ставяць...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!"

“Будзьма!” займела ўласную інтэрнэт-краму!

Добрая навіна для ўсіх нашых чытачоў і аднадумцаў! Мы адкрылі сваю інтэрнэт-краму! Больш няма патрэбы шукаць нашую прадукцыю ў розных месцах, бо цяпер яна сабраная ў адным. Тут і неўміручая “будзьмаўская класіка”,...

valiancina_shauchenka
Маё права

Як абмежаваць кіберпрастору і ці трэба гэта?

Свет змяніўся незваротна. За апошнія 20 гадоў памянялася амаль усё — новыя тэхналогіі змяняюць не толькі свет, але і чалавека. Але гэта стварае і новыя пагрозы, якія мы яшчэ не асэнсавалі і толькі пачынаем гэты працэс....

Апошнія навіны

    Замежжа
    Мэр Вільні — літоўцам: Хопіць абурацца, што беларусы лічаць гісторыю ВКЛ і сваёй
    Тэатр
    «Імкнуся мець мільён даляраў, каб пісаць п’есы ў доміку на Кіпры». Віталь Каралёў расказвае пра свой шлях з міліцыянта ў крутыя драматургі
    Навіны "Будзьма!"
    “Будзьма!” займела ўласную інтэрнэт-краму!
    Маё права
    Як абмежаваць кіберпрастору і ці трэба гэта?
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Падпісаць Нішто
    Гісторыя
    500 гадоў «інтэграцыі» ў адной мапе
    Грамадства
    Што рабіць, калі да вас у хату завітаў «бэтмэн»? Як ратуюць кажаноў
    Афіша Тэатр
    Акторы мінскага інклюзіў-тэатра запрасілі на свой спектакль галівудскіх актораў
    Кіно
    Андрэй Курэйчык зняў фільм у маляўнічай сядзібе ў Красках, а на ролю ўзяў самога амбасадара Францыі
    Грамадства
    Алена Анісім: Беларусізацыя ў грамадстве не спаўзае ўніз
    Літаратура Беларуская мова
    Часопіс "Жэўжык": сучаснае беларускамоўнае выданне для дзетак
    Літаратура
    Віктар Марціновіч: «Я непажаданы сын беларускай літаратурнай тусоўкі»
    Грамадства
    Як частаваць птушак правільна?
    Замежжа
    «Маленькага прынца» па-беларуску будуць прадаваць у Маскве
    Грамадства
    Працуем далей. Урад не падтрымаў прапанову зрабіць 31 снежня выходным

Афіша

  • 12.12

    Заняткі жывапісам і керамікай для дзетак 6-11 гадоў

  • 09.12 17:00Прэзентацыя лістападаўскага нумара часопіса “Маладосць”
  • 09.12 18:00Адкрыццё выставы і выступ Пятра Клюева ў музеі Максіма Багдановіча
  • 09.12 19:00В Минске пройдет попсовый маскарад
  • 10.12 20:00Зимний вечер с The Apples
  • 11.12 14:00Зімовы сон у Мастацкім музеі: Дзіўныя гісторыі пра “Рускі імпрэсіянізм”
  • 11.12 20:00Блюз от EIGHTANDOUT в TNT Rock Club!
  • 12.12 18:00Заняткі жывапісам і керамікай для дзетак 6-11 гадоў

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Чаго чакаць ад 8 снежня
    • Дзмітрый Шэпелеў: "Я грамадзянін Беларусі. Я не грамадзянін Расіі"
    • Да чаго рыхтуецца беларускае войска? Закон “пра адтэрміноўкі” – верх айсберга
    • Дзе і як адсвяткаваць Каляды дзеткам і дарослым
    • «Ані літоўцы, ані беларусы ня кралі ў Польшчы ніякіх герояў», — польская тэлевядоўца

Ахова спадчыны

  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
  • Праца ў Леніне з дапамогай “Рэммерса”
  • Праблема Жыровіцкага манастыра яшчэ не вырашана
  • Прапанова Таварыства па статусу жыровіцкіх флігеляў
  • Таварыства прапанавала склікаць камісію па ахове спадчыны
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM