Колькі парадаў пра тое, як з карысцю правесці выходны ў неспрыяльнае надвор'е.
1. Запытайце сябе, калі я апошні раз быў/была ў музеі. Паглядзіце на сайце музеяў экспазіцыі, што актуальныя зараз, альбо проста ідзіце ў музей.
2. Можа быць шопінг гэта не для вас, але мы пэўныя, што ў вашым горадзе знойдуцца пару крамаў, дзе вам будзе цікава пабавіць час. Дарэчы, ад такога баўлення часу можа быць прамая карысць, вы можаце знайсці крамы, дзе кошты на патрэбныя вам рэчы ніжэй.
3. Наведайце пару тройку розных кавярняў і выпіце там кавы, пасля можаце параўнаць іх смак. Альбо пасядзіце ў бары і паназірайце за кепскім надвор’ем, калі вам цёпла і ўтульна, а услужлівы бармэн гатовых дагадзіць вашым густам.
4. Купіце білеты на цягнік і выпраўляйцеся проста ў вандроўку, пажадана туды, дзе яшчэ не былі. Няма нічога лепей дарогі ў дажджлівае надвор’е. Вы сядзіце ў вагоне і сочыце за непагодай праз вакно, можаце піць гарбату ці каву, чытаць кнігу. Калі маеце шмат часу, можаце наведаць які-небудзь горад, а можна проста ўзяць квіткі на цягнік назад.
5. І не забывайце пра кіно. Ісці ў кіно ў добрае надвор’е – гэта проста злачынства, але калі на вуліцы штармавы вецер, прагляд кіно – гэта тое што вам трэба. Можаце паглядзець які-небудзь папулярны фільм, альбо схадзіць у арт-хауз і паглядзець нешта ўтылітарнае.
6. Як вы ўжо зразумелі, дажджлівы выходны дзень проста прымушае вас больш актыўна заняцца культурным жыццём. Калі не падыходзяць усе вышэйшыя варыянты – ідзіце на жывое шоў: канцэрт, опера, тэатр.
7. Альбо наведайце царкву, альбо любое іншае рэлігійнае месца, дзе вы яшчэ не былі – касцёл, сінагогу, малельны дом. Галоўнае, памятайце пра дрэс-код у гэтых установах.