• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
02.03.2017 | Афіша

Двайны юбілей: гурту “Палац” 25, Алегу Хаменку 50

Лідар і адзін з заснавальнікаў гурта “Палац” Алег Хаменка лічыць, што 25 гадоў для групы – гэта зусім не мяжа.

Палац-10

Сёлета гурту спаўняецца 25 гадоў. Алег Хаменка лічыць, што гэта не такі ўжо і вялікі тэрмін для калектыву.

“Разважаць пра тое, што значыць для гурта дата ў 25 год, напэўна, трэба ўзважваць у параўнанні. Калі параўноўваць з Rolling Stones, якім у гэтым годзе з 55 – то вельмі мала. Сёння мне здаецца, што любы музычны гурт мусіць спадзявацца на актыўную творчую працу не менш чым 30 год”, – лічыць Хаменка.

Гасцям юбілейнага канцэрта гурт падрыхтаваў сюрпрызы. Так, да прыкладу, на канцэрт запрошаны ўсе, хто так ці інакш за 25 гадоў меў дачыненне да творчасці “Палацу”.

Са слоў музыкаў, да юбілею гурт падыходзіць з хваляваннем, але не без нотак гонару.

Гурт “Палац” вядомы спалучэннем фолка з сучаснымі музычнымі кірункамі і стварэннем новага стылю ў музыцы фолк-мадэрн на пачатку 90-х.

Перадгісторыя гурта пачалася ў 1987 годзе, калі Алег Хаменка вярнуўся з арміі і пазнаёміўся з Юрыем Выдронком, які і запрасіў яго ў паўпрафесійнай калектыў. Гурт пачаў граць хард-рокавую праграму, паралельна выступаючы як кавер-бэнд на вяселлях і працуючы над уласным матэрыялам. Калі было напісана дастаткова аўтарскіх песень, гурт перайменаваўся ў “Палац” у 1992 годзе.

Аб’ядноўваючы народныя песні з сучасным гучаннем, гурт знайшоў свой, уласцівы толькі яму, пазнавальны стыль.

“Нам падавалася, што калі б культура Беларусі не знішчалася савецкай уладай на працягу 20-га стагоддзя, то беларуская музыка была б менавіта такой, як граем мы. Мы бачылі, што кожны выбітны гурт у свеце грае ў сваёй, уласцівай толькі ёй стылістыцы”, – распавядае Алег Хаменка.

Павіншаваць “Палац” з 25-цігоддзем, а Алега Хаменку з 50-годдзем можна будзе 4 красавіка ў бровары “Друзья”. Пачатак а 19-й гадзіне, кошт квіткоў складае ад 20 да 30 рублёў

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі

Многія перамогі ў гісторыі даваліся не столькі ахвярнасцю і упарствам, колькі арыгінальнасцю і крэатывам. Дайджэст нечаканых і арыгінальных перамогаў у адным матэрыяле. Войны З 1420...

valiancina_shauchenka
Культура

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на літаратурна-этнаграфічную экспазіцыю «Мова хаты», каб добра і цёпла правесці час з сям’ёй, а таксама даведацца, як жылі нашы продкі і будавалі...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага

Сёння ў Кіеве ўручаецца штогадовая ўкраінска-беларуская літаратурная прэмія «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага. Сёлета лаўрэатам стаў пісьменнік і грамадскі дзеяч, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў Павел...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)

Фонд «Справядлівасць для журналістаў» адкрывае набор заявак на атрыманне грантаў на расследванні ў 2021 годзе. Заяўкі на ажыццяўленне журналісцкіх расследаванняў злачынстваў супраць работнікаў СМІ...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі
    Культура
    Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»
    Літаратура
    Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага
    Грамадства
    Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)
    Кіно
    Да юбілею Купалаўскага тэатра за дзяржаўныя сродкі здымалася некалькі фільмаў. Што з імі цяпер?
    Грамадства
    Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы
    Грамадства
    Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года
    Грамадства
    У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»
    Грамадства
    На сваім працоўным месцы затрыманы супрацоўнік Белдзяржфілармоніі
    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM