• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
28.06.2017 | Грамадства Мастацтва

Дызайнэры прапанавалі беларускім замкам турыстычныя лягатыпы

Беларуская дызайн-студыя Алены Шутавай прапанавала турыстычныя лягатыпы для Мірскага і Лідзкага замкаў, Нясьвіскага і Ружанскага палацаў, а таксама Белай вежы. Як кажа Свабодзе Алена Шутава, выкарыстаньне лягатыпаў на сувэнірнай прадукцыі, напрыклад на магніціках або цішотках, толькі вітаецца.

«Гэта ўсё стваралася, каб прыцягнуць позірк да беларускага турыстычнага напрамку, бо ёсьць шмат вельмі цікавых месцаў, дзе варта пабываць ня толькі замежным турыстам, але і самім беларусам, — кажа Шутава Свабодзе. — Я сама была ў шмат якіх месцах, мне яны вельмі спадабаліся, таму лічу, што пра іх трэба распавесьці, каб зацікавіліся і самімі замкамі, і славутасьцямі, і гісторыямі, і легендамі.

Пра тое, што цяпер разьвіваецца турыстычны напрамак, кажуць паўсюль, таму хацелася зрабіць нейкі ўнёсак у гэты працэс, даць штуршок, каб мо яшчэ нехта захацеў нешта зрабіць, і супольнымі сіламі зрабіць пазнавальны брэнд Беларусі.

Мне здаецца, што на дадзены момант усе сувэніры даволі падобныя. Ёсьць даволі цікавыя экзэмпляры, але ў той жа час мне здаецца, што большая частка надта падобная адно да аднаго, няма нейкіх такіх аўтарскіх рэчаў».

У лягатыпе Мірскага замку абыграныя легенды пра паранармальныя зьявы, якія пачаліся, калі на месцы яблыневага саду выкапалі возера. На лягатыпе Нясьвіжу — прывід Барбары Радзівіл, а таксама дуб і сасна, якія спляліся стваламі на месцы забойства закаханых. На лідзкім лягатыпе — сосны, якія, згодна з паданьнем, вырасьлі на месцы сьмерці місіянэраў, забітых мясцовымі жыхарамі, і цякуць чалавечай крывёй, калі адсекчы галіну. Ружанскі герб «зьзяе», як схаваныя ў палацы скарбы. А над Камянецкай вежай узвышаюцца волаты, якія, паводле легенды, яе збудавалі.

Шутава кажа, што з ходу ня можа сказаць, што варта было б выявіць на турыстычным лягатыпе Менску. Патрэбная вялікая праца, безьліч эскізаў, каб абраць адзін удалы.

Радыё Свабода
Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі

Многія перамогі ў гісторыі даваліся не столькі ахвярнасцю і упарствам, колькі арыгінальнасцю і крэатывам. Дайджэст нечаканых і арыгінальных перамогаў у адным матэрыяле. Войны З 1420...

valiancina_shauchenka
Культура

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на літаратурна-этнаграфічную экспазіцыю «Мова хаты», каб добра і цёпла правесці час з сям’ёй, а таксама даведацца, як жылі нашы продкі і будавалі...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага

Сёння ў Кіеве ўручаецца штогадовая ўкраінска-беларуская літаратурная прэмія «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага. Сёлета лаўрэатам стаў пісьменнік і грамадскі дзеяч, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў Павел...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)

Фонд «Справядлівасць для журналістаў» адкрывае набор заявак на атрыманне грантаў на расследванні ў 2021 годзе. Заяўкі на ажыццяўленне журналісцкіх расследаванняў злачынстваў супраць работнікаў СМІ...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі
    Культура
    Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»
    Літаратура
    Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага
    Грамадства
    Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)
    Кіно
    Да юбілею Купалаўскага тэатра за дзяржаўныя сродкі здымалася некалькі фільмаў. Што з імі цяпер?
    Грамадства
    Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы
    Грамадства
    Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года
    Грамадства
    У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»
    Грамадства
    На сваім працоўным месцы затрыманы супрацоўнік Белдзяржфілармоніі
    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM